Грамадзтва

Руся: “25 сакавіка я буду сьпяваць у Варшаве”

06.02.2008 15:15

Пра стаўленьне да сьвята і пра тое як будзе яго адзначаць гаворыць салістка гурту “Індыга” Руся.


“Успрымаю як вельмі важны і сталы пэрыяд для гісторыі Беларусі. Але ня стаўлюся да гэтага неяк фанатычна, патасна-патрыятычна. Бо мяне больш турбуе сучасная гісторыя Беларусі, сёньняшні дзень. І тое, што адбываецца з краінай на дадзены момант.

Мне падаецца, што сям'я, краіна пачынаецца менавіта зь цябе самаго і з тых людзей, якія побач. Усё мы бачым, што вялікія агульныя грамадзкія акцыі ня вельмі атрымоўваюцца, калі шчыра. З гэтай нагоды мяркую, што самае галоўнае як менавіта ты, асабіста ты ставісься да гэтага сьвята. І як ты яго сустракаеш са сваімі блізкімі людзьмі.

Прыкладам я, як музыка, заўсёды з радасьцю пагаджаюся на вялікія канцэрты ў Варшаве. І 25 сакавіка гэтага году я таксама са сваім каханым паеду ў Варшаву, і буду там сьпяваць песьні пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Абсалютна шчасьлівая і задаволеная як творчая адзінка».
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Лявон
06.02.2008 20:21

Сапраўды можна сьмела сьпяваць пад бел-чырвона-белым сьцягам за мяжою. Толькі ўсё марна.


Імя:: Гарадзенец
06.02.2008 22:06

Усё зразумела: http://arche.bymedia.net/2007-11/voranau711.htm


Імя:: Георгі Горад:: Берасьце
07.02.2008 11:28

Хай “дурные” музыкі і паэты выступаюць 25 сакавіка ў Беларусі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. “Разумные” паедуць за мяжу сьпяваць песьні пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Пакуль у Беларусі рэжым А. Лукашэнкі, будуць запрашать выступаць у Варшаве і іншых гарадах Эўропы, трэба карыстацца магчымасьцю.


Імя:: Каханы
07.02.2008 16:42

А каторы гэта ўжо каханы па ліку?

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks