Культура

Беларусы Вялікай Брытаніі заснавалі стыпэндыю для ЭГУ

26.06.2008 12:52
Тацяна Поклад

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі будзе выплачваць штогадовую стыпэндыю аднаму са студэнтаў бакалярскай праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія” Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Першы стыпэндыянт будзе вядомы празь месяц. Крытэрамі пры выбары стыпэндыята стануць посьпехі ў навучаньні, навуковая дзейнасьць і студэнцкая грамадзкая актыўнасьць. Стыпэндыя складае 100 эўра на месяц.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Т.Поклад
26.06.2008 22:04

Толькі што са мной скантактаваўся сакратар Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі Сяргей Пяткевіч і паведаміў, што інфармацыя ЭГУ аб стыпэндыі (http://www.ehu.lt/news/news/0010416/) не зусім дакладная. Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі не бярэ ўдзелу ў гэтай праграме з прычыны абмежаваньня фінансавых сродкаў. Але сама ідэя разглядалася ў Вялікай Брытаніі і яшчэ будзе абмяркоўвацца. Пазьней Сяргей Пяткевіч паведаміць пра гэта больш падрабязна.

Кантакты і інфармацыю аб Згуртаваньні беларусаў у Вялікай Брытаніі можна знайсьці тут: http://belbritain.blog.tut.by/, а інтэрнэт-старонка ўласна ЗБВБ яшчэ знаходзіцца ў распрацоўцы.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ