Палітыка

Ператрус у штаб-кватэры Маладога Фронту

21.07.2008 23:19

Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і міліцыі увечары 21 ліпеня ўварваліся ў менскую штаб-кватэру незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, як толькі скончылася паседжаньне ўправы гэтай арганізацыі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка.

Некаторым актывістам удалося сысьці, а некалькі чалавек засталіся ў офісе. Супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны вынесьлі з офісу больш за паўтара дзясятка пакункаў зь літаратурай, улёткамі, носьбітамі інфармацыі, праверылі ўсе кампутары і забралі некаторыя сыстэмныя блёкі.

Па сканчэньні ператрусу супрацоўнікі КГБ запатрабавалі каб Наста Палажанка і двое яе паплечнікаў паехалі зь імі. 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Mikola Горад:: Rodam z BSSR
22.07.2008 05:38

Сталінскае НКВД і гестапа працуюць у РБ.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks