Нешта мне падаецца, што ў дуэлі Абама - МакКейн пераможа Абама, а вось у дуэлі Клінтан - МакКейн пераможа МакКейн.
"Абама лічыць, што ў цяперашняй сытуацыі найменшым злом быў бы неадкладны вывад амэрыканскіх сілаў з Іраку."Калі ён сапраўды так лічыць, то абіраць такога чалавека нельга. На маю думку, відавочна ШТО адбудзецца, калі заўтра кааліцыйныя войскі пакінуць Ірак ці\ды Аўганістан. Станоўчыя вынікі патрабуюць дзясяткі гадоў цяжкай працы, эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай і вайсковай. Я бачу, што гэтая праца робіцца, нялёгка, з вялікімі хібамі, але паступова яна дае плён.