Грамадзтва

Алеся Каліту і Зьмітра Бяляева забралі ў войска

23.07.2008 20:48

Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба Моладзі БНФ.

23 ліпеня старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў (на здымку) адправіліся ў свае вайсковыя часткі ў Фаніпаль ды Гародню адпаведна, дзе празь некалькі тыдняў прымуць прысягу.

Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта будзе служыць у войсках супрацьпаветранай абароны. Нагадаем, што ён прайшоў тры этапы абследаваньня на раённым, абласным і цэнтральным узроўні і быў прызнаны годным да вайсковай службы. Ягоныя паплечнікі, аднак, лічаць, што дыягназы былі сфальсыфікаваныя.

Зьмітра Бяляева тэрмінова прызвалі ў войска, ня даўшы хлапцу даведацца пра вынікі паступленьня ў ВНУ, якія будуць вядомыя заўтра.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
24.07.2008 07:20

не панікуйце, цяпер хлопцы пройдуць вайсковую падрыхтоўку для ўдзелу ў нацыянальна вызвольным руху з зброяй ў руках, змогуць паведаміць СМІ аб карупцыі ў беларускім войску, навучыць афіцэраў
размаўляці па беларуску.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ