Палітыка

Партыя БНФ: зьезд вырашыць, ці ўдзельнічаць у выбарах

19.07.2008 14:47

Ці патрэбна Партыі БНФ удзельнічаць у выбарах у Палаты прадстаўнікоў? Адказ на гэтае пытаньне дасьць з’езд гэтай арганізацыі, які прызначаны на 10-га жніўня.

Пра такое рашэньне кіраўніцтва партыі паведаміў журналістам яе лідэр Лявон Баршчэўскі. Яно стала вынікам абмеркаваньня сытуацыі на сёньняшняй нарадзе. Плянавалася паседжаньне сойму БНФ. Але адсутнасьць кворуму мусіла прыдаць сустрэчы статус нарады.


Аднак сутнасьць ацэнкі сытуацыі ад гэтага не зьмянілася, падкрэсьліў спадар Баршчэўскі.

“Калі наша партыя можа прыняць нейкае дэманстратыўнае рашэньне, скажам, аб зьняцьці сваіх кандыдатаў, аб выхадзе з выбарчай кампаніі? Пры якіх умовах? Думкі падзяліліся. Але ў выніку доўгай дыскусіі ўсе прыйшлі да высновы – да з’езду гэтага не рабіць. З’езд назначаны, мы яго ўжо не адменім.

Калі не “прыдумаюць” новага выбуху, калі не будзе новай хвалі пасадак нашых актывістаў, дык і няма яркай падставы здымацца датэрмінова. Таму будзем рабіць усё далей па графіку выбарчай кампаніі – рэгістраваць ініцыятыўныя групы і рабіць далейшыя захады”, - заявіў кіраўнік партыі.


Юрась Губарэвіч, сябра сойму, казаў пра абавязковую ўзгодненасьць дзеяньняў партыі з іншымі апазыцыйнымі сіламі:

“Вельмі важна, каб мы дзейнічалі ў сытуацыі зьняцьця кандыдатаў узгоднена з астатнімі партыямі, якія ўваходзяць у Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы. Не мусіць адбыцца такая сытуацыя, калі толькі наша партыя заявіць пра зьняцьцё сваіх кандыдатаў, а ўсе астатнія партыі з тых ці іншых прычынаў будуць далей удзельнічаць у выбарчым працэсе”.

Сяргей Антусевіч з Гарадзеншчыны лічыць: партыя мусіць ня толькі думаць над тым, як лепш правесьці наступныя этапы выбарчай кампаніі, але і неадкладна прааналізаваць прайшоўшыя.

У Гарадзенскай вобласьці ў склад акруговых выбарчых камісіяў патрапіў толькі адзін прадстаўнік дэмсілаў. І пра гэта ў апазыцыйным асяродку ўсе ведаюць. Але амаль ніхто ня ведае пра тое, што некаторых праўладных вылучэнцаў залічылі ў камісіі з парушэньнем заканадаўства, паведаміў спадар Ахтусевіч:

“На сёньняшні дзень у нас ёсьць прыклады, калі людзі патрапілі ў камісіі абсалютна незаконна. Працоўныя калектывы, якія вылучылі гэтых людзей, знаходзяцца па-за межамі выбарчай акругі, што недапушчальна.

Канечне гэта праца саміх патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, рэгіянальных структураў. Але такія прыклады ёсьць. І зь імі трэба змагацца”.

Кіраўніцтва Партыі БНФ адразу вырашыла аказаць гарадзенцам юрыдычную дапамогу, дзеля складаньня грунтоўнай скаргі ў Цэнтарвыбаркам.

На сёньняшняй сустрэчы абмяркоўвалася таксама і сытуацыя з выключэньнем з Партыі БНФ былога намесьніка старшыня партыі Алеся Міхалевіча. Спаслаўшыся на тое, што з-за адсутнасьці кворуму ніякага рашэньня прымацца ня будзе і прысутныя абмяжуюцца ўнутранай дыскусіяй, спадар Баршчэўскі папрасіў журналістаў пакінуць залю.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-8 (з 8)
Імя:: Зьміцер.
19.07.2008 15:57

"Калі не “прыдумаюць” новага выбуху, калі не будзе новай хвалі пасадак нашых актывістаў, дык і няма яркай падставы здымацца датэрмінова"
На простую мову гэта перакладаецца так, нас тыкнулі носам у фекашкі, але не прымусілі іх зьесці, і таму мы пераможцы.
Таму далей будзем займацца паскудствам і здрадай. А вось калі прымусяць зьесьці, тады мы пакажам ім фігу ў кішэні.
Байкот выбарчаму фарсу!


Імя:: Сотнiк Горад:: Менск
19.07.2008 21:37

Усё будзе залежыць, напэўна, ад таго, колькi будзе выдаткавана сродкаў на перадвыбарчую кампанiю.


Імя:: Фронтавец Горад:: Віцебск
20.07.2008 01:07

Да Байкоту трэба было ужо даўно рыхтавацца самім і працаваць з людзьмі, але добрую справу ніколі незапозна пачаць.


Імя:: Пятрусь
20.07.2008 12:51

Зьміцер,

дакладна. Ўсё больш брыдка чуць высьлізваньні грантасосаў, абы хаця б нейкім чынам апраўдаць удзел ў рэжымных выбарах...


Імя:: ГФ
20.07.2008 22:40

Кали б усе партыи знялися з выбараў, вось рэжыму быў бы накдаўн! І так яго не прызнае ніхто, а то прыйдзецца выбары нанава праводзіць, мусіць.


Імя:: Анатоль Горад:: Гомель
20.07.2008 22:56

Сваім удзелам ў выбарчай кампаніі АДС І Партыя БНФ як субект АДС дае магчымасць ўладзе атрымаць эканамічную падтрымку Захада і легамітызацыю рэжыма. НЕ выбарам!


Імя:: Наста
21.07.2008 18:49

У выбарах трэба браць удзел. І назіраць трэба, гутарыць з людзьмі, сустракацца з імі па кватэрах у часе збору подпісаў. Як іначай разумець і разумецца з электаратам? А на наш байкот рэжыму напляваць. І ніякага накдаўну мы сваім байкотам нікому не зробім. А мабілізацыяй, актыўнасцю сваёй павінны нагадаць, што мы - палітыкі.


Імя:: Сяржук
21.07.2008 22:08

Хлусьня

Камэнтары 1-8 (з 8)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks