Насамрэч, якая логіка заахвочваць да нас расейцаў. Чысты папулізм, ці за гэтым штосьці стаіць?
Вельми разумна. Згодны в усiмi довадамi Cадоускага
"Смешались в кучу кони, люди..." Вось такі вынік спадара Садоўскага. 1. А як адрэгавала Румынія нна "карту Вннгра " і г.д. ? Усё трэба аналізаваць у катэксце. Не ўсё тоя золата, што жоўтае.
Крышачку незразумелае азначэнне "касцельныя беларусы-палякі", гэта ж не "карта каталіка", ці вы лічыце, што УСЕ каталікі палякі?
Karta paliaka ne mae na uwaze natcianalnast albo werawiznatcenne. Use nastcadki gramadzian Polshi, maiutc na iae atrimanne prawa. A geta znatcic sto use naselnitctwa Zahodniai Belarusi moja atrimatc " kartu paliaka". Naiaunasc polskaga gramadcianstwa, wiratawala tisiatci belarusau u 45-46 ad departacii u SSSR. Spitaitce u belarusau ameriki, canadi, australii iah iani tudi z'ehali , iak polskie gramadziane
"касцельныя палякі" - гэта беларусы якія пачуваюць сябе палякам толькі з-за таго,што належаць да касцёлу.
Канешне,ва увядзенни карты паляка ёсць доза прагматызму, але не трэба забываць, што Польшча мае маральны абавязак перад сваими грамадзянами (и их нашчадками) якия засталися у СССР пасля 1939 года и не хацели або не магли адсюль зехаць, яны успрымаюць гэта як належнае не думаючы пра асабистую карысць.
Dobry artykul, Dzic'ka Piatro.
Сын жыве ў Польшчы 7 год. Ажаніўся на польцы, ёсць 2 дачкі.Мае карту ПМЖ, але Ў грамадзянстве адмовілі.Дзіўна !?
Усім, хто адклікнуўся:Разумею ўсе Вашыя заўвагі.Разумею. што ня ўсе касьцельныя беларусы ёсьць палякамі і г. д. У гэтым выразе ёсьць доля горкай іроніі.У кароткім запісе ўсе нюансы не растлумачыш.Галоўны патас маіх развагаў: калі ж мы будзем, як усе людзі, дбаць пра сваё? Ня трэба нам, як расейскім падбрэхічам,з падачы дзяржаўных мэдыяў кідацца на Польшчу.Кожная дзяржава, калі яна сувэрэнная. мае свае інтарэсы.Польшчу нельга ідэалізаваць,але ж трэба паважаць сябе.
сп.Садоўскі сьцяміў службу, выказваецца паводле вясковага лукаўства: нашым і вашым.У той час, калі калхозны клан ажыцьцяўляе ў РБ палітыку брутальнай русіфікацыі, польскі ўрад вырашыў пацягнуць коўдру на сябе і адарваць на карысьць польскай нацыі частку нашага насельніцтва, спэкулюючы на старых чыньніках - касьцёльным паляцтве і пэрспэктыве палітычнай паняволенасьці ў выпадку анэксіі ў склад пуцінскай Расеі.Нешта падобнае адбывалася ў расейскай імпэрыі ў 19 ст,калі ў палякі перабегла незьлічоная колькасьць літвінаў. Патрэбна апроч іншага, усяго няшмат - вызнаць сябе палякамі, часткай польскай нацыі. На гэтай глебе ўсё насельніцтва РБ патэнцыйна мае шанец паваліць ў амбасады за "картамі паляка" каб трапіць у Эўразьвяз. Канфэсійнае вызнаньне нават не мае значэньня - сёньня ў РП апроч каталікоў ёсьць атэісты,праваслаўнікі, пратэстанты, . Аналіз крыві, мачы, etc. здаваць ня трэба. Гэта - цудоўны палітычны дэмарш палякаў. Калхозная тыранія ў РБ перастае момантам існаваць, а мы інтэгруемся ў Эўропу, а там далей і ў вялікі вольны сьвет. Vivat Bialorus!
Факты і толькі факты. Інтэрнет дае закон аб Карце паляка ад 7.09.2007Мой пераклад. “””Арт.2 Карта паляка можа быць выдана асобе, хто заяўляе ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦЬ да Народу польскага і выкануе ўмовы:1) пакажа сваю повязь з польскасцю праз веданьне польскага языка, які лічыць матчыным !!!!! і культываваньне польскіх традыцый і звычаеў.2)…..зложыць пісьмовую заяву о прыналежнасьці да Народу польскага 3)удаводніць, што наймней адзін з бацькоў або двое прадзядкоў былі народовосьці польскай або валодалі польскім грамадзянствам …..падцвердзіць сваі актыўныя !!! дзеяньня на карысьць языка і культуры польскай за апошнія тры гады…Арт.3 Карта поляка ёсьць дакументам, які па падцьвярджае !!! прыналежнасьць да Народу польскага.””” http://www.abc.com.pl/serwis/du/2007/1280.htmНапалову праўда – гэта хлусня ! Ці разумее гэта спадар Садоўскі і нейкі Siarhei ???Шкада, што эксперты Радыё не чытаюць дакументы, а спадар Дракахруст ня хоча даць наўпрост інфармацыю дакумента.
da Hrycuka: tak usio tak jak Pan pisza, sapraudy treba sklasci deklaracyju ab prynaleznasci da polskaha narodu, ale szto u hetym niazhodnaha z nacyjanalnym swietapohladam? Ci my nie chacieli b, kab miljony naszych suajczynnikau sklali deklaracyju ab prynaleznasci da naszaha narodu? Ci Panie Hrycuk, wy baiciesia, szto bolszasc naszych suajczynnikau takuju deklaracyju z roznych pryczyn skladac nie zachoczuc? Dyk treba lepiej pracawac, a nie na palakau narakac. Pracuj pilna i tut budzie Wilnia!
Да пана "Stralcou-Karwacki". Ці пан ведае, што на Беларусі ёсьць пераслед за беларускую мову "Ці пан ведае, што на Беларусі "стан военны" ужо 14 гадоў. а не 14 месяцаў ,як у Польшчы? Вельмі лёгка даваць саветы цяжка хвораму ( беларусам), як яму стаць здаровым ...
da Pana Hrycuka. Wydatna wiedaju ab pierasledzie. Ale u historyi roznyja nacyi pierazywali pierasled. Tyja z palaki na praciahu 120 hod. Irlandcy uwohule niekalki stahoddziau da 1918 h. Sila nacyi prajaulajecca u wyprabawanniach. A bielarusy nazal na praciahu XX st u asnounym wyznaczalisia kanfarmizmam.
А ў Курапаты не хацеў бы, прыпольшчоны нонканфарміст Карвацкі? Немалады ўжо, але ганарыстасьць прыпольскага нэафіта адварочвае...
Pseuda-Palaku: slawa niepieramoznym agentam KGB! Niachaj zywie Feliks Edmundawicz! Wy mabyc z takich "palakau".
Слушна, спадар Пятро, усё слушна. Але ж і вельмі скрушна, балюча. Асабліва, калі гаворым пра сваіх суседзяў як разумную нацыю (што ў мяне таксама не выклікае сумненьня), гледзячы на сябе, на тых жа беларускіх амбасадараў за мяжой... Але ж трэба памятаць, што не так даўні той час, калі амбасадарам быў і сам спадар Пятро і шмат падобных на яго -- з роднай мовай на вуснах, сэрцам патрыёта і г.д. Куды ўсё дзелася і чаму -- вось пытаньне. Трэба рэчы называць іх імёнамі, можа, тады і зразумеем, у якой пастцы нас трымаюць і хто. Дзякуй за разумны артыкул.