Палітыка

Чыя радзіма Вэнэсуэла?

23.07.2008 17:10

Палітык Мікола Статкевіч лічыць, што Беларусь можа і не дачакацца выкананьня шматлікіх абяцаньняў з боку прэзыдэнта Вэнэсуэлы.

“Спадар Чавэс — вельмі экзатычная палітычная фігура. Але ён дасягае сваіх мэтаў гэтымі візытамі ў Маскву і Менск. А мэта — прыцягнуць увагу да сябе найперш у вачах “трэцяга сьвету”, паказаць сябе лідэрам, які нічога не баіцца. І больш прагматычная мэта — прыкупіць зброі. 

Што да прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, дык у іх ёсьць таемныя спадзяваньні, што яшчэ недзе знойдуцца такія дурні, як у Расеі, у якіх можна будзе ў абмен на пацалункі атрымліваць нешта больш матэрыяльнае. Але мэнтальнасьць іншая ў лацінаамэрыканцаў. Чавэс будзе абдымацца, называць братам, але грошы будуць “mañana” — гэта потым, заўтра. Але звычайна — ніколі.

Адзінае, што заслугоўвае ўвагі, гэта агаворка Чавэса наконт радзімы ў Вэнэсуэле (нагадаем, Чавэс заявіў Лукашэнку: “Вэнэсуэла — твая радзіма, радзіма ўсіх прысутных”. — Рэдакцыя). Магчыма, ужо нейкія зандажы вяліся, і гэтая агаворка невыпадковая. Магчыма, сапраўды некаторыя прадстаўнікі кіроўнай групы ў Беларусі разглядаюць Вэнэсуэлу як будучую радзіму для сабе і сваіх нашчадкаў”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
23.07.2008 18:06

Як вайсковец пан М.Статкевіч мае рацыю,
але спэцыфіка Чавэса ў Паўднёвай Амэрыцы ёсць - ён ужо нараздаваў некалькі вэнэсуэльскіх нафтавых міліярдаў даляраў так сабе сваім сябрам, Але там сябры індыяне, а тут хто? Гэты вэнэсуэльскі бізнэс Лукашэнкі абсалютная авантура, што скончыцца крахам беларускай эканомікі, бо наварам тут не сьвеціць так як гандлям газам і нафтапрадуктамі ў Эўропе разам з расейскімі алігархамі. Не будуць ціха сядзець ЗША і назіраць як ідзе гандаль зброяй з тэрарыстамі ў іх пад носам,
Спрабаваў там баламуціць індыянаў Чэ Гевара і даўно згніў у зямлі, цяпер для такіх рэвалюцыянэраў ЗША зрабілі курорт на Кубе, Лукашэнку гуляць у глабальныя геапалітычныя гульні разам з Чавэсам вельмі дрэнная гульня, бо і так ужо нікуды не ўпускаюць, а эканамічны патэнцыял Беларусі надта малы каб нехта нешта заўважыў у Сьвеце, Расейскі фактар
таксама праблематычны для Чавэса, бо 1,3
млрд. даляраў РФ і алігархаў ляжаць у банках ЗША і Эўропы і заўсёды іх могуць замарозіць і паставіць на калені ўсю Расею. А ўжо пра РБ - проста ўгоняць у стан Паўночнай Карэі калі санкцыі зробяць
больш значнымі.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ