Палітыка

“Карта паляка” ўведзена для людзей, для іх зручнасьці...”

13.02.2008 14:28

Як вы ставіцеся да ўвядзеньня польскімі ўладамі “Карты паляка”? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў на вуліцах Горадні.


Спадар: “Я толькі за тое, каб яе ўвялі. Хіба ад гэтага людзям будзе дрэнна? Калі чалавек паляк, дык добра, што будзе мець магчымасьць паехаць у Польшчу папрацаваць. Я -- толькі “за”.”

Спадар: “Нармальна да гэтага стаўлюся. Я лічу, што кожны чалавек можа знаходзіцца там, дзе яму хочацца, і каб у яго не было праблемаў. Бо ў нас – адны праблемы, прычым заўсёды”.

Дзяўчына: “Добра я да гэтага стаўлюся. Гэта дае нашым суайчыньнікам больш магчымасьцяў, каб сябе рэалізаваць у жыцьці”.

Спадар: “Калі мне трэба кагосьці наведаць са знаёмых ці блізкіх – гэта й так нікому не забараняецца. Я – супраць “Карты паляка”.

Спадарыня: “На маю думку, гэта вельмі добра й выгодна людзям. Калі чалавек пацьвердзіць сваё паходжаньне й атрымае карту, яму настолькі зручней будзе езьдзіць па Эўропе. Гэта ўсё зроблена для людзей, для іх зручнасьці”.

Спадар: “Божа, а чаму я павінен быць супраць, я толькі за гэта, каб яна была. Я сам паляк, але жыву ў Горадні. Вельмі добра стаўлюся да прыняцьця “Карты паляка”. І па-польску магу гаварыць”.

Карэспандэнт: “Ці будзеце вы дамагацца атрыманьня “Карты паляка”?

Спадар: “Буду абавязкова дамагацца, абавязкова, маю ж радню ў Польшчы”.

Спадарыня: “На мой погляд, вельмі разумна палякі зрабілі з увядзеньнем гэтай карты. Кожны ж чалавек хоча ведаць свае карані, культуру. І калі чалавек хоча наведаць сваю гістарычную радзіму, дык чаму ж яму не дазволіць гэтага зрабіць без перашкодаў?”

Спадар: “Калі гэта патрэбна некаму з тых самых палякаў, дык чаму б не. Я асабіста ня супраць гэтага”.

Дзяўчына: “Я лічу, што карта патрэбная. Гэта здыме для людзей цяжкасьці з атрыманьнем візы”.

Дзяўчына: “Вядома, што карта патрэбная, бо шмат людзей езьдзяць туды да родных, блізкіх. З картай будзе ўсё таньней і хутчэй”.

Спадарыня: “Маю сябра, мастака з Украіны. Яшчэ ў мінулым годзе мы гаварылі пра гэта і ён вельмі цешыўся, што дастане “Карту паляка”, бо яна дае яму магчымасьць езьдзіць ці не па ўсім сьвеце безь ніякіх візаў”.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: ВК Горад:: Менск
13.02.2008 18:41

На мой погляд, увядзеньне "карты" падзяляе беларусаў на тых, хто можа ездзіць і хто ня можа. Дапускаю, што, можа, у Польшчы такога намеру й няма, але ў выніку такога кроку палякам у Беларусі становіцца выгадна быць. Людзі ўжо пачалі старанна шукаць свае польскія карані, і, упэўнены, любы жадаючы атрымае такую карту. Урад Польшчы зробіць усё належнае, каб забяспечыць 900 тысяч "картаў паляка" для Беларусі. Дарэчы, ніхто не перашкаджае этнічным палякам ездзіць у Польшчу працаваць.


Імя:: Миронов Константин
13.02.2008 20:05

Подобные законы действуют во многих страна.
Например во Франции и Испании в отношении тех територий.которые им принадлежали раньше.
Чтобы никто никуда не разбегался,надо давать возможность здесь жить хорошо и сейчас,а не к 2015 году.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ
Наша даведка
Карта паляка – гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя законам “Аб карце паляка”, прынятым сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году. Закон уступае ў сілу ў апошнія дні сакавіка 2008 году.

Асоба, якая мае карту паляка:
– можа бясплатна атрымліваць побытавую, доўгатэрміновую, шматразовую візу для перасячэньня мяжы Рэспублікі Польшча.
– можа легальна працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча без наяўнасьці дазволу на працу
– можа весьці ў Рэспубліцы Польшча эканамічную дзейнасьць на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне
– можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай сыстэмай адукацыі на пачатковым, сярэднім і вышэйшым узроўні на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне, і, у той жа час, зьвяртацца з просьбай выдзеліць стыпэндыю і навуковую дапамогу, прызначаную іншаземцам, якія вучацца ў Польшчы ці атрымліваюць вышэйшую адукацыю – у неадкладных выпадках можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай мэдыцынскай дапамогай на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне:
– можа карыстацца 37%-нымі льготамі падчас чыгуначных паездак на тэрыторыі Польшчы
– можа бясплатна наведваць дзяржаўныя музэі ў Польшчы
– можа ў першую чагу зьвяртацца па фінансавыя сродкі зь дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Польшча ці зь бюджэту гміннага самакіраваньня ў Польшчы, прызначанага на падтрымку палякаў за мяжой.

Атрыманьне карты паляка не азначае наданьня польскага грамадзянства, права на сталае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ці права перасячэньня мяжы Рэспублікі Польшча без візы .