Спадар Ян, дзякуй за вельмi цiкавыя артыкулы. А вы не маглi б распавесьцi больш падрабязна пра вашае амэрыканскае жыцьцё?
"Калі глядзець у сутнасьць, а не ў відавочнасьць, дык я здрадзіў сваёй бацькаўшчыне"Аналагічна. Але "не мы такие - жизнь такая"...
выходзіць там на беласточчыне пануе дзікасьць?"Коля", спадзяюся,абагульненьне?І што? "Як дзясяткам і сотням у падобным сацыяльным становішчы, Колю засталася праца на гаспадарцы ў будні і гарэлка ў сьвяты. А потым гарэлка ў сьвяты і будні, пакуль можна было нешта прадаць ці то з дабытку, ці то зь зямлі."Гэта ўсё чаму навучылі праваслаўнікі-папы беластоцкія сваіх падапечных? Ня тое,каб каталікі былі лепшыя за папоў. Але беластоцкія самі добра вінаватыя, як і тутэйшыя пад Менскам.
Не разумею, пры чым тут папы і ксяндзы? Гэта ёсьць тэкст пра сьмерць, а не казань пра маральнае жыцьцё ў згодзе з катэхізмам. Пра сьмерць вёскі, кажучы канкрэтна. Гэтай сьмерці ні папы, ні ксяндзы не адмоляць, ні на Падляшшы, ні на Мазоўшы. Яна — рэч заўсёды вусьцішная і „непрыглядная”, ці то ў дачыненьні да аднаго чалавека, ці то ў дачыненьні да цэлай сацыяльнай групы. Коля — пэрсанаж абсалютна рэальны.
Калі не разумееце сп.Максімюк, то хоць бы пагадзіцеся - жыцьцё і сьмерць бываюць розныя. Адзін ваш сябра аднавясковец асуджаны жыць у граху невуцтва і пьянства і,пэўна, памрэ ў стане шчэ большай дэградацыі. Вы навучаліся дзесьці ды урэшце і ўцяклі з роднага краю жыць ў Чэхі, 25 хвілінаў да пражскага мэтро - "наш дом тут, а ня там, на Падляшшы." Як бы вы і раскайваецся (у тэксьце)за сваю ролю, за сваю безадказнасьць перад бацькаўшчынай. А яна там топіцца ў пьянстве і невуцтве, як на беласточчыне так і на меншчыне. А хто ж настаўнікі гэтага нам крэўнага народу ? Лукавыя папы і ксяндзы? Хто яшчэ пасьвіць нашы вёскі, што яны так брутальна аганізуюць? Памажыце мне зразумець, калі ласка.Спадзяюся, вы не постмадэрніста?
2 ПэдагогХто настаўнікі гэтага народу (як і нас з вамі, дарэчы)? Адказваю: бацька з маці, бабка зь дзедам, сябры зь дзяцінства і юнацтва, сусед з-за плоту, школа, тэлевізар, Лукашэнка, генэрал Ярузэльскі, Кашпіроўскі, Джэймс Джойс, „лукавыя папы і ксяндзы”, міліцыя, бізун і пернік, чарка і шкварка, і г.д. ... Сказаць, што нехта зь іх больш вінаваты ў нашым жыцьці чым астатнія, я не бяруся. Дый ня ведаю, калі шчыра. Тэкст не пра чыюсьці віну, а пра сваю адказнасьць...
Сп.Максімюк, ну вы хоць мяне не ўмазвайце ў гэтую "біяграфію". Кажу вам шчыра , што ў вашай абойме ад папоў і ксяндзоў да Ярузэльскага з Джойсам аніхто зь іх ня быў для мяне настаўнікамі. Вось, праўда савецкая школа ў Мінску распранала, здымала з нас апошняе нацыянальнае , калі мы яшчэ былі безабароннымі дзяцьмі. З усіх выкладчыкаў чамусьці запомніў толькі пажылую беларуску настаўніцу батанікі, якая аднойчы неяк спантанна з гневам выказалася пра антыбеларускія рэпрэссі даваеннага часу. Перад намі дзяцьмі... Яна рызыкавала.Але Бог ёсьць на сьвеце і Ён усё перамяняе ў нас ...Аніякага сьледу не засталося ў душы ад хлусьні і гвалту савецкага і цяпер з агідай гляджу на скокі нэабальшавіцкіх монстраў ды іхных ахвяраў. З народу не раблю балвана, стаўлюся да людзей без ілюзіяў,слава Богу. А ці ўсё мы з вамі сёньня робім, каб выбрацца на Свабоду ? Я маю на ўвазе не radio Liberty.