Выдатная замалеука з нататнiка вандроуцы, дзякуй!
У Вашую "ўроцлаўскую" падборку Разанава не ўвайшлі некаторыя яркія творы паэта???
2 Сьцяпан. У маю „ўроцлаўскую” падборку ўвайшла ўся кніжка, што называлася „Лясная дарога”, так як яе склаў сам аўтар. Адно што выдавец, відаць, пашкадаваў ці ня меў грошай на ўсю кніжку і папросту „адсек” каля сарака апошніх вэрсэтаў. Я пра гэта дазнаўся адно тады, калі прыехаў на прэзэнтацыю кніжкі ў чэрвені 2007. Зробленага ўжо не „адробіш”, але я перадаў гэтыя сорак адкінутых вэрсэтаў Л. Баршчэўскаму, які складае сёлетнюю анталёгію. Лявон абяцаў апублікаваць іх там, ня ведаю, ці ўсе.
абразуміў амэрыканцаў і сам крыху розуму набраўся.
Дзякуй за водгук, спадар Ян. (Slippery fellows тыя "ўроцлаўшчыкі".)
2 Сьцяпан again Праблема ў тым, што ўроцлаўскія выдаўцы беларускай кніжнай калекцыі ў Польшчы — Калегія Ўсходняй Эўропы — гэта не выдавецтва per se, а, так бы мовіць, арганізацыя культуртрэгераў на дзяржаўнай і гарадзкой датацыі. Выдаваньне кніжак — гэта ўсяго толькі часьцінка іхнай актыўнасьці, дзе намнога больш важным ёсьць арганізацыя розных фэстываляў і сэмінараў, спатканьняў „усходнікаў” (дарэчы, ня толькі беларусаў, але ўкраінцаў і малдаванаў) з палякамі. Калі б нешта такое зрабіла з кніжкай Разанава прафэсійнае польскае выдавецтва, я плюнуў бы і разарваў зь ім усялякія кантакты. Але ў гэтым выпадку я палічыў, што ня варта быць ажно так жорстка прынцыповым. Паверце, у чэрвені 2007 ў мяне адбылася ня вельмі прыемная размова ва Ўроцлаве наконт таго, што сталася зь кніжкай Разанава. Мне паабяцалі, што нешта такое не паўторыцца. Таму я працягваю супрацоўніцтва зь імі, бо фактычна ніхто іншы ў Польшчы не цікавіцца беларускімі аўтарамі так сур’ёзна і на такім узроўні, як людзі ва Ўроцлаве. Калі яны яшчэ раз зробяць такую штучку, як з выданьнем Разанава, я, безумоўна, перастану дасылаць ім свае пераклады.
Спадар Ян, ці была дыскусія пасьля Вашай лекцыі стэнфардзкім студэнтам ("якім Беларусь ня болей назову на карце")? Ці гэткі стэнфардзкі студэнт ("які думае аб працы ў Крамянёвай даліне") у змозе ўспрыняць сытуацыю свайго беларускага калегі (які адседжвае 15 сутак за салідарнасьць зь сябрам)?
Так, у нас атрымалася жвавая дыскусія, недзе хвілін на 15, але бралі ў ёй удзел перад усім людзі майго веку, гэта значыць, тыя, што сваё асноўнае жыцьцё пражылі ў час Халоднай вайны. Маладыя амэрыканцы адно слухалі і пасьміхаліся. Для іх гэта была суцэльная экзотыка, як, напрыклад, расповед пра рэжым у Замбіі або Зімбабвэ. Памятаю яшчэ, што ў дыскусіі ўзяла ўдзел адна сымпатычная дзяўчына зь Менску, якая зрабіла файны камэнтар наконт папулярнасьці ППРБ сярод „жэншчын”, а таксама адзін малады швайцарац, які піша нейкую дыплёмную работу пра Беларусь, і адзін малады амэрыканец, які крыху пажыў у Беларусі. Але для большасьці маладых амэрыканцаў гэта быў хутчэй літаратурны экскурс, чым расповед пра нешта рэальнае.
Працы і віна ў Стэнфардзе сапраўды дахалеры :)