Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскія “рэпартэры” заклікаюць Лукашэнку не падпісваць закон аб СМІ


“Мы тэрмінова заклікаем прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, каб ён не падпісваў гэты закон, бо гэта ў далейшым яшчэ больш павялічыць ціск на СМІ”, заявіла аўстрыйскім мэдыям каардынатар венскай філіі міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпартэры бяз межаў” Рубіна Мёрынг.


Паводле Рубіны Мёрынг, нядаўна ратыфікаваны беларускімі парлямэнтарамі новы закон аб СМІ, узмацняе дзяржаўны кантроль над усімі мэдыямі, уключна з Інтэрнэт-выданьнямі, і адначасна аблягчае ўмовы для закрыцьця ўладамі крытычных крыніц інфармацыі.

Аўстрыйскія “рэпартэры” спасылаюцца на крытыку закону з боку Эўракамісіі і прыводзяць ў гэтай сувязі пазыцыю эўракамісару Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Паводле яе словаў, свабода СМІ па-ранейшаму з’яўляецца “істотным элемэнтам дэмакратыі”, які ані ў якой краіне ня мусіць неабдумана ставіцца на карту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG