Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
чацьвер, 28 жніўня 2008, Менск 04:10
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК
Праграмы
/
Начная Свабода
Начная аБЛОГа, 14 красавіка
14.04.2008 21:42
Юлія Шарова
Агляд сеціва
Чытачы сайту “Нашай нівы” абмяркоўваюць
матэрыял
“БТ зноў абвінавачвае ЗША ва ўтрыманьні апазыцыі”. У нядзелю Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт пра дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску. Інфармацыйнай нагодай для сюжэту стала тое, што амбасада спыніла выдачу візаў. Некалькі камэнтароў:
“Цікава было б даведацца, колькі зьвяртаюцца на амэрыканскую візу беларусаў, і колькі па беларускую амэрыканцаў. Усё б адразу ж стала зразумела. А ўвогуле - ды Бог з гэтым БТ. Яны ўжо ўсё адно дыскрэдытавалі сябе так, што здаровыя людзі сьмяюцца зь іх «сэнсацыяў» і «аналітыкі».
“Ну ня ведаю... Чамусьці заўсёды прыгадваецца Гросман з Адамовічам, як сутыкнешся з БТ. Яны ж ня могуць самі лічыць сабе лжэцамі, трэ спачатку паверыць, што не наўмысна хлусіш, а робіш значную дзяржаўную справу, змагаешся за Радзіму. Ці, хутчэй, гэта нешта накшалт цынічнага погляду рэклямшчыкаў, якія ўспрымаюць гледача як пасыўны аб’ект мэнтальных маніпуляцыяў».
На форумах парталу TUT.by
камэнтуюць
навіну: у Беларусі ўжо ў 2008 годзе могуць зьнізіць стаўку падаходнага прыбытку. У Міністэрстве падаткаў і збораў спадзяюцца, што дзякуючы зьніжэньню стаўкі падатку, шмат якія прыбыткі выйдуць зь ценю і эканоміка атрымае болей грошай. Такое меркаваньне выказаў намесьнік міністра Васіль Каменка. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў:
“Ён усё слушна сказаў. У нас жа ж прагрэсіўныя шкала, і цалкам натуральна, што калі яе не карэктаваць у зьвязку з ростам сярэдняга заробку, то падаткаў будзе плаціцца болей, але болей не асобнымі пэрсонамі, у якіх прыбыткі перавышаюць сярэднестатыстычныя, а ўсімі. То бок, раней невялікія заробкі цалкам абкладаліся па 9%, а цяпер тыя ж самыя адносна невялікія заробкі ўжо выходзяць на 15%”.
“...аўтарытарнай дзяржаве насамрэч не патрэбныя вашыя грошы. Тыя мільёны, што патрабуюцца для падтрыманьня парадку і абслугоўваньня адміністрацыйнага апарату зарабляюцца нашай дзяржавай самастойны (дзяржпрадпрыемствы, нафта, газ, электраэнэргія), а ня з вашых падаткаў. Таталітарнай дзяржаве нашмат важней мець адміністрацыйныя і сілавыя рычагі ціску, а не эканамічныя. Шантаж – таксама адзін з наймацнейшых рычагоў. Невыносныя падаткі – крыніца парушэньняў для шантажу”.
“Гэтыя заявы пра тое, што можа адбыцца, трэба ўспрымаць з пэўнай доляй скептыцызму. Колькі ўжо было абяцаньняў, а воз і цяпер там. Ці калі яны ўжо ўрэшце і знаходзяць сваё ўвасабленьне, то звычайна не з таго боку, таму тыя, што можа й чакаў гэтых пераменаў, пачынаюць плакаць па былых часах”.
Актывісты “Маладога Фронту” прыкмецілі самыя яскравыя выразы, думкі і ідэі, якія былі выказаны супрацоўнікамі Магілёўскага СОБРа падчас судоў над удзельнікамі акцыі 25 сакавіка 2008 года. Міліцыянты выступалі ў якасьці сьведак. Гэтыя перліны
перадрукоўвае
сайт Хартыі-97 hВось адзін з дыялёгаў: адвакат у судзе гутарыць зь міліцыянтам Раўцкім:
Адвакат: А Вы ведалі, што за акцыя ў Менску, якое сьвята людзі адзначаюць?
Раўцкі: Нейкая акцыя. Я ня ведаю. Паклікаў камандзір для адпрацоўкі.
Адвакат: Што Вы павінны былі рабіць?
Раўцкі: Аб'ект - наша задача.
Адвакат: А як Вы вызначаеце свой "аб'ект"?
Раўцкі: Арнамент. Павязка”.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 1 (з 1)
Імя::
Anton
Горад::
Minsk
14.04.2008 22:48
падатковы падатак (каб яго),
а не падоходны прыбытак
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць (1)
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Гамафобія: розныя погляды на адну праблему
Добрыя заробкі жонкі выпрабоўваюць шлюб?
Ці часта беларусы мяняюць прафэсію ў сталым узросьце?
“Менскую вясну” сыграюць музыкі 16 краінаў
“Начная аБЛОГа” – 2 красавіка
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
БАТЭ выстаяў. Хто наступны?
Сёлета ў школьную форму апрануць усіх
Пацярпелыя ад выбуху атрымаюць грошы з рэзэрвовага фонду
Чаго чакаць ад саміту ЭЗ наконт Грузіі?
Юрыя Алейніка і ягонага бацьку затрымалі на мяжы