Палітыка

У ваенкамаце "вылечваюць" хваробы

22.07.2008 16:21

Рада моладзі БНФ распаўсюдзіла заяву з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў. Маладыя людзі абвінавачваюць КДБ, міліцыю, адміністрацыі навучальных установаў і ваенкаматы ва ўдзеле ў рэпрэсіях супраць дэмакратычнай моладзі.

На прэсавай канфэрэнцыі сябры Рады моладзі БНФ заявілі, што цягам апошніх двух месяцаў узмацніўся ціск на моладзевых актывістаў арганізацыі. Апроч таго, што рабіліся неаднаразовыя спробы вэрбоўкі і ціску на актывістаў з боку КДБ і міліцыі, хлопцаў выклікалі ў ваенкаматы і прымусова забіралі ў войска.

Старшыня моладзевай арганізацыі Алесь Каліта цягам тыдня паедзе служыць у вайсковую частку супрацьпаветранай абароны ў Фаніпаль. Іван лічыць, што яго прызналі прыдатным да службы ў войску на загад зьверху.

Першае абсьледаваньне пацьвердзіла ў мяне анэўрызматычнае выпячваньне міжпрадсардэчнай перагародкі — 16 мілімэтраў. Мяне прызналі непрыдатным да службы ў войску...
“Першае абсьледаваньне пацьвердзіла ў мяне анэўрызматычнае выпячваньне міжпрадсардэчнай перагародкі — 16 мілімэтраў. Мяне прызналі непрыдатным да службы ў войску, і тры месяцы мяне не чапалі. Потым да мяне ў Менск прыехалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ і пад відэакамэрай уручылі позву ў ваенкамат і накіравалі на дадатковае абсьледаваньне.

У выніку ўсіх дадатковых абсьледаваньняў мой хранічны гастрыт кудысьці зьнік і стаўся проста гастрытам. А мая анэўрызма таксама паменела з 16 мілімэтраў да 5. Цікава, куды зьніклі 11 мілімэтраў?”

Алесь Каліта зьвярнуўся ў суд і пракуратуру са скаргай на дзеяньні вайскоўцаў:

“Мэта — нэўтралізацыя найбольш актыўных актывістаў такімі сродкамі, як служба ў войску, а таксама такім сродкам, як прыцягненьне ў якасьці падазраваных у справе выбуху 4 ліпеня. Гэта таксама накладае пэўныя абмежаваньні на дзейнасьць і на перамяшчэньні”.

У войска забралі таксама Зьмітра Бяляева, Хведара Чаранкова і Юрася Дзешука.

На час службы ў войску Іван Каліта перадаў свае паўнамоцтвы Ільлю Богдану. Тым часам Ільля адседзеў 10 сутак за кратамі ізалятара часовага ўтрыманьня як падазроны ў справе выбуху на сьвяточным канцэрце 4 ліпеня.

Гаворыць Франак Вячорка:

“Улады ўзялі курс на паралізаваньне моладзевых дэмакратычных арганізацый. Сёньня ў моладзі БНФ праблемная сытуацыя: старшыня арганізацыі заўтра накіроўваецца на тэрміновую вайсковую службу ў Фаніпаль на паўтара года, а намесьнік старшыні застаецца падазраваным у справе выбуху 4 ліпеня.

Служба ў войску нашых сяброў паслужыць добрым прыкладам для іншых моладзевых актывістаў, якія будуць прызваныя, для беларусізацыі нашага войска, для стварэньня ў арміі беларускіх асяродкаў”.

У сваёй заяве моладзевыя актывісты папярэджваюць, што будуць зьвяртацца ў міжнародныя праваабарончыя структуры з просьбай даць ацэнку актам палітычных рэпрэсій супраць беларускай моладзі і зрабіць у зьвязку зь імі неадкладныя дыпляматычныя захады.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Mikola Горад:: Litva
22.07.2008 18:33

Гэта тыповая рэакцыя савецкіх чэкістаў каб адцягнуць увагу ад грандыёзнага праколу ў працы ўсяго сталінскага ЧК РБ. Так правароніць замах на А. Лукашэнку і аб'явіць яго хуліганскім выпадкам магло толькі КДБ РБ пад кіраўніцтвам невука танкіста.
Хлопцам трэба мець вытрымку і з гэтага іхняга войска пачаць паведамляць аб выпадках п'янства афіцэраў, крадзяжу ўсяго, што крадуць афіцэры, не размаўляць
па расейску і рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны ад замежных захопнікаў з зброяй ў руках.
Нават у Расеі перасталі браць у войска
тых хто не п'е і паведамляе аб зладзяёх у войску ў СМІ, аб выпадках карупцыі.

Жыве Беларусь,


Імя:: Сяржук Горад:: Менск
22.07.2008 19:24

Байкот выбарчаму фарсу! Байкот злачыннаму рэжыму!


Імя:: Сергей Горад:: Минск
23.07.2008 08:42

Вот подвиг в армии служить!!!! Сделали из этого трагедию , 4 активиста забирают служить, а то что еще несколько тысячь обычных парней служат, так давайте про каждого писать! Получается что главные герои нашего времени - больны, так как же они с таким то здоровьем да на рожон???

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks