Палітыка

Выбары: адзінства апазыцыі не чакаецца

23.07.2008 13:48

У інтэрнэце зьявіліся сьпісы дэмакратычных прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы. Аказалася, што ў многіх акругах дэмакратычныя сілы будуць канкураваць.

 Да прыкладу, па адных і тых ж акругах у Менску зьбіраюцца абірацца Аляксандар Дабравольскі і Ўладзімер Навасяд, Валянціна Сьвяцкая і Аляксандар Макаеў, Мікола Статкевіч і Сяргей Калякін.
Паводле інфармацыі, якая маецца на гэты момант, больш як у 50 акругах на дэпутацкія месцы прэтэндуюць прадстаўнікі і ад АДС, і ад Эўрапейскай кааліцыі.

Патэнцыйныя кандыдаты ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на сёньняшні дзень зарэгістравалі 36 ініцыятыўных групаў. Гэтую лічбу назваў “Свабодзе” прэсавы сакратар АДС Юры Пацёмкін:

Дакумэнты на рэгістрацыю падалі ўжо 94 са 110 кандыдатаў ад АДС
“Дакумэнты на рэгістрацыю падалі ўжо 94 са 110 кандыдатаў ад АДС. Астатнія зробяць гэта сёньня ўвечары ці заўтра — у апошні дзень здачы дакумэнтаў. На іх разгляд даецца 5 дзён. Таму мы спадзяемся, што на пачатку наступнага тыдня будзем мець поўную карціну. Пакуль скаргаў на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп нашых кандыдатаў мы не атрымлівалі”.

14 патэнцыйных кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні партыі Анатоль Ляўковіч.

“У адзіным сьпісе кандыдатаў ад АДС мы маем 16 месцаў, — распавёў спадар Ляўковіч. — Але Віктар Крываль, прадпрымальнік з Узды, адмовіўся ад вылучэньня. Сваё рашэньне ён патлумачыў “праблемамі на працы”. Таісія Кабанчук будзе балятавацца як незалежны, беспартыйны кандыдат. Гэта зьвязана з тым, што большую частку Быхаўскай акругі, дзе яна зьбіралася балятавацца, аднесьлі да Асіповіцкай акругі. А там ужо ёсьць прадстаўнік АДС — вылучэнец ад Партыі БНФ. І таму, каб не “ламаць” адзіны сьпіс, яна вымушана выйсьці з партыі.

А замену спадару Крывалю мы знойдзем. Там у нас ёсьць афіцыйна зарэгістраваная партыйная суполка. І нават калі новы кандыдат не пасьпее зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, мы вылучым яго на партыйным зьездзе”.

24 ліпеня — апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

Дэпутаты хочуць застацца ў сваіх крэслах. Агляд сытуацыі ў рэгіёнах  

"Няхай аднаго абяруць. Наступным разам, можа, трох" 

У Вільні праходзіць канфэрэнцыя “Грамадзянская супольнасьць і СМІ ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў”. Канфэрэнцыю арганізавала група Сэйму Літвы “За дэмакратычную Беларусь” пры падтрымцы Рады Эўропы.




 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Kryw
23.07.2008 17:23

А гранты, гранты яны ўжо падзялiлi?


Імя:: Генадэь Горад:: Менск
23.07.2008 17:40

На жаль,нашы дэмакраты у чарговы раз наступаюць на тыя ж самыя грабли.Як i раней асабiстыя амбiцыi пераважваюць лoгiку палiтычнай барацьбы...


Імя:: ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
23.07.2008 18:10

Я яшчэ раз нагадаю правакатарам і недасведчаным людзям дэмакратычнай арыентацыі. Сучасная гісторыя паказала, што "прапаганда дэмакратычных..." пад час выбарчай кампаніі дае амаль нулевы вынік. Тым больш. што гебельсаўка-лукашэнкаўская прапагандыстская машына лёгка прыдушыць такую "прапаганду".
Статкевіч, Навасяд і К шкодзяць дэмакратычным сілам і не даюць грамадзянам зразумець, што беларускія дэмакраты маюць адзіную задачу і аб'яднаны.
Зараз мы маем апошні шанец паказаць, што ёсьць мы- дэмакраты( адпаведна з эўрапейскімі каштоўнасьцямі, што аўтаматычна)і ёсьць дыктатура Лукашэнка і ягоныя слугі.
Чорнае і Белая. без усялякіх адценяў.
Электарат іншае не разумея і ня хоча разумець.

А ці усе "дэмакраты " разумеюць гэта ?


Імя:: Дмитрий
23.07.2008 20:12

Грицуку

Как грил Сталин, у меня для вас других демократов нет.:))

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks