Міліцыя затрымала Паліну Кур’яновіч у мінулую пятніцу пасьля таго, як у яе заплечніку знайшлі сьцяг Эўразьвязу. Тры дні дзяўчына адбыла ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
Судзьдзя Тацяна Паўлючук прызнала Паліну вінаватай у нецэнзурнай лаянцы і асудзіла на 5 сутак. Судзьдзя адмовілася заслухаць сьведак з боку Паліны, заснаваўшы сваё рашэньне на паказаньнях міліцыянта.