Палітыка

Выбары: “Лічбы не павінны падманваць”

14.07.2008 13:25

Паводле папярэдніх дадзеных, у склад акруговых выбарчых камісіяў уключаны і прадстаўнікі апазыцыі. Прынамсі, у Магілёўскай вобласьці – 2, у Берасьцейскай – 6, у Гомельскай – 13.

У папярэдняй выбарчай кампаніі чатыры гады таму на 110 акругаў быў толькі 1 прадстаўнік апазыцыі – у Воршы.

“Аднак сёньняшнія лічбы не павінны падманваць, -  сказаў “Свабодзе” сустаршыня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька:

“У нас настолькі нізкі ўзровень уцягненьня палітычных партыяў у выбарчы працэс, што зараз, якія б лічбы не былі, даводзіцца гаварыць пра павялічэньне не ў працэнты, а ў разы. Таму, калі глядзець з пункту гледжаньня звычайнай арыфмэтыкі, дык тут прагрэс заўважны.

Але калі мы паглядзім на якасьць уключэньня – прыкладам, ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і ад прапрэзыдэнцкіх структураў, дык тут ужо дынаміка будзе ў разы наадварот: для іх прэфэрэнцыі, а для нас працэс тармажэньня”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb