Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
пятніца, 21 лістапада 2008, Менск 12:33
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
Конкурс
“Барды Свабоды”
Культура
У Швэцыі выйшла кніга Барыса Пятровіча “Фрэскі”
Барыс Пятровіч
15.10.2008 20:43
Валянціна Аксак
Зборнік выбраных твораў Барыса Пятровіча “Фрэскі” выдала швэдзкае выдавецтва “Рамус”, якое спэцыялізуецца на перакладной літаратуры з Усходняй і Цэнтральнай Эўропы. Гэта першая кніга беларускага аўтара ў Швэцыі, якая перакладзена непасрэдна зь беларускае мовы. Да яе кнігі
Васіля Быкава
і
Сьвятланы Алексіевіч
выходзілі ў перакладах з расейскае, а кніга
Вальжыны Морт
— з ангельскага перакладу яе вершаў.
Аўтар “Фрэсак”
Барыс Пятровіч
ужо набыў квіток да Стакгольму, дзе 20 кастрычніка ў Міжнароднай бібліятэцы адбудзецца першая прэзэнтацыя ягонай швэдзкай кнігі. Пасьля яе ў іншых месцах швэдзкае сталіцы пройдуць яшчэ чытаньні кнігі беларускага пісьменьніка, а затым яго чакаюць у Мальмё, Лундзе і Гётэборгу. Барыс Пятровіч сваёй заслугі з гэтай нагоды не адчувае.
“У мяне найперш пачуцьцё ўдзячнасьці ўсім тым, хто задумаў і ажыцьцявіў гэты праект: гэта перакладчык
Дзьмітры Плакс
, выдавец
Пэр Бэргстрам
і міжнародны сакратар Саюзу пісьменьнікаў Швэцыі вядомы крытык
Хенрык Энбом
, які напісаў цудоўную прадмову”.
Швэдзкая кніга Барыса Пятровіча складаецца з празаічных і паэтычных мініятур, якія аўтар пазначае жанрам “фрэскі”. Як насьценны фрэскавы жывапіс, які робіцца па сырой тынкоўцы і калі яна высахне, твор немагчыма перамаляваць ці паправіць, так і свае літаратурныя мініятуры аўтар не перапісвае і не папраўляе. Аўтарскі жанр перакладчык Дзьмітры Плакс перанёс у назву кнігі, праца над якой яму далася ня проста.
“Я даволі шмат часу патраціў на тое, каб кніжку скласьці. Трэба было яе скампанаваць так, каб было зразумелае разьвіцьцё творчасьці аўтара, ад чаго пісьменьнік прыйшоў да чаго і чым ён займаецца ў апошні час. І таму я некалькі разоў мяняў кампазыцыю гэтай кніжкі і ў выніку трохі менш за палову ўсіх тэкстаў складаюць якраз вершы”.
“Фрэскі” Барыса Пятровіча апавядаюць пра ўнутраны сьвет чалавека, які згадвае нейкія канкрэтныя рэаліі прыватнага жыцьця шараговага беларуса. Ягоныя героі жывуць у лякальных абставінах тутэйшага грамадзтва. Падзеяў у кнізе не адбываецца амаль ніякіх, увага аўтара скіраваная пераважна на пачуцьці сваіх пэрсанажаў. Якраз гэта, на думку перакладчыка Дзьмітрыя Плакса, і зацікавіць швэдзкага чытача ў кнізе беларускага аўтара.
“Пачуцьці, якія ёсьць важным складнікам гэтых кароткіх тэкстаў, яны ўнівэрсальныя. У пачуцьцяў няма нацыянальнасьці”.
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы на гэтую тэму
У Вільні знайшлі калекцыю старадаўняй беларускай музыкі
У “Доме літаратара” Барыс Пятровіч, Зьміцер Сідаровіч, Ала Сямёнава
Госьць онлайн-канфэрэнцыі – Барыс Пятровіч
Выйшла ў сьвет анталёгія беларускага перакладу “Галасы з-за небакраю”
Новае нашэсьце вікінгаў
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Вянок памяці: Алег Лойка
Вянок памяці: Аляксандар Дракахруст
Вянок памяці: Генадзь Кісялёў
Выйшла кніга беларускай паэзіі па-літоўску
Цікавінкі новага “Дзеяслова”
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Працоўны дзень дэпутатаў – 50 хвілінаў
Справу пра захоп закладнікаў расьсьледуюць за 10 дзён
На 14 меней
“Наймальнік ня мае права скарачаць працоўны дзень”
Данута Бічэль - у Чырвоным касьцёле