Грамадзтва

Г.Грушавы: указ нішчыць праграмы аздараўленьня за мяжой

15.10.2008 13:28

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка выдаў указ, які забараняе беларускім дзецям аздараўляцца ў адной і той жа краіне больш за тры разы.


Паводле ўказу, беларускія дабрачынныя арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя краіны, зь якімі Беларусь мае міжнародныя дамовы аб дзяржаўных гарантыях своечасовага вяртаньня дзяцей у Беларусь.

Да падпісаньня такіх дамоваў дзяцей будуць накіроўваць на аздараўленьне за мяжу ў ранейшым парадку толькі ў складзе спэцыяльных арганізаваных групаў.

Цяпер на аздараўленьне за мяжу змогуць выяжджаць толькі дзеці да 14 гадоў і ня больш як тры разы ў адну і тую ж краіну. За выключэньнем выезду ў тыя краіны, зь якімі Беларусь падпісала міжнародныя дамовы да 1 кастрычніка 2008 году.

Старшыня дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобылю” Генадзь Грушавы заявіў, што гэты ўказ фактычна “зьнішчае праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей за мяжой”. Паводле спадара Грушавога, “пасьля гэтага ўказу ўсе арганізацыі, якія чамусьці не падыходзяць беларускім уладам у якасьці партнэра, могуць фактычна скончыць сваю дзейнасьць”.

Паводле ўказу, беларускія дабрачынныя арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя краіны, зь якімі Беларусь мае адмысловыя міжнародныя дамовы. Што гэта азначае?

“Чаму менавіта вакол дзяцей Чарнобылю ўзьнікла пытаньне падпісаньня міждзяржаўных пагадненьняў? У нас ужо цягам 20 гадоў
бальшыня краінаў ня мае ў сваіх кодэксах падставаў для такога пагадненьня. Беларусь запатрабавала, каб гэта было...
дзейнічаюць розныя юрыдычныя дакумэнты, пагадненьні паміж арганізацыямі, якія адпраўляюць і прымаюць, паміж бацькамі і тымі арганізацыямі і сем’ямі, якія прымаюць дзяцей. У нас апошнімі гадамі фактычна ўводзіліся па 5-10 новых пунктаў, якія патрабаваў Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці. Яны прадугледжвалі ўсё. І калі мы ня мелі такіх юрыдычных пагадненьняў з бокам, які прымае дзяцей, то Дэпартамэнт нам не падпісваў ніякіх папераў. Гэтыя паездкі і былі на падставе дамоваў, але не міждзяржаўных. Няма ў сьвеце дзяржавы, якая паездкі сваіх грамадзянаў у тыя ці іншыя краіны зьдзяйсьняе празь міждзяржаўныя пагадненьні. Справа ідзе аб прыватных паездках і грамадзкіх арганізацыях. Нашых дзяцей за мяжой прымаюць не дзяржаўныя ўстановы, а грамадзкія аб’яднаньні і дабрачынныя ініцыятывы. І бальшыня краінаў ня мае ў сваіх кодэксах падставаў для такога пагадненьня. Беларусь запатрабавала, каб гэта было. Гэта вар’яцтва нейкае.

Такія ўмовы, калі ўрады, дзяржавы павінны адказваць за тое, што адбываецца на ўзроўні такіх прыватных кантактаў — гэта фактычна крок па зьнішчэньні ўсёй гэтай дзейнасьці. А гэта той здабытак, які застаўся яшчэ з далукашэнкаўскіх часоў. Дзякуй Богу, мы ўсю гэтую справу аздараўленьня пачалі да яго. І ён яшчэ пасьпеў пакарыстацца ёю, калі яшчэ ня быў уладаром гэтай краіны. І тое, што ніколі не будавалася і не падтрымлівалася ўладай, улада мэтадычна зьнішчае”.

Такую дамову Беларусь падпісала з Італіяй. А краінаў, дзе адпачываюць дзеці, каля 20. Ці ёсьць такая дамова зь Нямеччынай, куды ваша арганізацыя пасылае найбольш дзяцей на аздараўленьне?

“Няма, і, наколькі я ведаю, Нямеччына пакуль не сьпяшаецца. Так, пасол Нямеччыны раіць нямецкім дабрачынным ініцыятывам зьвяртацца да беларускага ўраду і пераконваць яго. Гэтыя звароты ідуць амаль што два месяцы. У іх гаворыцца, што ніколі цягам 20 гадоў не было ніводнага выпадку затрыманьня беларускіх дзяцей у Нямеччыне. Няма ніводнага прэцэдэнту, калі б нехта парушаў нейкія пагадненьні. І няма падстаў ставіцца з такой падазронасьцю да нямецкіх ініцыятываў.

Указ — гэта фактычна адказ на ўсе гэтыя звароты. Маўляў, нас гэта ўсё не цікавіць. Мы ўводзім такі прынцып і больш нам нічога ня трэба, апроч атамнай станцыі”.

Цяпер на аздараўленьне за мяжу змогуць выяжджаць толькі дзеці да 14 гадоў і ня больш як тры разы ў адну і тую ж краіну. Як вы да гэтага ставіцеся?

“Гэта на ўсе сто адсоткаў парушае фундамэнтальныя правы людзей. Фактычна гэта забарона ня дзецям, а нашым грамадзянам. Сем’і, якія
Фактычна гэта забарона ня дзецям, а нашым грамадзянам...
маюць дзяцей, пазбаўлены права самім вырашаць — могуць іх дзеці паехаць ці не. Як так можна? Мы дзейнічаем толькі ад імя бацькоў. Мы атрымоўваем адпаведны дазвол. Таму гэтае абмежаваньне тычыцца не дабрачынных арганізацый і нават не саміх па сабе дзяцей, а гэта абмежаваньне правоў грамадзянаў Беларусі. Пасьля гэтага ўказу яны ня могуць самі вырашаць, куды ім пасылаць сваіх дзяцей, колькі разоў пасылаць і ў якім узросьце. Гэта ўжо новая справа на Беларусі”.

Нагадаем, фонд “Дзецям Чарнобылю” за час свайго існаваньня, з 1989 году, накіравала на аздараўленьне ў розныя краіны сьвету больш за 200 тысяч дзяцей зь Беларусі.

***

У Дэпартамэнце па гуманітарнай дзейнасьці патлумачылі, што да заключэньня дамоваў дзеці ня змогуць ехаць за мяжу на аздараўленьне:

“У жніўні ўсе атрымалі праекты дамоваў. І чакаем ад іх адказаў па іх прапановах. Любая ж дамова - гэта дамова двух бакоў. Таму яны павінны разгледзець і даць свае прапановы. І далей мы будзем працаваць па аналёгіі, як з Італіяй”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Alies'
15.10.2008 23:18

"Гордаму народу" Лукашэнкі "унізіцельна" дасылась хворых чарнобыльскіх дзяцей на адпачынак у незабруджаныя радыяцыяй краіны.

Новы Указ #555 Лукашенкі фактычна забівае усе міжнародныя арганізацыі, якія цягам 22 год дапамагалі беларускім дзецям выратоўвацца ад Чарнобыля. У таямнічы спіс краін-падпісантаў спецыяльных дагавароў па чарнобыльскім дзецям з дыктатурай Лукашенкі, якім дазваляецца прывозіць дзетак з забруджаных Чарнобылям земляў ў тым ліку і з Мінску на адпачынак, уваходзіць толькі адна краіна - Італія, з-за вядомага скандалу з дзяўчынкай Машай, якая не жадала вяртацца з Італіі 2 гады таму і якую рэжым такі забраў назад. Ірляндыя змагаецца за тое каб падпісаць дагавор, але шчэ не падпісала і ужо, здаецца, запозна. Напрыканцы кастрычніку усе амерыканскія чарнобыльскія дабрачынныя арганізацыі (National Children of Chernobyl Alliance conference) збіраюцца абмяркаваць далейшыя крокі, але ўсё выглядае на тое, что Дыктатар дабьецца усё ж такі сваёй мэты і яны самараспусцяцца.

Чым перашкаджаюць чарнобыльскія дзеці Дыктатару?

1. Патокі грошай ім не кантралююцца. "Вы трацьце гэтыя грошы у Беларусі, а не за межай" - нейк прымушаў ужо Лука чарнобыльскіх валанціраў часова. Валанціры пачалі будаваць вёскі для дзетак, укладаць у ракавыя бальніцы, вазіць беларускіх хірургаў на курсы адукацыі на Захадзе, каб тыя вучыліся сучасным метадам хірургіі

2. "Гнілая" ідэалогія свабоды і усведамлення сваіх чалавечых правоў, якую у Беларусь прывозяць з Захаду чарнобыльскія дзеткі, Дыктатару не патрэбная. Ня можа яго 10-мільённы калгас перамагчы канкурэнцыю з Захадам. Таму і патрэбна дыктатару забараніць паездкі чарнобыльскіх дзетак (і беларускіх студэнтаў улетку, і беларускіх прафэсыяналаў) на Захад.

3. Прапагандысцкі імідж "Квітнеючай Беларусі" ці "Хрустальнага Сасуда" ці "Гордага народу" ня церпіць "уніжэнія" працягнутай рукой з дапамогай хворым дзецям тысячамі валанціраў са ўсяго свету. Таму трэба забараніць.

4. І ужо канешне толькі педафілы на Захадзе хочуць дапамагаць беларускім дзеткам. Каму ж яшчэ прыйдзе ў галаву выкладаць тысячы на нейкіх "беспрізорнікаў".

Канешне, калі справа даходзіць да выбару паміж "уніжэніем" рэжыму і забаронай аздараўлення хворых дзетак - рэжым абірае забарону. Беларусь усё больш становіцца падобнай да Паўночнай Карэі. Там таксама усё ўжо даўно "квітнее".

http://www.svaboda.org/content/Article/1329997.html
http://naviny.by/rubrics/society/2008/10/14/ic_news_116_299841/


Імя:: Юрась з-пад Менску Горад:: Менск
16.10.2008 00:07

Ну вось, шаноўныя, не пасьпелі нашыя "вольнаадпушчаныя" як сьлед паспытаць эўрапейскага "перніка", як ужо сваю падзяку выказалі ў выглядзе апошняга прэзідэнскага Указу, што яшчэ больш абмежаваў тое, што засталося ад грамадзянскіх свабодаў на Беларусі.
Шаноўныя нашыя заходнія сябры, цяпер чакайце далейшай палёгкі для беларусаў: зьмену выбарчага заканадаўства, аднаўленьня незалежнай прэссы ды іншых... Чакайце, можа дагэтуль яшчэ не памрэце.
Ніколі дыктатар не стане дэмакратам, ды й ад Расеі яго не адцягніце, бо хто ён без яе? 0. Прыдзе час (крый нас Божа!), і ён усіх нас туды зацягне, і вы сваімі гулінямі нічога ня зьменіце. Патрэбныя іншыя захады.


Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
16.10.2008 05:45

Такае "наша" улада. Яна будзе гандляваць усім: воляй, дзецьмі, дзяржаўнай уласнасцю,незалежнасцю. Што яшчэ павінна здарыцца, каб гэты народ паўстаў з кален? ...

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb