Палітыка

Хочаш у дэпутаты? Запытайся КДБ

25.07.2008 11:21

Апазыцыянэраў звальняюць з працы за тое, што яны ідуць на выбары. Сябраў ініцыятыўных груп запалохваюць. Праца альбо выбары? ТЭМА ДНЯ.


Расшыфроўка размовы Аляксандра Меха, Уладзіміра Галашко і начальніка кобрынскага аддзела КДБ Андрэя Басько 4 чэрвеня
 Фанаграму можна паслухаць ТУТ (Атрыманая разам з лістом Л.Баршчэўскага рэдактару газэты "Советская Белоруссия" П.Якубовічу і ў іншыя мэдыі)

Як ціснуць на некаторых сяброў ініцыятыўных групаў патэнцыйных апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты


"Для супрацоўніка КДБ чалавек, які абвясьціў пра кантакт, ужо не ўяўляе цікавасьці" 

Як сябе паводзіць у сытуацыі, калі спэцслужбы выяўляюць падвышаную цікавасьць да чалавека, ускосна ці наўпрост ціснуць на яго ці ягоных блізкіх? Што можна супрацьпаставіць сыстэме, якая ў спадчыну ад савецкіх часоў узяла інструмэнт запужваньня сваіх грамадзянаў? Парады праваабаронцы Алеся Бяляцкага.



Калі ня здымеш кандыдатуру, звольнім цябе і жонку 
 

Алесь Мех здолеў запісаць і апублікаваць, як яго запалохваў супрацоўнік КДБ Андрэй Басько. Ён праігнараваў пагрозы і быў звольнены з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”. 

Цяпер спадар Мех разам з роднымі актыўна ўдзельнічае ў выбачай кампаніі і зьбірае дакумэнты для падачы ў суд аб аднаўленьні на працы.


Дырэктар Галашка: “Мне Мех не патрэбен!”

“Ёсьць закон, які дазваляе не працягваць кантракт. Чытайце закон! Мне законам дадзена права. Вось я так вырашыў: кантракт з Мехам не падаўжаць..."

Жонка і бацька А.Меха зьбіраюць за яго подпісы

Жонка і бацька звольненага з працы актывіста БНФ Алеся Меха з Кобрына ўвайшлі ў склад ягонай ініцыятыўнай групы. 

Супрацоўнік КДБ Басько: «Я Меху не пагражаў» 

Супрацоўнік Кобрынскай управы КДБ Беларусі Андрэй Басько адмовіўся пацьвердзіць ідэнтычнасьць апублікаванай у інтэрнэце ягонай размовы з актывістам БНФ Алесем Мехам. 

«Абсалютна гэтага не было, нават з тых запісаў відаць, што я яму абсалютна не пагражаў... Я паняцьця не маю, што было далей зь ім. Мы не кампэтэнтныя для прыняцьця такіх рашэньняў».




Алесь Мех падае ў суд на "Белтрансгаз"


Актывіст Партыі БНФ Алесь Мех ў панядзелак зьбіраецца абскардзіць у судзе ягонае звальненьне з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз".




Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршэўчкі накіраваў галоўнаму рэдактару дзяржаўнай газэты "Советская Белоруссия" Паўлу Якубовічу ліст з прапановай надрукаваць расшыфроўку запалохваньняў супрацоўнікам КДБ актывіста партыі Алеся Меха з Кобрына. Перад Мехам паставілі ўмову: удзел у выбарах альбо праца. Калі той адмовіўся, яго звольнілі з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз". Ліст быў накіраваны пазаўчора вечарам.

«Сытуацыя відавочная, і прыклад Меха павінен быць нагодай усім СМІ паразважаць, што такое гэтыя выбары, ці можна іх лічыць ня проста справядлівымі, але нават прыстойнымі. Чалавека, які прызнаны лепшым працаўніком у фірме, звальняюць толькі за тое, што ён сабраўся выставіць сваю кандыдатуру... Раней такія прыклады былі, але спадару Меху ўдалося запісаць размову з кэдэбістам, што ёсьць угрунтаваным доказам».

Улада павінна ўзнавіць Меха на працы і папрасіць прабачэньня, - перакананы спадар Баршчэўскі:

Справа Меха – гэта дастатковая падстава, каб разглядаць, што нармальнай выбарчай кампаніі ў Беларусі няма
«Калі ўлада гэтага ня зробіць, гэта значыць, што выбараў няма, што ёсьць беспрэцэдэнтны ціск, непавага да элемэнтарных прынцыпаў. Справа Меха – гэта дастатковая падстава, каб разглядаць, што нармальнай выбарчай кампаніі ў Беларусі няма. У нас многія сябры партыі схіляюцца да думкі, што калі будзе працягвацца ціск, удзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі сэнсу няма».

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
25.07.2008 14:26

Тут тыповая сітуацыя для краіны якая пераходзіць ад сталінізма ў нейкі сацыялізм кшталту РБ адзін калкас адна ўлада навечна пад кіраўніцтвам аднаго калгаснага алігарха. Самы чэкісты паводзяць сябе даволі нахабна ў адкрытую тэрарызуючы чалавека не карыстацца сваімі
канстытуцыйнымі правамі быць абраным у орган прадстаўнічай улады - за гэта належыць пасядзець пэўны тэрмін у канцлягеры і трэба спадзявацца што так яно і будзе у пэўны час. пасьля гэтага інцыдэнту ўсе дабрадзеі назіральнікі з Захаду могуць спыняці свой удзел у спэцапэрацыі па лігітымізацыі ўлады аднаго алігарха у РБ. Тут магчымы толькі адзін варыянт - А. Лукашэнка сыходзіць у адстаўку, ААН прысылае некалькі дывізій міратворцаў у Беларусь і пад кіраўніцтвам
Івонкі Сурвілы на працягу року распрацоўваецца Канстытуцыя РБ, выбарчае заканадаўства ва ўсе узроўні прадстаўнічай ўлады і абіраюцца адпаведна парлямант і кіраўніцтва РБ. Усё што цяпер адбываецца выключнае жульніцтва пад кіраўніцтвам усё таго ж калгаснага алігарха без ніякіх шанцаў на дэмакратыю.
Безумоўна А. Меху цяпер трэба спасаці сваё жыцьцё ад ліквідатараў і падрыўнікоў з КДБ РБ.


Імя:: Мірон
25.07.2008 15:59

Будучы дэмакратычны кандыдат ў прэзыдэнты павінен паабяцаць, што цяперашні начальнік кобрынскага ГБ Басько будзе пазбаўлены магчымасьці працаваць на дзяржаўнай службе, гэта другое, а першае -- будзе прыцягнуты да адказнасьці. Правільна Пазьняк казаў пра люстрацыю. У краінах, дзе адбылася люстрацыя, такое, як у нас, немагчыма.


Імя:: Генадзь Горад:: Менск
25.07.2008 16:03

Грустно всё это.Действительно,какая ещё нужна фактура,чтобы все(включая и западных грантодателей)окончательно и безповоротно поняли,что легитимно теперяшний политический режим свою власть никогда не отдаст.


Імя:: Раман Горад:: Магілеў
25.07.2008 18:39

Ну можа гэты выпадак пераканае, што нельга удзельнічаць у псэўда-выбарных афёрах антыбеларускага рэжыму!Тым больш у псэўда-парлямант...Гэта ня выбары а чарговае ашуканства каб легітымізавацца на Захадзе. Некаторым заходнеэўрапейскім прагматыкам вельмі гэтага хацелася,-так бы мовіць закрыць праблему.А для Масквы неабходна каб іхная анэксія Беларусі выглядала б "воляй беларускага народу" то бок легітымным "воссоедіненіем".Хітруны! Нічога у іх ня атрымаецца,-Беларусь будзе жыць й адродзіцца!!!


Імя:: Дмитрий
25.07.2008 19:00

Вот дилемма - повторить судьбу СССР или защищаться.
Генадзь, кому отдать страну? Этим клиентам грантодателей?


Імя:: Пётр Горад:: Брэст
26.07.2008 11:25

Я мяркую выходіт у палітыку новая генерацыя людзей
ні праўладных, ні праўсходніх, ні прапаўночных, а проста прабеларускіх. Яны выдатна ведаюць,гісторыю, мову краіны, накапілі шмат ведаў,практычна ведаюць сеняшняе жыцце. І вось калі яны апынуцца у уладзе, то ім гарантаваны поспех.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb