Праграмы / Начная Свабода

П.Маісееў: “Рак – не сьмяротная хвароба”

04.03.2008 18:21

Госьць “Начной Свабоды” – кандыдат мэдычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага цэнтра анкалёгіі Павал Маісееў. Ягоная спэцыялізацыя – анкалягічныя хваробы лёгкіх.


Соўсь: У Беларусі рак лёгкіх у мужчынаў займае першае месца у структуры анкалягічных хваробаў. Чаму менавіта ў мужчынаў?

Маісееў: Цяжка сказаць – чаму менавіта ў мужчынаў, але я тут павінен удакладніць, што гэта тычыцца ня толькі беларускіх мужчынаў, але і ва ўсім сьвеце. Мабыць, у іх больш цяжкі лёс – мужчыны маюць такую вельмі дрэнную звычку – тытунь. Большасьць мужчын курыць і курыць шмат, а курэньне выклікае 30 працэнтаў анкалягічных захворваньняў.

Соўсь: А Вы самі курыце?

Маісееў: Не, ніколі.

Соўсь
: Спадар Павал, з Вашага досьведу, калі хворыя трапляюць да Вас у цэнтар, у большасьці выпадкаў – у іх хвароба запушчаная, ці гэта першыя стадыі?

Маісееў: На вялікі жаль, большасьць нашых хворых зьвяртаецца па дапамогу, калі гэты працэс ужо ў трэцяй або чацьвертай стадыі.

Соўсь: Тут вельмі важнае пытаньне прафіляктыкі? Што рабіць, каб выявіць рак на самай першай стадыі?

Маісееў: На гэтае пытаньне адказаць адназначна вельмі і вельмі цяжка, бо тут цэлы комплекс праблем, зьвязаных ня столькі і ня толькі з самім хворым, але ўвогуле з той сытуацыяй, якая цяпер ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсім сьвеце. Бо прафіляктыка – ня толькі для таго, хто рызыкуе захварэць, але і для лекараў, якія павінны абсьледаваць хворых, калі тыя зьвяртаюцца да іх першы раз. А мы маем справу з тым, што нават тое першаснае зьвяно – участковыя лекары-тэрапэўты, д
Адмоўная рыса ў хваробы – раку лёгкіх – тое, што на першай стадыі нічога не баліць
 
а якіх у першую чаргу зьвяртаюцца хворыя, большасьць зь іх ня мае засьцярогі наконт анкалягічных захворваньняў, яны часам ня ведаюць сымптомаў гэтай хваробы.
 
Да гэтага яшчэ варта дадаць і тое, што існуе непісьменнасьць насельніцтва наконт таго, як трэба сябе паводзіць, калі зьвяртацца да лекара. Ну і яшчэ ёсьць такая вельмі адмоўная рыса ў нашай хваробы – раку лёгкіх – тое, што на першай стадыі нічога не баліць. Балець пачынае, калі ёсьць нейкія ўскладненьні, прарастаньне ў іншыя органы і г.д.

Соўсь: А якія сымптомы павінны выклікаць трывогу, каб чалавек зьвярнуўся да лекара?

Наш народ цярплівы і найчасьцей так і адбываецца: сёньня трэба садзіць бульбу, заўтра пасьвіць кароў, а здароўе можа і пачакаць
 
Маісееў
: Любыя сымптомы, якія нехарактэрныя для здаровага стану, калі чалавек пачынае адчуваць, што ў ягоным арганізме нешта ня так – ён павінен ісьці да лекара. Ні ў якім разе нельга так ставіцца да свайго здароўя – “А, нешта забалела, але ўсё пройдзе...” Але наш народ цярплівы і найчасьцей так і адбываецца: сёньня трэба садзіць бульбу, заўтра пасьвіць кароў, а здароўе можа і пачакаць...

Соўсь: Павал, напэўна Вам даводзілася гаварыць людзям, што яны хворыя на рак. Гэта цяжка. Як Вы гэта робіце? Якія словы знаходзіце? Якая тут ёсьць лекарская этыка?

Маісееў: Этыка тут, вядома, ёсьць. Але акрамя этыкі тут ёсьць яшчэ і супярэчнасьць паміж тым, што лекар ня можа і не павінен казаць хвораму пра тое, што ён хворы на рак, і тым, што ёсьць закон, паводле якога хворы мае права мець дакладную інфармацыю аб стане свайго здароўя. Маё асабістае меркаваньне на гэты конт – чалавек, калі ён хоча, ён павінен ведаць, а калі ня хоча – дык хай і ня ведае. Таму мы маем справу з тым, што нават такая сытуацыя, калі чалавек можа і думае, што ён павінен ведаць пра стан свайго здароўя ўсё, але калі даводзіцца яму пра гэта сказаць, ён упадае ў роспач і можа нарабіць нейкіх учынкаў, пра якія пасьля будзе шкадаваць, але ўжо нічога ня зьменіш. Тут вельмі складаная сытуацыя – ня толькі для хворага, але і для лекара.

Соўсь: Як вы лічыце, ці дыягназ рак ёсьць сьмяротным прысудам?

Маісееў: Усё залежыць ад таго, як чалавек ставіцца да сваёй хваробы. Калі ён здольны зь ёй змагацца і верыць у станоўчы вынік, то такога хворага і лячыць прасьцей. А калі чалавек прыйшоў да нас з думкай, што ў гэтым жыцьці ўжо ўсё страчана і ніякіх шанцаў у яго няма – такога хворага лячыць вельмі складана.

Госьцю Начной Свабоды Паўлу Маісееву 44 гады. Нарадзіўся ў Паставах. Сын вайскоўца, але дзяцінства правёў у Беларусі, адрозна ад многіх сем’яў ваенных. Марыў стаць, як бацька ваенным. Але, калі паспрабаваў паступіць, аказалася, што праблемы са здароўем. У выніку вырашыў стаць лекарам. Калі выпускнікоў разьмяркоўвалі пасьля інстытуту, на паседжаньні прысутнічаў тагачасны дырэктар Інстытуту анкалёгіі прафэсар Ігар Жакаў. Ён паслухаў развагі студэнта, падышоў да яго і запрасіў у інстытут. На той момант, як згадвае Павал Маісееў, што такое анкалёгія, ведаў толькі з падручнікаў, уяўленьня пра тое, што яго чакае, -- ня меў.

Соўсь: Павал, ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары?

Маісееў: Ніколі не шкадаваў і буду спадзявацца ніколі ня буду шкадаваць.

Соўсь: Рыхтуючыся да нашай гутаркі я недзе прачытала, што на раньніх стадыях злаякасныя пухліны вылечваюцца цалкам больш чым у 95 працэнтах выпадкаў. Ці так гэта? 

Летась я сустракаўся з сваім хворым, якога лячыў больш за 12 гадоў таму
Маісееў
: Калі браць усе лякалізацыі, то, можа, так і будзе, калі і не 95%, то недзе 80-90%. Але ёсьць лякалізацыі, пры якіх станоўчы вынікі – амаль 100%. Але ёсьць і больш складаныя – там вынікі менш станоўчыя. Але на самай справе, калі кажуць, што рак – сьмяротная хвароба, дык гэта ня так. Сёньня мы можам зь ёй вельмі пасьпяхова змагацца, калі гэта робіцца своечасова і калі чалавек зьвяртаецца па дапамогу ў спэцыялізаваную ўстанову, напрыклад, у наш цэнтар або іншыя цэнтры, дзе можа быць аказаная сучасная кваліфікаваная мэдычная дапамога.

Соўсь: А Вы можаце прывесьці прыклад Вашых пацыентаў, якія выявілі рак на раньняй ступені і жывуць ужо доўгія гады?

Маісееў: У маім прафэсійным жыцьці ёсьць такія прыклады, калі людзі жывуць і па 10, і па 12 гадоў. Летась я сустракаўся з сваім хворым, якога лячыў больш за 12 гадоў таму. Але ж мы ведаем з практыкі ва ўсім сьвеце – прыклады, як той самы Роналд Рэйган або Вацлаў Гавэл, якія былі хворыя на рак, але працавалі і былі добрымі прэзыдэнтамі...

Соўсь: Павал, а колькі каштуе лячэньне раку? Ці ў стане шараговы беларус аплаціць паўнавартаснае лячэньне?

Маісееў: У Беларусі лячэньне для беларускіх грамадзянаў бясплатнае. Усё – ад дасьледаваньня і да самых сучасных мэтадаў лекаваньня.

Госьцем Начной Свабоды быў кандыдат мэдыцынскіх навук анколяг Павал Маісееў. Ягоны жыцьцёвы дэвіз -- “Трэба рэальна глядзяць на рэчы і ніколі не паддавацца адчаю. Здаровы аптымізмам трэба выхоўваць усім нам”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Феликс Горад:: Бохум ФРГ
04.03.2008 22:21

Это хорошо, что Свабода обращается к медцинским темам,Вероятно, это принесёт пользу некоторым слушателям.
Д-р П. Мойсеев затронул важную психологическую тему: говорить больному, что у него рак/тумор, нехорошее образование и т.п./ или нет.
Если пациенту Института онкологии/ онкодиспансера/ не говорить прямо о диагнозе, то получается двухсторонняя фальшивая игра: больной УЖЕ знает, что у него злокачественная опухоль, но боится этого диагноза/ это естественно!/, боится произнести слово "рак", которое звучит как 100% смертный приговор.
Во многом это связано со старыми предрасудками, отсутствием полной и правдивой информации пациента о его болезни, возможностях современного лечения и прогноза.
В Германии в любом врачебном праксисе,вестибюлях больниц, по интернету можно получить или заказать БЕСПЛАТНО многостраничные брошюры по разным видам онкозаболеваний,написанных на высоком профессиональном уровне с подробной диагностикой,стадиями заболевания, методами обследования и лечения, даны адреса лечебных учреждений,имена и контактные данные ведущих клиник и профессоров по этим разделам онкологии.
Каждая клиника несколько раз в году устраивает дни открытых дверей с большой рекламой в местной печати.
В такие дни можно получить информацию"из первых рук", пройти простейшие методы обследования, познакомиться с больницами.
Это проводится,как правило , в вечернее время или в выходные дни.
Многие мои немецкие знакомые говорят о своих онкологических заболеваниях, об очередном курсе химио-или лучевой терапии спокойно, как мы говорим о перенесенном/не дай Б-Г инфаркте или гипертоническом кризе/.
В Беларуси Вся проблема в очень долгом пути от участкового терапевта до специалиста, имеющего все возможности для современной диагностики и лечения.
В институт онкологии больных не направляют /или очень ограничен\городские и областные диспансеры.Эти диспансеры не имеют такие же возможности, что и Институт,Обследование затягивается, лечение часто начиинается поздно.
В Германии и др. странах мира престарелый возраст и сопутствующие заболевания не является противопоказанием для радикального оперативного лечения,т.к существует мощная система анестезиологического и послеоперационного обеспечения, что ,к сожалению ,в большинстве онкодиспансеров отсутствует.
Необходимо чаще сотрудникам Института онкологии выступать в печати , приглашать широкую публику к себе и не бояться говорить больному правду о болезни и возможностях лечения.
Кстати,основатель Института онкологии Проф.Александров был за то,чтобы больным говорить правду.
С уважением
Феликс Липский


Імя:: Натальля
05.03.2008 03:26

У ЗША дохтар адразу ж гаворыць хвораму, што ён хворы на рак. Ніхто ад яго гэтага не скрывае. У асноўным у той час разам з хворым знаходзіцца хтосьці з блізкіх членаў сям'і (муж, жонка, бацькі...).


Імя:: Павал Маiсееў Горад:: Менск
05.03.2008 13:39

Дзякуй ўсiм за ўвагу. Хацелася б адказаць Таццяне, але не ведаючы усёй сытуацыi, цяжка што-небудзь параiць. Таму патэлефануйце на нумар у Менску 287-95-89, паспрабуем разабрацца.
Па-другое. Спадар Феликс, хачу Вам сказаць, што за апошнiя гады шмат чаго зроблена у галiне прафiляктыки и тлумачальнай працы, ў тым лiку i розные улёткi. А дзень адчыненых дзвярэй ужо праводзiуся ў гарадскiм анкадыспансэре. Але ня ўсё робiцца хутка. У адным Вы безумоуна правы: людзi пакуль не гатовыя адкрыта размаўляць на тэму анкалягiчных захворванняў, нiбыта гэта сiфiлiс, цi ганарэя. Что тычыцца ведаў пра дыягназ, дык сёння ў Беларусi iснуе закон, па якому пацыент мусiць ведаць ўсе пра сваю хваробу, але як быць с тымi, хто кажа: "Доктар, я не хачу каб Вы мне абвесцiлi дыягназ"? Такiх таксама шмат. А вось што тычыцца родных, спадарыня Натальля, дык iм заўсёды кажацца праўда.
Не магу згадзiцца с тым, што шлях да Цэнтру далёкi i цяжкi. Сёння хворы чалавек па закону мае права атрымлiвать дапамогу там, дзе ён хоча (калi ён сапраўды хворы). А для другiх можна на платнай аснове атрымаць кансультацыю у спецыялiстаў Цэнтру ды прайсцi неабходные даследваннi. I напрыканцы павiнен Вас запэўнiць: сёння ў нашым Цэнтры (а ня толькi ў Нямеччыне и др. краiнах) "престарелый возраст и сопутствующие заболевания не являются противопоказанием для радикального оперативного лечения,т.к существует мощная система анестезиологического и послеоперационного обеспечения". Можаце мне ня верыць, але гэта так i наш аперацыйны блок пасля рэканструкцыi не саступае лепшым замежным узорам

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks