Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначыў, што Рада Эўразьвязу пакінула неўязнымі асобаў, якія падазраюцца ў зьнікненьні людзей.
“А з другога боку, Лукашэнка ў гэты сьпіс не ўключаецца. Гэта сыгнал такі, што калі ты, Лукашэнка, здасі ці неяк прыбярэш людзей, падазраваных у зьнікненьнях, то мы згодзімся прызнаць, што ты тут быў невінаваты. Гэта яны кепскія, а ты добры. Я думаю, што гэты сыгнал пра тое, што ня бойся згубіць прэзыдэнцкую пасаду, мы цябе саджаць ня будзем, што сьледзтва па зьніклых цябе ня тычыцца.
Ну, а Ярмошына як галоўны фальсыфікатар — маўляў, ёсьць магчымасьць Лукашэнку сказаць, што гэта яна вінавата, а я — за дэмакратычны працэс. Я думаю, што гэта пэўная перадача Лукашэнку індульгенцыі за мінулыя грахі, пры ўмове, калі ён ня будзе рабіць новых”.