Грамадзтва

М.Грыб: «Гэта не хуліганства, гэта тэракт»

04.07.2008 12:10

Генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб мяркуе, што выбух у часе канцэрту ў Менску нельга кваліфікаваць як хуліганскі ўчынак, як гэта зрабілі прадстаўнікі УУС Менгарвыканкаму.

«Гэта занадта маштабнае злачынства, каб яго можна было трактаваць як хуліганства. Гэта нешта падобнае да тэрарыстычнага акту. Дакладна ж можна будзе гаварыць, калі будзе раскрытае гэтае зласчынства, знойдзенныя і дапытаныя вінаватыя».

Мечыслаў Грыб перакананы, што цяперашняе злачынства мае карані ў аналягічным віцебскім выпадку:

«Калі адно аналягічнае злачынства застаецца нераскрытым, тады можна чакаць другога. Найбольш небясьпечна, калі за гэтыя злачынствы затрымліваюць і прыцягваюць да адказнасьці невінаватых людзей. Гэта разьвязвае рукі сапраўным злачынцам, якія лічаць сябе беспакаранымі».

Мечыслаў Грыб мяркуе, што ўлады могуць выкарыстаць гэты тэракт як нагоду для ціску на апазыцыю:

«Я ў гэтым не сумняваюся. Каго яны абвінавацяць, цяжка сказаць, але будуць шукаць сярод апазыцыі. Мяркую, што праз непрацяглы час гэтую справу будуць кваліфікаваць як тэракт, а калі раскрыюць і знойдуць нейкае дачыненьне да апазыцыі, то ўжо ўсім спасу ня будзе».
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks