Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўлёткі да Дня Канстытуцыі – у пастарунак


Віцебскага моладзевага актывіста Кастуся Іванова міліцыянты затрымалі каля ўнівермагу, дзе хлопец раздаваў мінакам улёткі, адмыслова прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі.

Ва ўлётках былі пералічаныя артыкулы, якія гарантуюць грамадзянам правы на атрыманьне праўдзівай інфармацыі, на свабоду сходаў і вольнае выказваньне палітычных меркаваньняў. А таксама прыклады таго, што гэтыя правы парушаюцца ў Беларусі і , у прыватнасьці, у Віцебску.

Кастусь Іваноў, актывіст стваранай партыі БХД, знаходзіцца ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі. Міліцыянты забралі ў яго некалькі дзесяткаў улётак, якія ён не пасьпеў раздаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG