Палітыка

А.Мілінкевіча пакаралі штрафам на 700 тысяч рублёў

15.05.2008 16:31

А.Мілінкевіч быў затрыманы сёньня пасьля сустрэчы з жыхарамі Салігорску. Палітыку інкрымінавалі арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.


Салігорскі суд пастанавіў пакараць палітыка на 20 базавых велічыняў – 700 тысяч рублёў.

15 траўня Аляксандар Мілінкевіч прыехаў у Салігорск, каб паразмаўляць зь людзьмі. На цэнтральным рынку вакол палітыка сабраліся дзясяткі людзей.

Літаральна за некалькі хвілін да затрыманьня палітык пасьпеў падзяліцца ўражаньнямі ад сустрэчаў зь людзьмі:

“Не была падрыхтаваная вялікая сустрэча: прыехалі ў горад паразмаўляць зь людзьмі. Прыйшлі на рынак, сабралася вялізарная колькасьць людзей. Людзі абражаныя, людзі прыніжаныя. Напружанасьць на рынках вельмі высокая. І калі ўлада не зразумее, што малы бізнэс трэба падтрымліваць, а не зьнішчаць, то гэта сур’ёзная бомба, закладзеная пад краіну. Такіх людзей вельмі шмат. Яны яшчэ не самаарганізаваліся. Яны сумленныя, працавітыя. Зьнішчаць такіх — вельмі шкодна для дзяржавы. Вельмі ўражаны сустрэчаю”.

Аляксандра Мілінкевіча затрымалі на выезьдзе з Салігорску, калі палітык кіраваўся ў Слуцак з той жа мэтай — сустрэцца зь людзьмі ў цэнтры гораду.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: дзь. Арцём
15.05.2008 17:58

І хто гэта яшчэ кажа, што апазіцыя нікому не патрэбная. Факты, панове, факты


Імя:: statut Горад:: Салігорск
15.05.2008 20:18

Сёньня выпадкова ішоў каля салігорскага судаю. Пра прыезд Мілінкевіча ня ведаў. Пабачыў, як ён уваходзіў у будынак суда. І яшчэ я заўважыў, што ў горадзе сёньня вельмі шмат міліцыянтаў, асабліва на вуліцы Заслонава.


Імя:: Viales
16.05.2008 02:22

Нічога... Гарантаў шмат, адкупіцца.


Імя:: Валеры
16.05.2008 06:01

Апазыцыя заўсёды патрэбная. Апазыцыі без
дапогі народу цяжка змагацца. Калі улада
забараняе апазыцыі гаварыць з народам і
даць народу выслухаць два бакі, каб прыняц
вырашэньне каго падтрымаць. Гэта выразна
паказывае,што улады маюць не чыстае сумлен
не і баяцца апазыцыю. Улада трусьлівая.


Імя:: Міхась
16.05.2008 08:22

І ўсё гэта успрымаецца праз прызму таго,што пазаўчора Лукашэнка казаў карэспандэнту "Рэйтар"--"Няма чаго па заграніцах ездзіць!Хай ідуць у народ і працуюць са сваім народам!" Вось так і працуюць--праз штрафы праз "суткі" у "самай дэмакратычнай краіне Еўропы" (ізноў жа цытата).


Імя:: Вольга
16.05.2008 08:41

А чаму ж гэта нейкаму Міленкевічу далі штраф толькі 700 тысяч, а як Віктару Хурсіку дык адразу 15 сутак. Чаму, да прыкладу, Мілінкевічу хоць бы адзін разок за кратамі 15 сутак пасядзець. Не роўна відаць Бог дзеле.


Імя:: Burak Горад:: Riga
16.05.2008 12:00

A u milicii furazki kak u nacistov!

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks