Палітыка

Р.Сікорскі: Беларусь можа разьлічваць на падтрымку Польшчы

Радаслаў Сікорскі

07.05.2008 17:51

Пра гэта міністар замежных спраў Польшчы заявіў у часе выступу ў Сэйме.


Выступаючы сёньня ў Сэйме з праграмнай прамовай адносна галоўных накірункаў польскай замежнай палітыкі, міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што “можа запэўніць беларусаў у тым, што Беларусь можа разьлічваць на польскую падтрымку паўсюль там, дзе зробіць стаўку на павагу да правоў чалавека і палітычных правоў апазыцыі, на дыялёг, кампраміс і адкрытасьць да Эўропы”.

Паводле Сікорскага, “Польшча, як і ўвесь Эўразьвяз, гатовая дапамагчы Беларусі ў яе разьвіцьці”.

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што гэта “таксама ў інтарэсах беларускіх незалежніцкіх рухаў і польскай меншасьці ў Беларусі”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Федор
07.05.2008 21:29

Народ Беларуси и белорусская оппозиция - разные люди. Кому-то помощь, всем остальным санкции. Еще немного и наши поляки могут попасть в немилость (как евреи в других государствах).


Імя:: Olek
07.05.2008 21:39

Polska zawsze jest za wolną i niezależną Białoruś!

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks