Палітыка

Тры гады ўзмоцненага рэжыму – за карыкатуры на прарока

18.01.2008 19:12

Менскі гарадзкі суд пакараў былога намесьніка рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова трыма гадамі пазбаўленьня волі.


Упершыню ў сучаснай Беларусі ўжыты артыкул Крымінальнага кодэксу аб распальваньні рэлігійнай варожасьці. Прычым Аляксандра Зьдзьвіжкова прызналі вінаватым у тым, што ён зрабіў гэтае злачынства праз злоўжываньне службовым становішчам, што абцяжвае яго віну. За гэта маглі даць і 10 гадоў зьняволеньня. Далі тры. Аднак адбываць пакараньне журналіст будзе ў калёніі не звычайнага, а ўзмоцненага рэжыму. Аляксандар Зьдзьвіжкоў мае намер абскардзіць прысуд, пра што пасьпеў паведаміць журналістам.

Зьдзьвіжкоў: “З намі Бог і Хрыстова сіла!”

Міліцыянт: “Спыніць размовы!”

Журналіст: “Вы так і не пагадзіліся з абвінавачаньнем?”

Зьдзьвіжкоў: “Не. Хто ня з намі, той супраць нас”.

Журналіст: “Вы будзеце абскарджваць прысуд?”

Зьдзьвіжкоў: “Вядома”.

Журналіст: “Як з вамі абыходзіліся?”

Зьдзьвіжкоў: “Стрымана”.

Міліцыянт: “Пакідаем будынак суду! Спыніць размовы!”

Вядомыя ўсёй Эўропе дзевяць карыкатур на прарока Мухамэда, якія разышліся па сьвеце са старонак дацкай газэты, зьявіліся ў беларускім тыднёвіку “Згода”, якім тады кіраваў Зьдзьвіжкоў, 19 лютага 2006 году. Ужо празь некалькі дзён была заведзена крымінальная справа, а ў афіцыйных мэдыях прагучалі абвінавачаньні на адрас беларускай апазыцыі ў распальваньні рэлігійнай варожасьці напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Празь месяц Вышэйшы гаспадарчы суд закрыў “Згоду”, але крымінальнай справы не спынілі.

Улетку мінулага году Аляксандар Зьдзьвіжкоў перастаў зьяўляцца на допыты ў пракуратуру і быў абвешчаны ў вышук. Арыштавалі журналіста ў лістападзе ў Барысаве, куды ён прыехаў, каб наведаць магілу бацькі. Гэтыя зьвесткі сталі вядомыя ад самога Зьдзьвіжкова тыдзень таму, калі пачаўся працэс над ім у Менскім гарадзкім судзе. Яшчэ абвінавачаны пасьпеў паведаміць, што не прызнае сябе вінаватым і лічыць, што яго перасьледуюць з рэлігійных прычын.

Пасьля першага перапынку працэс аб’явілі закрытым і пусьцілі журналістаў толькі на абвяшчэньне выніковай часткі прысуду.

Так вырашыў судзьдзя Руслан Аніськевіч. Яшчэ летась гэты судзьдзя працаваў у Савецкім судзе Менску. Журналісты згадалі, што менавіта Руслан Аніськевіч асудзіў да грашовага штрафу маладафронтаўцаў Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага і Насту Палажанку за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Прадстаўніком пракуратуры на судзе над Зьдзьвіжковым быў Аляксей Варанчыкаў. Ён адмовіўся камэнтаваць прысуд, паведаміўшы толькі, што прасіў пакараць журналіста чатырма гадамі зьняволеньня.

Вядома, што Аляксандар Зьдзьвіжкоў ня стаў наймаць для сваёй абароны адваката і таму ролю абаронцы выконваў так званы дзяжурны адвакат, прызначаны судом. Вось што сказала адвакатка Мая Аляксандрава на просьбу пракамэнтаваць доказы віны журналіста, якія выставіла пракуратура:

“Баюся, не магу вам гэтага сказаць, без таго... каб параіцца з маім падабаронным”.

Мая Аляксандрава пацьвердзіла, што прысуд будзе абскарджаны.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Кастусь
18.01.2008 19:51

Чаму габрэі не падалі ў суд за абразу свае нацыі? А павінны былі. На колькі гадоў пацягнуло бы абвінавачаньне калі б гэта зрабіў радавы грамадзянін?


Імя:: Непонимающий
18.01.2008 21:22

Простите меня, но для меня сам факт такого приговора вызывает недоумение. Я все меньше и меньше понимаю происходящее в Беларуси. Это, вообще, где? Это около Ирана? Бедные евреи сидели тихо, чтобы хуже не стало и их можно понять: все теперь так сидят.


Імя:: Удивляющийся
19.01.2008 00:16

"Всё страньше и страньше" становится жить в Беларуси. Но ещё более странной мне кажется позиция лидеров "мусульманской" общины Беларуси. Харам алайкум, товарищи!


Імя:: Yakov
19.01.2008 00:34

В Беларуси на государственном предприятии "Фабрика цветной печати" в конце 1999г. тиражом 30 000 экземпляров была отпечатана книга "Война по законам подлости". Издательство – закрытое акционерное общество "Православная инициатива". Несколько цитат из «Войны…» без комментариев. "Ритуальные убийства не миф, но они действительно случаются среди иудейской секты хасидов" (стр. 55). "Фашисты планировали уничтожить только тех евреев, которые не поддерживали сионистские лозунги. Фашистская идеология была взята в готовом виде из сионизма. На второй день после того, как Гитлер пришел к власти, начала исчезать безработица, немцы получили бесплатно национальные блюда, снизились цены... Гитлер - еврей по матери. Геринг, Геббельс - евреи" (стр. 116). "Народ, исповедующий религию, проповедую воровство, мошенничество, убийство, избиение целых народов, - является по существу преступным. Тем более, их религиозная преступность освящена самим их Богом. Евреи не могут быть равноправными с христианским народом" (стр. 131). Разумеется, в книге нашел свое место шедевр антисемитской литературы - "Протоколы сионских мудрецов". «Война по законам подлости» продавалась в магазине «Православная книга» вместе с религиозной литературой, иконами, одеждой для священников. 22 ноября 1999г. президент Иудейского религиозного объединения в Республике Беларусь Юрий Дорн направил письмо в Государственный комитет Республики Беларусь по печати с просьбой принять меры против издателей и распространителей «Войны…» по ст.71 Уголовного кодекса Республики Беларусь, предусматривающей ответственность за нарушение национального и расового равноправия граждан. 16 марта Объединение еще раз обратилось в Государственный комитет по делам религий и национальностей. Государственный комитет Республики Беларусь по печати и республиканскую прокуратуру. Был подан иск, который среди прочего включил и вышеприведенные в статье пассажи. Вдогонку личные иски подали президенты еврейских организаций Беларуси: Яков Басин. Михаил.Бурштейн, Леонид Левин. Михаил Трейстер. Книга дает возможность еще для десятков исков, и не только евреев. Католики, представители демократической оппозиции имеют все основания для этого. "Папство готовит и открывает путь антихристу, который поставит себя на место Христа, будучи не совместим с Христом", - только этого с моей точки зрения достаточно для иска (статья "Папство и иудаизм", стр. 354-359). Судебное заседание состоялось 16 марта 2000г. в суде Советского района г.Минска. Защита ответчиков построила свою позицию на том, что книга "Война по законам подлости" - сборник научных статей, которые должны обсуждаться не в зале суда. Судья Марина Федорова обосновала решение суда следующим образом: «По мнению суда сведения, содержащиеся в книге "Война по законам подлости", являются сведениями научного характера, по которым ведутся дискуссии учеными из различных областей науки, в связи с чем считает необходимым прекратить производство по делу". Минский городской суд и Верховный суд Беларуси оставили решение судьи М.Федоровой в силе. Умному достаточно, как говорили в древним Риме.


Імя:: ABC То: Яша
19.01.2008 09:57

Не варта тут адкрываць для дыскусіі яшчэ тэму паважаных жыдоў з Беларусі і гэтую агідную кніжку абмяркоўваць пра бздуры ультра прыхільнікаў РПС.Што датычыць галоўнай тэмы - выроку для А. Зьдзівіжкова, то чалавек відаць з вялікімі рагамі і не зразумеў, што чужых Багоў таксама не варта высьмейваць. А тое, што яму мнагавата далі вынік палітычнай каньюнктуры - трэба ж было паказаці Ірану, што ў РБ паважаюць прарока Магамэда і маляваці абы, што ў газеце не варта. Іншая справа ці не спаляць цяпер некалькі мячэцяў у РБ прыхільнікі журналіста ў адказ на вырак і рэвэрансы Ірану - будзем спадзявацца, што не і Іран пасьпяхова купіць антыракэты СС-300 у РБ, каб пры неабходнасці дзяўбануць амэрыканскія ці ізраільскія ракэты.


Імя:: Стась
19.01.2008 21:56

А я думаў, што Беларусь краіна сьвецкая, да таго ж геаграфічна – ў Эўропе. Карыкатуры высьмейвалі не ўласна Прарока, а агрэсіўны ваяўнічы тэрарыстычны рух і яго удзельнікаў. У гэтым аыпадку гэта пэўны абагульнены вобраз, а не канкрэтна Прарок Магамед. Тым больш, што ніхто дакладна ня ведае, як той выглядаў, ды й Іслям забараняе выявы чалавека. Чаго тады заслугоўвае той жа Сальвадар Далі, які рэгулярна зьдзекваўся з хрысціянства і Хрыста празь глумлівае выкарыстаньне гэтае сістэмы вобразаў у сваіх карцінах? А што рабіць з аўтарамі карыкатур, якія выкарыстоўваюць хрысціянскія матывы і вобраз Хрыста, таксама і сакральныя вобразы іньшых рэлігій па ўсяму Сьвету?! І журналіст слушна зрабіў, зьмясціўшы карыкатуры. Тэрарысты ня маюць насамрэч нацыянальнае альбо рэлігійнае адметнасці – ў любым выпалдку яны слугі д’ябла. І толькі сьмех вынішчае зброю Сатаны – страх. Як сказаў адзін добры чалавек: ”Д’ябал баіцца вясёлых людзей!”

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks