Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт "Крамбамбулі": летні пляж сярод менскага дажджу <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


21 траўня ў канцэртнай залі "Менск" гурт “Крамбамбуля” даў сольны канцэрт, на якім адбылася прэм’ера праграмы "Хвалі пазытыву", зь якой упершыню пасьля вялікага перапынку Крамбамбуля паедзе ў тур па гарадах Беларусі.


Галоўная тэма канцэрту – надыход лета. За сьценамі быў дождж, а ўнутры КЗ Менск на 2 гадзіны была створаная рэзэрвацыя сонечнага і бесклапотнага настрою.


Сцэна была выкананая ў дэкарацыях экзатычнага пляжу. Музыкі выйшлі на сцэну ў вясёлых квяцістых кашулях. За барнай стойкай справа – вядучы канцэрту і “бармэн” Віктар Шалкевіч. У перапынку ён частаваў гледачоў напоямі, а напрыканцы канцэрту (ці ўсё ж спэктаклю?) кідаў у публіку бананы.


Гэта другі сцэнічны касьцюм лідэра гурту Лявона Вольскага – у перапынку ён і ўсе ўдзельнікі гурту пераапрануліся. Падчас песьні “Абсэнт” Вольскі пайшоў “у народ”, да гледачоў, даючы ім магчымасьць падпець у свой мікрафон. Здаецца, раней за Лявонам такога не назіралася.


Акторка купалаўскага Ганна Хітрык (гурт ДетиДетей) экспрэсіўна, з “творчым надрывам” адцягнулася на песьнях “Баляда пра Шэйна-Джэка О'конэлі і ягоны сіні нос” і”Куфаль піва, келіх віскі”.


Сьвятлана Зелянкоўская згуляла ролю загадкавай эстэцкай паненкі “Інкогніта”. Праўда, у канцы канцэрту зьняла чорныя акуляры і распусьціла свае шыкоўныя доўгія валасы. Потым нават зьняла піджак, і некаторыя гледачы пачалі спадзявацца на стрыптыз – было адчуваньне, што на такім канцэрце ўсё магчыма. Але дарэмна – стрыптызу не было (падкідваю ідэю:)



“Марскі чалавек” Аляксандар Кулінковіч



Салістка гурту “Тарпач” Вольга Самусік гэтак пераканаўча па-дэкадэнцку выканала песьню “Безалькагольнае піва”, што многім відавочна ніколі не захочацца піць гэтае піва. Глядзіце на здымак і ўяўляйце тэкст: “Клянуся, болей ніколі я не буду піць безалькагольнае піва..”


Удзельнікі гурту праводзяць сэанс танцаў для гледачоў. Апошнія 4-5 песьняў уся заля была ўжо “на нагах” і не сядала да канца “Хваляў пазытыву”

Фота Ўладзя Грыдзіна
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG