Палітыка

2007: Дасягненьні і страта “Свабоды”

27.12.2007 16:56

Цягам 2007 году беларуская служба Радыё Свабода надалей актыўна разьвівалася: мы удасканальвалі эфір, выдавалі кнігі і мультымэдыйныя дыскі з нашымі перадачамі а ў самым канцы году быў запушчаны новы сайт беларускай Свабоды. Не абышлося сёлета і без цяжкіх стратаў.


Я спытаўся ў майго калегі, да нядаўняга часу - дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука, які быў 2007 год для беларускай “Свабоды”:



Аляксандар Лукашук ад кастрычніка выконвае абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Заняцьце нашым калегам гэтай высокай пасады мы бясспрэчна таксама можам лічыць адным з дасягненьняў Беларускай службы за гэты год.

*****

Паводле статыстыкі, найбольшую цікавасьць слухачоў і наведнікаў сайту прыцягнула асьвятленьне жывых падзеяў – перадусім масавых акцыяў апазыцыі – Дня Волі, Дзядоў, восеньскіх маршаў. Гэтыя падзеі шырока асьвятляліся ў радыёэфіры і на сайце. Сёлета мы далей разьвівалі комплекснае асьвятленьне ўсімі магчымымі сродкамі – онлайн-рэпартажы, фотагалерэі, відэафрагмэнты, аўдыёрэпартажы на сайце па-за эфірным часам, аўдыёслайды. Апошняе было сёлетняй навінкай і ўяўляе сабой спалучэньне радыёрэпартажу і слайд-шоў.



Так зь месца падзеяў перадавала Ганна Соўсь і яе голас наведнікі сайту svaboda.org маглі пачуць адразу, амаль што ў рэальным часе, задоўга да нашай вечаровай радыёпраграмы.

*****

Дарэчы, Беларуская служба была першай на Радыё Свабода, хто выкарыстоўваў шырокі мультымэдыйны падыход да асьвятленьня жывых падзеяў, і сёлета мы атрымалі прыз Радыё Свабода за Выдатнае дасягненьне ў мультымэдыйнай канвэргенцыі ў намінацыі “Найлепшы камандны праект канвэргенцыі”. Калі перакласьці гэта на нармальную мову – за наватарскі сынтэз усіх наяўных радыё- і інтэрнэт сродкаў.






Гэтак нам сёлета ўручалі прыз Радыё Свабода за мультымэдыйнасьць.

*****

Наступнае наша дасягненьне зноў сьведчыць пра тое, што Радыё Свабода – ужо ня толькі радыё, гэта больш чым радыё. Гаворка пра нашу кніжную сэрыю “Бібілятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзе”. Сёлета ў сэрыі выйшлі тры кнігі – “Імёны Свабоды” Уладзімера Арлова, “Сямейны альбом” Вінцэся Мудрова і зборнік “Плошча”, прысьвечаны менскім падзеям вясны 2006 году.



Гэта былі галасы з прэзэнтацыі кнігі “Плошча” ў Менску. Нагадаю, у сэрыі “Бібілятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзе” ўжо выйшла 12 кніг, іх можна згрузіць у фармаце ПДФ з нашага сайту svaboda.org

*****

І яшчэ адзін выдавецкі праект, гэтым разам мультымэдыйны, а ня кніжны, хоць гаворка йдзе пра літаратуру. Творы 50 аўтараў “Начной чытанкі” – літаратурнай рубрыкі праграмы “Начная Свабода” – у аўтарскім чытаньні выйшлі на адмысловым кампакт-дыску разам зь біяграфіямі і фатаздымкамі творцаў. Так свой верш у нашай “Начной чытанцы” чытаў Рыгор Барадулін:



*******

Аляксандар Лукашук назваў 2007 год годам слухача. І сапраўды, мы паспрабавалі максымальна выкарыстаць фактар зваротнай сувязі.

Да традыцыйных відаў сувязі – лістоў і званкоў на Свабоду, апошнім часам дадаліся і ўсё шырэй выкарыстоўваюцца лісты электроннай пошта, СМС-паведамленьні, а апошнім часам – камэнтары да нашых матэрыялаў на сайце. У канцы году ўзровень зваротнай сувязі дасягнуў, можна сказаць, апагею – цяпер кожны тыдзень з намі супрацоўнічае грамадзкі рэдактар, якога мы абіраем сярод нашых случахоў. Грамадзкі рэдактар абірае тэмы для асьвятленьня, сочыць за нашымі матэрыяламі і камэнтуе іх на працягу тыдня, а ў пятніцу цэлая паўгадзіна нашага эфіру фармуецца цалкам на прапановах грамадзкага рэдактара.



Гэта была Ірына Казуліна, жонка палітвязьня Аляксандра Казуліна, актывістка руху змаганьня супраць раку грудзей і наш першы грамадзкі рэдактар.

*****

На працягу ўсяго году актыўна разьвіваўся наш сайт – svaboda.org. Пра некаторыя навінкі я ўжо казаў. Адзначу асобна наш летні фатаконкурс “Мая Беларусь”, на які было даслана больш за тысячу фатаздымкаў, лепшыя зь якіх рэгулярна зьяўляліся на сайце і адмыслова аглядаліся фатографам Валерам Дранчуком.

І вось пад канец году – 10 сьнежня – адбылася важная падзея. 9 гадоў таму, 10 сьнежня 1998 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека пачаў працаваць сайт Беларускай службы Радыё Свабода - адзін зь першых сярод службаў нашага радыё. Чарговую гадавіну мы адзначылі сёлета пераходам на новы дызайн. За 9-гадовую гісторыю гэта ўжо чацьвёртая вэрсія сайту svaboda.org.

Сярод навінак:

- Новы дызайн, навігацыя і прынцыпы функцыянаваньня
- Магчымасьць камэнтаваць і абмяркоўваць матэрыялы
- Новыя тэмы i рубрыкі
- Асобны разьдзел грамадзкай журналістыкі
- Расклад радыёперадачаў
- Блогі супрацоўнікаў РС і гасьцей
- Больш фота, больш відэа, больш інтэрактыўнасьці

*****

На вялікі жаль радасьць з усіх нашых дасягненьняў, пра якія я сёньня расказваў, ня можа з намі разьдзяліць наш наймаладзейшы калега Ўладзя Каткоўскі, які мінулымі гадамі сам нямала прычыніўся да нашых посьпехаў. Сёлета ў траўні праспаўшы адзінаццаць месяцаў у глыбокай коме пасьля аўтамабільнай аварыі, ён прачнуўся, але ня ў нашым, а ў нейкім іншым сьвеце.



Уладзя Каткоўскі навучыў нас адной надзвычайна важнай рэчы – паўнацэнна жыць і шукаць шчасьця кожны дзень, кожную хвіліну, кожны момант нашага жыцьця, не адкладаючы на пасьля. Чаго мы і жадаем усім слухачам “Свабоды” ў новым, 2008-м годзе.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-16 (з 16)
Імя:: Ігар Горад:: Менск
31.12.2007 11:42

З месца падзеяў гучаў голас ня толькі спадарыні Соусь [...]. Куды часьцей мы чулі спадарыню Луневу, Каліноўскага... Хацелася б пачуць пра Вольгу Караткевіч...


Імя:: Сяргей Шупа
31.12.2007 12:16

Ігар, я б мог гэты сьпіс працягнуць, але я мусіў выбраць толькі адзін кавалак для ілюстрацыі. Выбар быў - не даваць зусім, каб нікога не пакрыўдзіць... Пра Вольгу, спадзяюся, яшчэ пачуеце абавязкова - заставайцеся са Свабодай :)


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
31.12.2007 13:11

Господа! Я вас конечно поздравляю. Но хотелось бы одновременно предупредить от эйфории. В Беларуси Вас слушает едва ли более 2-3 % слушателей. Сайт читает едва ли более 5% от общего количества населения Беларуси. А уж степень влияния на белорусов и вовсе мизерная. На мой взгляд, Ваша проблема в том, что Вы ориентируетесь исключительно на белорусскоязычных белорусов. Их аудитория в Беларуси на самом деле мизерная. Рекомендую признать давно очевидный факт: в Беларуси доминирует русскоязычная аудитория.И если Вы хотите информировать белорусов, расширьте свою целевую установку с белорусскоязыных на русско-белорусскоязычных белорусов. Только в этом случае у Вас появится некий шанс в нашей стране. Веселых праздников!


Імя:: александр Горад:: жодино
31.12.2007 14:47

весь коллектив поздравляем с новым годом . Желаем крепкого здоровья и счастья.если есть критика значит есть и работа. С уважением от участников ЧАЭС-председатель правления .союз чернобыль Беларуси.-Волчанин А.В.


Імя:: Korj Горад:: Менск
31.12.2007 16:08

2Дуглас: Для "бѣлоруССов" дастаткова iншых крынiц - БТ, ОНТ, самым "нонконформистским бѣлоруССам" - "Комсомольская правда" ды чяртэр97. "Очевидный факт" - гэта 73,7% усяго насельнiцтва беларусi, што нават пад лукой на перапiсы адзначылi беларускую мову - роднай. Таму "русскоязычность" вашая вам у мазгi упiхнутая БТ гэтак жа, як i любоў да лукi. I гэта ўзаемазвязаныя рэчы - як няма ў галаве ды сэрдцы свайго, роднага, зразумелага, бацькаўскага, дык гэтую пустэчу займае усялякая дрэнь - ад лукi да сатанiзму. Бяз мовы, без Бацькаўшчыны вы - колькi б не надзьмухалiся - расейскiя правiнцыялы з беднай забытай правiнцыi. Няма ў такiх людзей будучынi, акрамя як усё жыцьцё гарбацiцца на расейскага пана. Колькi б вам "немецкая волна" не транслявалася па-расейску - вы не будзеце яе слухаць. Сёньня роля радыё зусiм не тая, што ў савецкiя часы - тады дастаткова было гаварыць праўду, каб савецкае грамадства, пабудаванае наўскрозь на iлжы павалiлася. Сёньня iншая сытуацыя - жадаючы можа даведацца праўду зь безьлiчы крынiцаў, пытаньне ў сьветапоглядзе людзей - плявалi яны на праўду - яны яе не шукаюць анi па-расейску, анi па-кiтайску. Радыё сёньня зьвязвае раскiданых УЖО думаючых людзей, яно наўрацьцi можа канкураваць з дэбiлавiзарам за душы астатнiх. Сучаснае канвэргэнтнае радыё - сродак зносiнаў, сродак сувязi, а не сродак агiтацыi. Вялiкi дзякуй калектыву Радыё Свабода менавiта за гэтую ролю, за яе пашырэньне праз усе гэтыя новыя "фiчы"! Жадаю ўсё ж быць больш незалежнымi = не займацца агiтацыяй зусiм - не ссоўваць акцэнты на тыя апазыцыйныя плынi, якiя вам больш да спадобы - я яшчэ магу абмежавана пагадзiцца з адным маiм знаёмым карэспандэнтам РС, што маўляў "нэгатыўных каментароў апазыцыi не даем, бо i без таго ёсьць каму яе гнабiць". Гэта спрэчна, але хоць зразумела. Але ж навошта так вiдавочна падтрымлiваць менавiта некаторыя апазыцыйныя плынi, скажаючы iнфармацыю на iх карысьць?.. Гэта ж ужо не журналiстыка... Плюс магчымасьцю дадаваць каментары вы паднялi плянку самi сабе - цяпер побач з вашым "акцэнтаваным" перасказам навiнаў можа зьявiцца i больш абъектыўны - будзе непрыгожа... I па-за ўсiм - ДЗЯКУЙ! ДЗЯКУЙ! ДЗЯКУЙ! Але ёсьць, ёсьць у якi бок рухацца, каб стаць яшчэ лепей - жадаю ў 2008 годзе годна несьцi званьнi журналiстаў, не спыняцца, не збочваць. Праз гэта дапаможа вам Бог!


Імя:: Дуглис Горад:: Минск
31.12.2007 16:56

2 Korj Вы расист? Вы националист? Вы делите белорусов на "правильных" и "неправильных"? Тогда я понимаю, почему такие как Вы из оппозиции не у власти.Очень примитивно рассуждаете. Моя русскоязычность "впихнута" мне не благодаря БТ, я его в принципе не смотрю, а благодаря Пушкину, Достоевскому, Солженицыну, Толстому. А Вы все пытаетесь "впихивать" в меня исключительно Купалу, Коласа, Позняка. До ужаса убого и примитивно.:))) Откуда у вас столько хамства и пренебрежения к людям с отличными от вас взглядами? Столько ненависти в одном посте! Поражаюсь. "Няма ў такiх людзей будучынi, акрамя як усё жыцьцё гарбацiцца на расейскага пана". А у таких как Вы есть? Очень сильно сомневаюсь.:))) "Сёньня роля радыё зусiм не тая, што ў савецкiя часы - тады дастаткова было гаварыць праўду, каб савецкае грамадства, пабудаванае наўскрозь на iлжы павалiлася". Ага, А Лукашенко у вас почему то не валится от радио "Свабоды".:))) А может назовете еще иные причины развала СССР кроме зарубежного радио?:))) Да, блин, какие же Вы все местечковые. Просто смешно.:)))


Імя:: Сяргей Шупа
31.12.2007 17:31

Дугласу: Тое, што Вы, чалавек расейскамоўны і выхаваны на расейскай культуры, без праблем чытаеце матэрыялы сайту і нават дыскутуеце без увагі на мову апанэнта - сьведчыць пра тое, што для аўдыторыі ў Беларусі беларуская мова - не бар'ер. Я ўпэўнены, што большасьць нашых слухачоў і чытачоў у жыцьці гавораць па-расейску, і ня бачу ў гэтым ніякай супярэчнасьці. Абмежаваньні ў нас (асабліва калі гаворка пра радыё) перадусім тэхналягічныя - са зразумелых прычын мы ня маем выхад на FM дыяпазон. Сайт наш не ўнівэрсальны і ня мае дадатковых паслугаў, так што тут прычына таксама ня ў мове, прынамсі ня толькі і ня столькі. “Пазытыўная дыскрымінацыя” ў дачыненьні да беларускай мовы ў эпоху глябалізацыі - наша місія. Мы верым, што зьнікненьне любой мовы - страта для агульначалавечай культуры. Дзякуем, што нас чытаеце, заставайцеся з намі ў 2008-м. З Новым Годам!


Імя:: Бенедзікт
31.12.2007 17:45

2Дуглас. Дзіўна чытаць... Адукаваны чалавек-беларус, апрача беларускай літаратуры, ведае расейскую літаратуру, ангельскую, французкую... Але яго адрозьнівае найперш БЕЛАРУСКАМОЎНАСЬЦЬ і любоў да Беларусшчыны. Заставайцеся са сваёй "русскоязычностью" і не турбуйцеся за беларусаў. І хай Вам - "Купала, Колас, Позняк. До ужаса убого и примитивно"..., гэта найперш характарыстыка Вам. Добра, што Вы гэта не ў стане зразумець...


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
31.12.2007 18:01

2Сяргей Шупа 1. Не барьер,потому что я белорус. 2. Барьер, потому что мне смешны притязания на исключительность белорусских националистов с навязыванием ими мне своих взглядов,на какой мове гутарить, и т.д.. Я просто не признаю за ними их монополию на истину. Белорусский философ В.Акудович абсолютно прав, заявляя, что националистам надо навсегда запомнить одну простую вещь: Беларусь была и будет не моно, а полиязычной страной всегда. Беларусь будет и далее полирелигиозной страной. В Беларуси для белорусов не может быть одной идеологии и т.д. Умные делают выводы. Дураки остаются дураками. 3. То, что для вас "позитивная дискриминация", для меня радикал-национализм. В эпоху глобализации, о которой Вы упоминаете, это не только смешно, но и чрезвычайно наивно, а политически неприемлемо. 4. Ничего не имею против белмовы, но категорически против насильственного принуждения любить то, что я не хочу. С меня и насилия времен КПСС с лихвой хватило. 5. Сергей, Вы вероятно живете и работаете в Европе. Но хочу отметить, что мыслите Вы не по-европейски. Сорри, но это так. Я жил в Европе и знаю.


Імя:: Дуглас
31.12.2007 18:32

2 Бенедикту Это для вас главное в белорусах белорускамоунасць.А для меня это вовсе не главное. Я не различаю белорусов по языку, потому что я не националист. И я, конечно, останусь со своей русскоязычностью, а вы со своей беларускамоунасцю. Окей? И не беспокойтесь за белорусов, большинство из которых именно русскоязычные.:)))


Імя:: Сяргей Шупа
31.12.2007 18:54

Дугласу: 1. І такіх у Беларусі бальшыня, таму мова - не праблема для разуменьня. 2. РС вам не навязвае вам поглядаў - на якой мове гаварыць, праўда? Вы нас разумееце, мы вас разумеем - і добра. 3. Мы можам спрачацца аб тэрміналёгіі, бо паняцьце “п.д.” (заўважце, я ўзяў гэтае слова ў двукосьсье) я ўжыў не ў “нармальным” для яго кантэксьце, я думаў, Вы зразумееце, што я маю на ўвазе, але Ваша рэакцыя паказвае, што не зразумелі - далей тут спрачацца няма сэнсу, бо па-рознаму разумеем базавыя паняцьці. 4. Гэта, думаю, не адносіцца да РС - тут Вас ніхто не прымушае нічога любіць. 5. Так, я думаю не па-эўрапейску. Эўропа - толькі маленькая частка сьвету, сьвет значна большы і багацейшы. Не замыкайцеся на Эўропе.


Імя:: Фрабел.
31.12.2007 19:42

Для мяне радыё-"Свабода" - гэта,ў першую чаргу, мой сябра,з якім мне прыемна гаварыць,спрачацца,атрымліваць навіны.Па-другое,мой сябар для мяне блізкі і родны,ён не ідэальны,але шчыры,ён пдтрымлівае маё жыццё,ён падпітвае мяне неабходным,без чаго я не магу жыць,як,напрыклад,дыхаць без паветра.Ну,а супрацоўнікі - сімпатычныя людзі,сумленныя і разумныя,проста класныя і надзейныя. Поспехаў ВАМ у вашай працы,а нам усім - вызвалення ў гэтым годзе ад цемры і зла ! І ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !


Імя:: Фрабел.
01.01.2008 12:46

Дугласу : мяркую, што ў першую чаргу ты слабы па духу, да канца не закладзена ў тваё нутро сапраўднай чалавечай сілы, не фізічнай... Усе твае аргументы - гэта, каб апраўдаць тваю непаўнавартнастнасць і не столькі нам, як самаму сабе.І ніхто не павінен кагосці прымушаць быць беларускамоўным, бо ты такі, які ёсць. Нельга прымушаць слабага падняць, напрыклад, цяжкую штангу. На сваём прыкладзе скажу, што калісці вывучаўся ў рускай школе, быў савецкім, але калі прыйшоў мой наш час, склаліся спрыяльныя ўмовы - "перестройка и гластность" - спрацавалі мае ўнутранія здольнасці, мой духоўны імунітэт, мае радавыя гены. І паступова, але ўпэўнена і назаўсёды хваробы саўка пачала пакідаць маё цела, але запаўняцца новым чыстым сапраўдным - унутранай сілай і пачуцьцём беларускай свядомасці, і гэта перараджэнне было прыемным і радасным, бо знутры я адчуваў голас і родны пах маіх продкаў і руку Бога. Я пачаў патроху паступова размаўляць па нашаму па-беларускі, пачаў шмат чытаць і слухаць у асноўным канешне "Свабоду", а калі пачаў пісаць - адчуў лёхкасць і нейкую асалоду, кожны электронны і просты ліст я пісаў ужо толькі па-беларускі, і неўзабаве адчуў, што мая рука пісаць па-руску проста адмаўляецца, паўстаў нейкі абронны бар'ер знутры ад чужога і не свайго. І ўся мая жыццёвая дзейнасць ужо не патрабавала доўгага выбару - гэта ўступленне ў БНФ і барацьба са злачынным антыбеларускім рэжымам. Так што, цябе, Дуглас, я шкадую па-чалавечы, не ўсім дадзена быць аднолькава моцнымі знутры, няма тваёй віны ў гэтым. Але ўпэўнены, што кожны , хто мае чалавечы і ўласны гонар, павінен змагацца з хваробаю, і ты маеш шанец перамагчы яе.І калісці, стоячы на Плошчы Каліноўскага, сярод Нашых і тваіх у тым ліку - Беларусаў, ты адчуеш прыемны радасны родны дух беларускі, які вітае сярод нас, які яднае нас, які вядзе нас разам шляхам адраджэння, Свабоды і чалавечага жыцця. Мы чакаем цябе, Дуглас !


Імя:: А хто працуе на "Свабодзе"?
01.01.2008 14:33

"Таму беларус, калі паўстае выбар паміж “пакінуць усё як ёсьць” альбо “паспрабаваць нешта зьмяніць” – амаль заўсёды выбірае першае. І яшчэ зьведвае інстынктыўны намер прыдушыць тых, хто выбірае другое." О, гэта вялікая ўнівэрсальная бела-руская праўда. І аўтар цытаваных радкоў можа павесіць сваю цытату, як люстэрка перад кампутарным сталом.


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
02.01.2008 13:33

2 Фрабел Самое удивительное, что такие люди как Вы с такими взглядами в Беларуси считают себя на полном серьезе европейцами и выступают на возвращение страны в лоно европейской культуры, политики и т.д. На самом деле, Фрабел, Вы не европеец. Вы обыкновенный националист с расистскими взглядами на белорусов, разделяющий их на «полноценных» и «неполноценных». Себя Вы причисляете, естественно, к «полноценным», как некогда фашисты причисляли себя к арийцам. Ну, а я естественно в ваших раскладах не «ариец», в лучшем случае просто больной. Цитата: «цябе, Дуглас, я шкадую па-чалавечы, не ўсім дадзена быць аднолькава моцнымі знутры, няма тваёй віны ў гэтым. Але ўпэўнены, што кожны , хто мае чалавечы і ўласны гонар, павінен змагацца з хваробаю, і ты маеш шанец перамагчы яе". Ужасно примитивно и смешно. Во-первых, я не признаю за вами монопольное право судить людей, белорусов в частности кто полноценный, а кто не полноценный. Вы не врач, тем более не господь БОГ, а претендуете на универсальную истину. Я не признаю за Вами право решать за меня, что мне самому будет лучше, что нужно, на каком языке общаться, с кем дружить, с кем враждовать, куда идти на баррикады во имя «свободы и чалавечага жыцця». В демократическом обществе не может быть диктата что правильно и что не правильно. Вы также не являетесь демократом, Фрабел. Так что в Европу Вам рановато.


Імя:: Менчукі Горад:: Менск
03.01.2008 13:38

Уладзя! Памятаем пра Цябе, пра тое, што ты рабіў. Любім Цябе! Ты жывы для нас і наша з Табой Беларусь жыве!!!

Камэнтары 1-16 (з 16)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb