Культура

Помнікі ў БДУ зьявіліся з ініцыятывы Казуліна

23.06.2008 18:05

На мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў ва ўнутраным дворыку БДУ зьявіўся сапраўдны нацыянальны мэмарыял: помнікі дзеячам беларускай навукі і культуры.

Першы помнік перад Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам зьявіўся ў 1925 годзе. Натуральна, тады гэта быў помнік Леніну скульптара Аляксандра Грубэ. Пасьля Вялікай Айчыннай вайны ва ўнутраным дворыку ўсталявалі абэліск у памяць аб выкладчыках і студэнтах БДУ, якія загінулі.

На мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў ва ўнутраным дворыку Белдзяржунівэрсытэта зьявіўся сапраўдны нацыянальны мэмарыял: помнікі дзеячам беларускай навукі і культуры: сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францішку Скарыну, Міколу Гусоўскаму, Сымону Буднаму і Васілю Цяпінскаму. Унівэрсытэцкі дворык унесены ў турыстычны маршрут сталіцы.

Помнiкi беларускім дзеячам культуры — своеасаблiвая візытоўка БДУ. Помнік Скарыну скульптара Адашкевіча зьявіўся яшчэ ў 1988 годзе. У 1996 годзе паўстаў Кірыла Тураўскі скульптара Прохарава, у 1998 — Гусоўскі скульптара Панцялеева, у 1999 — Эўфрасіньня Полацкая, у 2000 — “Дыспут: Цяпінскі і Будны” (абодва помнікі — скульптара Ігара Голубева).





 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Renessaince Горад:: Mensk
24.06.2008 09:36

OMG, узрастае лягенда пра Казуліна як рупліўцу беларушчыны :)))

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks