Праграмы / Цытаты мінулага

"Пятрусь Броўка дастаў Сталінскую прэмію"

16.05.2008 10:39

Пра што пісалі беларускія газэты 16 траўня ў розныя гады мінулага


“Савецкая Беларусь” у 1928 годзе інфармуе: “29 і 30 красавіка ў Менску адбывалася ўсебеларуская нарада сяброў “Беларускай Літаратурна-Мастацкай Камуны”. Большасьць сяброў “Камуны” сьцьвердзіла, што лінія кіраўніцтва “Камуны”, якая была ўзята ў адносінах да іншых пісьменьніцкіх арганізацый і паасобных пісьменьнікаў, зьяўляецца няправільнай. Улічваючы гэта, большасьць сходу абвесьціла пастанову аб ліквідацыі “Беларускай Літаратурна-Мастацкай Камуны”. {Адначасна з гэтым сябры быўшай “Камуны” Апанас Атава, Пятрусь Броўка, Янка Відук і Макар Шалай падалі заяву аб прыёме іх у склад аб’яднаньня “Маладняк”}.

“Паэта Пятрусь Броўка дастаў Сталінскую прэмію другой ступені за паэму “Думы пра Маскву”, — піша ў 1948 годзе “Бацькаўшчына”. — Вось пэрлік з гэтага “перадавога” твору:

“Будзь-жа слаўна, на вечныя годы,
Нельга ў сэрцы любові стрываць,
Поўна дум пра цябе галава,
Ды цябе ўсе хінуцца народы,
Што ад сэрца сьпяваюць заўсёды:
З намі Сталін і наша Масква”.


Із хваласьпеву гэтага бачым, што прэміяваны твор ня гэтулькі мастацкі, колькі... паплатны”.

“Вячэрні Мінск”, год 1978. Газэта адзначае: “Грамата, датаваная 1615 годам, — першы пісьмовы дакумент, які прадугледжвае будаўніцтва дарог у Беларусі. На яе аснове пралягала машчоная дарога Слуцк-Мінск. Была яна ў дзве каляіны, такой шырыні, “абы два воз форманскіх размінуліся” і, бадай, разоў у пяць даўжэйшай за цяперашнюю трасу. Раней жа яны не перасякалі перашкод, а абыходзілі іх у баку, робячы рэзкія павароты, змяняючы свой напрамак”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: 1918
16.05.2008 16:25

Гідота нейкая!!!!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks