Палітыка

А. Красуцкі: “Хочацца спадзявацца на пазытыўныя зьмены”

16.07.2008 11:40

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі мяркуе, што роля новых кіраўнікоў прэзыдэнцкай адміністрацыі, апарату Рады Бясьпекі і КДБ вельмі важная, бо структуры, якія яны ўзначальваюць павінны рабіць аналіз, прагназаваць, даваць прапановы па выпрацоўцы рашэньняў.

“У любым выпадку канчатковыя рашэньні прымае прэзыдэнт, а гэтыя структуры вызначаюць інфармацыйную складавую, які дае магчымасьць прымаць узважаныя рашэньні”.

На думку А. Красуцкага, любая зьмена ў кіраўніцтве пасяляе надзею на нейкія пэўныя зрухі.

“Нельга казаць аб нейкім кардынальным зьмяненьні, таму што палітыка выбудоўваецца зусім пэўнымі асобамі. Але нейкія зьмяненьні, канешне, будуць. Хочацца спадзявацца, што ў пэўнай ступені гэта будуць пазытыўныя зьмены. У тым ліку зьвязаныя зь міжнароднымі адносінамі нашай дзяржавы, у тым ліку і з Эўразьвязам
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks