Эканоміка

С.Невар:“Будоўлі ў Расеі — канцлягеры для беларусаў”

10.06.2008 15:57

Міграцыйныя службы Расеі паведамляюць, што цяпер на тэрыторыі краіны знаходзяцца больш як 350 тысяч беларускіх гастарбайтэраў. Афіцыйнага ўліку тых зь іх, хто памёр ці загінуў, няма. Незалежныя экспэрты сьцьвярджаюць, што ў мінулым годзе і сёлета прапалі альбо былі забітыя амаль тры дзясяткі беларусаў.


Малады прыватны будаўнік Сяргей Невар з Крычава даў сабе зарок ніколі больш ня езьдзіць на заробкі ў Расею. Ён тлумачыць:

Cтавіліся там да нас як да рабочай жывёлы
“Змушаны да гэтага. Бо ставіліся там да нас як да рабочай жывёлы. Працоўны дзень доўжыўся ад 8 раніцы да 10 альбо 11 гадзінаў вечара. Выходных не было. Прыгняталі нас пераважна чачэнцы. Гаспадары жывуць у Маскве, а непасрэдныя назіральнікі — каўказцы”.

Пра будоўлю ў Расеі суразмоўца мае толькі адмоўныя ўспаміны:

“Мяркую, што яе можна параўнаць з канцэнтрацыйным лягерам для беларусаў. Калі мы спрабавалі задаваць пэўныя пытаньні наконт заробку ці даўжыні працоўнага дня, то быў адзін адказ на ўсе пытаньні: “Качаць правы — на гістарычную радзіму! А як сюды прыехалі, то працуйце!” Калі ж чалавек усё ж адмаўляўся працаваць, то яго проста выстаўлялі за вароты на ўсе чатыры бакі без капейкі грошай у кішэні”.

Расказвае Сяргей Невар і пра вядомыя яму забойствы беларускіх будаўнікоў:

“З Расеі прывезьлі забітага хлопца. Яму было толькі 35 гадоў. Там у Расеі на будоўлі яго забілі. Калі казаць дакладна — зарэзалі. Таксама ў Крычаўскім раёне некалькі чалавек загінулі ў мінулым годзе. У Слаўгарадзкі раён сёлета прывезьлі труп”.

З Расеі прывезьлі забітага хлопца. Яму было толькі 35 гадоў. Там у Расеі на будоўлі яго забілі
На Берасьцейшчыне сёлета пахавалі адзінаццаць нябожчыкаў, якіх сьмерць напаткала ў Расеі. Пра забойства Ігара Занькі расказвае яго маці, жыхарка Ганцавічаў Кацярына Віктараўна:

“Быў моцны ўдар ломам па галаве. І не знайшлі вінаватага. А хто каго ў Маскве знойдзе!? Ня ведаю я, за што яго забілі...”

З гутаркі вынікае, што ў Расею на заробкі езьдзіць цяпер зяць Кацярыны Занькі. Жанчына кажа, што ў апошняе вяртаньне з Масквы яго абрабавалі міліцыянты:

“Спынілі майго зяця. Бачаць, што беларус і без рэгістрацыі. Па 12 тысяч расейскіх рублёў зь яго і яго таварышаў адабралі. Аддалі хлопцы ўсё, што было ў кішэнях, і прыехалі дамоў голыя”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Зьміцер.
11.06.2008 22:57

Каб людзі зразумелі, што такое расея, трэба пабыць пад маскальскім ботам. Беларусы на заробках вельмі часта забіваюць адзін аднога падчас сумесных пьянак. І вельмі часта грошы бываюць прапітыя, а прыдумваюць, што іх абрабавалі. Сам паезьдзіў па шабашках і добра ведаю такія сітуацыі.


Імя:: Яуген Горад:: Орша
18.06.2008 22:04

Не усе так нядобра.Вось я ,напрыклад,раблю зараз у Расii.Заробак вельми добры.У беларуским калгасе я б столькi i за год не зарабiу.Прауда, я не у Маскве, а у Пiтербургу,i "галоуны" у мяне- беларус.А вось узбекi з маей брыгады зарабляюць амаль у тры-чатыры разы меней за нас-беларусау.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks