Алімпіяда-2008

Максім Мірны згуляе з 19-й ракеткай сьвету

07.08.2008 12:14

Сёньня ў Пэкіне правялі лёсаваньне тэніснага турніру алімпійцаў.

Максім Мірны – адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім турніры – сустрэнецца з прадстаўніком Нямеччыны Нікалясам Кіфэрам. Нямецкі алімпіец займае ва ўсясьветным рэйтынгу 19-е месца, у той час як беларус цяпер знаходзіцца толькі ў трэцяй сотні найлепшых гульцоў плянэты. 

У жаночым турніры Беларусь прадстаўляюць аж чатыры тэнісісткі. Не пашанцавала Вользе Гаварцовай, якая адразу трапіла на пятую ракетку сьвету амэрыканку Сырыну Ўільямз. Значна лягчэй будзе Вікторыі Азаранцы, якая згуляе з украінкай Тацянай Перабійніс.

У жаночым парным разрадзе Вікторыя Азаранка разам з Тацянай Пучак сустрэнуцца з эстонскім дуэтам Марэт Ані  Кая Канэпі. А Вольга Гаварцова з Дар’яй Куставай выйдуць на корт супраць кітайскай пары Шуай Пэнь – Цянцян Сун.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks