Цімафей Дранчук распавёў “Свабодзе”, што ідэя стварэньня грамадзкай арганізацыі зьявілася пасьля таго, як ён пабываў за кратамі сьледчага ізалятару.
“Толькі пасьля таго, як я сам пабываў за кратамі, я зразумеў, што такая арганізацыя значна больш неабходная ў нашай краіне, чым тыя, якія займаюцца толькі палізьняволенымі, бо маштаб парушэньня правоў звычайных зьняволеных значна большы, і менавіта яны зьяўляюцца катэгорыяй людзей, якія абсалютна неабароненыя. У іх няма грошай на юрыстаў, яны ня маюць магчымасьці распаўсюдзіць інфармацыю ў СМІ. Таму менавіта гэтых людзей трэба абараняць перш за ўсё”.
Эніра Браніцкая – адна з першых моладзевых актывістак, каму давялося адбываць пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе разам з Цімафеем Дранчуком і Міколам Астрэйкам да суду трымалі за кратамі. Яна лічыць, што грамадзкая арганізацыя ня ў стане карэнным чынам зьмяніць сытуацыю ў турмах:
“Насамрэч гэтая сыстэма не выхоўвае, яна прыніжае людзей. Яны ня вераць, што нешта можна зрабіць. Я лічу, што сёньня ніякая грамадзкая арганізацыя ня можа і ня зможа нешта зрабіць, пакуль палітычная і эканамічная сыстэма ў краіне ня зьменіцца”.
Мікола Статкевіч, які днямі вызваліўся з “хіміі”, выказаў сваё меркаваньне:
“Такая дапамога павінна аказвацца на заканадаўчым узроўні, бо ўмовы ўтрыманьня – гэта бюджэт, гэта закон, гэта магчымасьць кантролю з боку грамадзкіх арганізацый. Усяго гэтага ў нас няма”.
Валер Леванеўскі ўпэўнены, што так званыя турэмныя традыцыі падтрымліваюць самі апэратыўнікі, якія, на першы погляд, мусяць зь імі змагацца:
“Так званыя злодзейскія традыцыі падтрымліваюцца і культывуюцца рэжымна-апэратыўным аддзелам калёніі. Ім так прасьцей здабываць інфармацыю. Ніякая грамадзкая арганізацыя аказаць дапамогу ня здолее. Дапамагчы можна аднаму чалавеку, двум – але, ня больш за тое”.
Цімафей Дранчук паведаміў “Свабодзе”, што сябры арганізацыі “Над бар’ерам” будуць абараняць правы людзей, якія трапілі за краты за зьдзейсьненыя злачынствы. Створаны Камітэт у абарону асуджаных будзе сачыць, каб у турмах не катавалі і ня гвалцілі людзей, якія і без таго пакараныя зьняволеньнем.
Гл. таксама
Дасьледаваньне "Свабоды": сакрэты і гісторыі з турмы на Акрэсьціна