Грамадзтва

Міліцыя абяцае ўзнагароду за інфармацыю пра выбух

05.07.2008 16:02

Да шостага ліпеня менская міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Як паведаміў “Інтэрфаксу” прэсавы сакратар ГУУС Менску Аляксандар Ластоўскі, у цяперашні момант вядуцца апэратыўна-пошукавыя мерапрыемствы па высьвятленьні асобаў, якія спрычыніліся да злачынства.

Міліцыя просіць грамадзянаў дапамагчы ў іх пошуках і абяцае за гэта ўзнагароду. Паводле А.Ластоўскага, міліцыя “зацікаўленая ў відэа- і фотаматэрыялах зь любой інфармацыяй, датычнай выбуху, канфідэнцыйнасьць гарантуецца”.

Таксама ён паведаміў, што сярод пацярпелых ад выбуху – тры супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся ў ачапленьні.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: валянціна Горад:: верхнядзвінск
05.07.2008 22:26

Тыя людзі, з якімі мне давялося абмярковўваць надзвычайнае здарэнне ў Мінску, выключаюць , што гэта зрабіла апазіцыя.Гучаць меркаванні пра тое, што зроблена гэта наўмысна перад выбарамі, каб былі падставы "закручваць гайкі".падзяляю такія меркаванні


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
10.07.2008 20:36

Nawierniaka eto zdielal gie. szejman wmestie s czieczienskimi islamistami.Wot i wsia razgadka.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ