Тут пройдзе таварыская гульня "Зборнай зорак сьвету" і "Газпрамэкспарту". Яна прысьвячаецца 90-м угодкам з дня нараджэньня славутага расейскага трэнэра Анатоля Тарасава.
Як паведмаляе расейская газэта "Спорт-экспресс", у каманду "зорак" разам з Вячаславам Фяцісавым, Сяргеем Макаравым, Ігарам Ларыёнавым ды іншымі вядомымі хакеістамі ўвойдзе і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.