“Эканамічныя мэтазгоднасьць – найбольш важны стымул для разьвіцьця стасункаў”, - заявіў кіраўнік Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка назваў Эўрапейскі зьвяз буйнешым эканамічным і інвэстыцыйным партнэрам, перадае Інтэрфакс.
Беларусь гатовая працягваць канструктыўны дыялёг з Эўразьвязам на глебе прынцыпаў узаемнай павагі і роўнасьці бакоў, заявіў кіраўнік Беларусі.
“У апошні час з Эўразьвязам, амэрыканцамі намецілася тэндэнцыя да разуменьня, паляпшэньня нашых стасункаў”, - зазначыў Лукашэнка.
“Апошняе выдзяленьне крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, перамовы з Усясьветным банкам – гэта сьведчаньне таго, што мы нешта рабілі правільна”, дадаў ён.
Сёньня Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ў кіраўніка прадстаўніцтва Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Пінту Тэйшэйры.
Кіраўнік прадстаўнітца Эўракамісіі ў сваю чаргу заявіў: “Спадзяюся, што ў бліжэйшыя паўгоду адбудуцца падзеі, якія дазволяць абсалютна цалкам нармалізаваць стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”.