Грамадзтва

Канчаткова вызначаны 11-гадовы тэрмін школьнага навучаньня

18.07.2008 11:19

Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт, якім канчаткова вызначаецца 11-гадовы тэрмін навучаньня ў сярэдніх школах. Дэкрэт набудзе моц ужо сёлета, ад 1 верасьня 2008 году.


Гэтаксама будзе захаваны 6-дзённы навучальны тыдзень – па суботах са школьнікамі будзе весьціся выхаваўчая праца і заплянаваныя «фізкультурна-аздараўляльныя мерапрыемствы».

Апроч гэтага, дакумэнтам вызначаныя захады на сацыяльную падтрымку настаўнікаў: у прыватнасьці, ад пачатку 2009 году падвышаюцца аклады пэдадагічных работнікаў.

Адмова ад экспэрымэнту з 12-гадовым навучаньнем, які ладзіўся апошнія 10 гадоў, на думку экспэртаў, прывядзе да значнага скарачэньня настаўніцкіх кадраў. Апроч таго, Беларусь будзе відавочна выбівацца з эўрапэйскага досьведу, дзе школьная праграма даўно вядзецца па 12- і нават 13-гадоваму курсу.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: 12 Горад:: Віцебск
20.07.2008 01:22

Палітыка "сонцападобнага Лу" такая, што тупым быдлам лягчей кіраваць. За мяжой і так я ўжо шмат разоў чуў, што на Беларусі даволі нізкі узровень адукацыі. Дзякуй нашым настаўнікам, што у выбарчых камісіях у школах добра працавлі па фальсіфікацыі выбараў. Хавайце!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks