Грамадзтва

“Нашы правіцелі дрэнна стараюцца, каб зраўняць жыцьцё зь Нямеччынай”

08.05.2008 16:33

“Чаму, на вашую думку, пераможцы ў Другой сусьветнай вайне жывуць горш за тых, каго перамаглі?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля, у тым ліку й франтавікі.


Спадарыня: “Мы, напэўна, сьвядома не дажылі да такога ўзроўню разуменьня, каб зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага”.

Спадар: “Уся бяда ў тым, што ў нас народ памяркоўны. Каб ён быў больш упарты, то мы жылі б лепей. Наша ўлада толькі языком і ў тэлевізары працуе для народу. Пэнсію атрымліваеш, як быццам бы дабаўляюць, але ж цэны растуць хутчэй, апярэджваюць. І зноў жа: ня трэба нам глядзець на іншыя краіны — і там кепска, і там. Зрабіце, каб тут было добра!”
Бяда ў тым, што ў нас народ памяркоўны. Каб быў больш упарты, то мы жылі б лепей

Спадарыня: “Мэнталітэт якісьці асаблівы. У іх на першым пляне —дысцыпліна, адказнасьць”.

Спадар: “Я — вэтэран і вайны, і партыі, і арміі. Разумееце, у чым справа. Разьвіцьцё Нямеччыны ішло раней — навукі, культуры, тэхнікі. Калі вайна скончылася, яны адразу ўзяліся за аднаўленьне сваёй нямецкай гаспадаркі. Армію яны не трымалі. А на армію ведаеце, колькі грошай ідзе?! У нас жа страцілі людзей шмат, прычым страцілі самы цьвет”.

Спадарыня: “Крадуць у нас, а там ня крадуць. Сядзяць злодзеі ва ўладзе, у міліцыі”.

Спадар: “У Нямеччыне зусім іншае становішча было. У іх там плян Маршала быў. Імпэрыялісты аб’ядналіся! Туды кінулі ўсё, каб паказаць, што капіталізм лепшы за сацыялізм. Амэрыка дапамагла, яна — багатая краіна”.

Спадарыня: “А вы думаеце, у Нямеччыне ўсе жывуць добра? Яны жывуць гэтак жа, як і мы. Па тэлевізары паглядзіш, там таксама ходзяць і бамжы, і бяздомныя, і безабаронныя”.
Туды кінулі ўсё, каб паказаць, што капіталізм лепшы за сацыялізм

Спадар: “Атрымліваецца, што ў нас такая ўлада — пра свой народ ня думае”.

Спадарыня: “Вінаватыя правіцелі, якія нас абабралі. Яны цяпер шыкуюць! Тыя ж камуністы...”

Спадарыня: “Там, відаць, народ іншы”.

Спадар: “А хто яго ведае. Можа, там зямля лепшая, чым у нас”.

Спадарыня: “Проста нашы правіцелі дрэнна стараюцца, каб зраўняць жыцьцё зь Нямеччынай. Лукашэнка лёгка сьпявае, але мулка сьцеле”.

Спадарыня: “Па-першае, мы і былі бяднейшыя. І, напэўна, правільнага кіраўніцтва ў нас не было. Узяць хоць бы тую ж калектывізацыю. Добрых людзей выслалі, працавітых. А галайстра якая была гультаяватая — у вёсках і гарадах, яны засталіся. Яны на гатовым хацелі жыць!”

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Стась
08.05.2008 21:45

Падзякуйце яшчэ вашаму ўлюбёнаму тав. Сталіну, што адмовіўся ад пасьляваеннае амерыканскае дапамогі і апусьціў “жалезную заслону”. А потым яго “таварышы па партыі” адмовіліся ад міжнароднае дапамогі пасьля Чарнобыльскае катастрофы. Празь страх уладу страціць ... Так што выбірайце, Спадарства, альбо вольнае будаўніцтва ўласнага жыцьця кожным чалавекам, і тады барацьба за нармальную дзяржаву (адзін вядомы клоун гэты лад жыцьця “дэрмакратыяй” называе), альбо “...личные интересы должны быть подчинены интересам госудаства...”. І тады чакайце ласкі ад чэкісцка-бальшавіцкіх нашчадкаў і “браткоў”-прыблудаў


Імя:: Baracbit
08.05.2008 21:57

Паважаная рэдакцыя Радыё Свабоды,адкажыце ці ёсьць такое слова ў беларускай мове як "правіцель(і)"?Мне здаецца што гэтае слова павінна пісаці інакш(кіраўнік,кіраўнікі).

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks