Палітыка

Дзьмітры Мядзьведзеў заступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі

07.05.2008 13:07

Урачыстая цырымонія прайшла ў Вялікім Крамлёўскім палацы ў Маскве і цягнулася менш за гадзіну

Перад прывядзеньнем да прысягі новага прэзыдэнта Ўладзімер Пуцін, на той момант яшчэ прэзыдэнт Расеі, прамовіў разьвітальнае слова. “Складаючы зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, хацеў бы таксама сказаць: для мяне абяцаньне берагчы Расею было і застаецца найвышэйшым грамадзянскім абавязкам. Я яго спаўняў усе гэтыя гады і буду спаўняць усё жыцьцё” — сказаў Пуцін.

Затым, усклаўшы правую руку на адмысловы асобнік Канстытуцыі Расеі, які захоўваецца ў прэзыдэнцкай бібліятэцы, Дзьмітры Мядзьведзеў прамовіў тэкст прысягі. Пасьля гэтага старшыня Канстытуцыйнага суду Валер Зоркін абвясьціў, што Дзьмітры Мядзьведзеў афіцыйна заступіў на пасаду прэзыдэнта Расеі. Зайграў гімн Расеі ў выкананьні аркестру і хору, і над рэзыдэнцыяй кіраўніка дзяржавы пачаў уздымацца прэзыдэнцкі штандар.

Новы прэзыдэнт Расеі зьвярнуўся з кароткім словам да суайчыньнікаў. “Я зраблю ўсе, каб бясьпека грамадзянаў была ня толькі гарантавана законам, але і рэальна забясьпечана дзяржавай”, — сярод іншага сказаў ён.

****

Цытаты з выступаў Дзьмітрыя Мядзьведзева

Пра прыватную ўласнасьць

Прыватная ўласнасьць – надзвычай важная канструкцыя, яна належыць да фундамэнтальных правоў чалавека. Калі мы не навучымся яе паважаць і абараняць, як гэта робяць ва ўсім сьвеце, мы так і будзем заставацца ў адсталасьці і спусташэньні.

Пра “сувэрэнную дэмакратыю”

Калі да слова “дэмакратыя” прыстаўляюць нейкія вызначэньні, гэта стварае дзіўны прысмак.

Пра свабоду

Свабода лепш, чым несвабода… Лічу дасягненьне гармоніі паміж свабодай і правапарадкам самым важным на гэтым этапе . На гэтую тэму яшчэ імпэратрыца Екацярына ІІ пісала: “Свабода – душа ўсяго, безь цябе ўсё мёртвае. Я хачу, каб падпарадкоўваліся законам, але не законам рабоў”.

Пра пастаўкі газу Беларусі

Пераход на новую сыстэму цэнаўтварэньня дазволіць выключыць тыя недагаворанасьці, якія прысутнічаюць у любым эканамічным дыялёгу: хто за чый кошт жыве, хто каму недаплаціў, хто ў каго больш адкусіў.

Пра юрыдычную сыстэму

Ніхто не павінен умешвацца ў рашэньні суду, ні афіцыйныя асобы, якія сядзяць у маленькім раёне дзе-небудзь у сібірскім гарадку, ні людзі, якія працуюць у Крамлі.

Пра Расею і дэмакратыю

Расея – эўрапейская краіна. Яна абсалютна здольная разьвівацца разам зь іншымі дзяржавамі, якія абралі для сябе шлях эўрапейскага разьвіцьця.

Пра ўдзел чыноўнікаў у эканоміцы

У мяне няма інфармацыі, што расейскія спэцслужбы канкуруюць за багацьце. А калі я атрымаю інфармацыю, што прадстаўнікі любой праваахоўнай структуры займаюцца канкурэнцыяй ці барацьбой за матэрыяльныя даброты, такія людзі будуць адразу звольненыя і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.

Пра адносіны з Уладзімерам Пуціным

Нас зьвязваюць сяброўскія адносіны, адносіны даверу, а гэта вельмі важна ў палітыцы. Толькі так і магчыма вырашаць надзвычай цяжкія праблемы, якія стаяць перад расейскай дзяржавай і грамадзтвам.

Пра сыстэму ўлады ў Расеі

Наша краіна была і застанецца прэзыдэнцкай рэспублікай... Няма ніякіх двух, трох ці пяці цэнтраў. Расеяй кіруе прэзыдэнт, а ён паводле Канстытуцыі можа быць толькі адзін.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: Зьміцер.
07.05.2008 15:17

Расеяй як кіравала крывавая гэбня, так і будзе кіраваць.
Падчас савецкіх часоў паміж спецслужбамі йшла вайна і цк быў стрымліваючай сілай. Пасьля разгону ўлады, гэбьё праявіла сябе больш гібкай і прыйшла да ўлады, бо была меньш занятай. ГРУ займалась забойствамі ў Ічкерыі, МВД змагалась за выжываньне, а "ўнукі" фелікса стваралі сваю банду, якая сёньня кіруе багацьцем расеі.
Ад гэтай ракіроўкі ў расеі, для Беларусі толькі горш!


Імя:: Федер
07.05.2008 21:53

Если провести опрос, то наверно Медведев уже может занять место как самого слабого президента за всю историю России. Это при том, что он еще не начал рулить страной. Однако тов.Сталина в 20-х годах также оценивали как величайшую посредственность и далеко неглупые люди как Троцкий, хорошо зная Джугашвили, серьезно ошиблись. Россияне в основной массе желает серьезных перемен с жесткими последствиями для виновных, препятствующим успеху России. Вот новая стратегия.


Імя:: Вячак
08.05.2008 00:32

Расеяй заўсёды кіравалі імпэрскія амбіцыі.Дарэчы Екацярына2,якую ўзгадаў Ілжэдзьмітрый,катавала наш народ як магла.

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks