Палітыка

Дыпляматычны канфлікт паміж Менскам і Вашынгтонам абвастраецца

02.05.2008 15:33

Амбасада ЗША ў Менску працягвае сваю працу. Да 15 гадзін суботы 10 амэрыканскіх дыпляматаў, абвешчаных пэрсонамі нон-грата, маюць пакінуць тэрыторыю Беларусі. Разам зь імі добраахвотна ад’едзе яшчэ адзін супрацоўнік амбасады.


Учора Злучаныя Штаты ў апошнюю хвіліну адмовіліся ад патрабаваньня зачыніць беларускую амбасаду ў Вашынгтоне і консульства ў Нью-Ёрку, а таксама ад намеру зачыніць сваю амбасаду ў Менску. Але пагроза такога разьвіцьця падзеяў застаецца.
Выказалі беларускім дыпляматам, што вельмі занепакоеныя тым крокам, на які яны пайшлі

У прэсавай службе амбасады ЗША ў Менску паведамілі, што дыпляматычная місія працягвае сваю дзейнасьць. Аднак амбасада не прымае візавых зваротаў грамадзян Беларусі — выключэньні магчымыя толькі ў крытычных выпадках, паведамілі ў амбасадзе.

У МЗС Беларусі ад камэнтароў наконт учорашніх падзеяў у дыпляматычным канфлікце са Злучанымі Штатамі ўстрымліваюцца.

Як чакаецца, ад заўтра ў Менску застануцца толькі 4 дыпляматы, уключна з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джонатанам Мурам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, застануцца таксама консул і тыя супрацоўнікі, якія адказваюць за бясьпеку амбасады і гаспадарчыя пытаньні.

10 амэрыканскіх дыпляматаў, абвешчаных пэрсонамі нон-грата, маюць пакінуць тэрыторыю краіны ў суботу да абеду, але вядома, што яны ня хочуць афішаваць, у які час і якім чынам гэта будзе зроблена. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яшчэ адзін супрацоўнік амбасады пакіне Беларусь добраахвотна. Тлумачыцца гэта тым, што сярод высыланых супрацоўнікаў амбасады — 5 марскіх пяхотнікаў, якія ажыцьцяўляюць ахову, і было вырашана, што шостаму вайскоўцу няма сэнсу заставацца ў адзіноце.

Паводле інфармацыі, агучанай намесьнікам прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту Томам Кейсі, 1 траўня адбыліся кансультацыі паміж дыпляматамі ЗША і Беларусі ў Менску і ў Вашынгтоне.
Трэба вельмі сур’ёзна падумаць над тым, якой будзе ў будучыні іх і нашая дыпляматычная прысутнасьць

ЗША папярэдзілі беларускія ўлады, што ў адказ на высылку 10 амэрыканскіх дыпляматаў магчымы “поўны дыяпазон дзеяньняў”.

“Мы выказалі беларускім дыпляматам, што вельмі занепакоеныя тым крокам, на які яны пайшлі, і нам трэба вельмі сур’ёзна падумаць над тым, якой будзе ў будучыні іх і нашая дыпляматычная прысутнасьць у нашых краінах, але на гэты момант ніякіх рашэньняў мы не прынялі”, — заявіў Том Кейсі.

Афіцыйнай інфармацыі аб працягу двухбаковых дыпляматычных кансультацыяў няма пакуль ні з амэрыканскага, ні зь беларускага боку.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Отдельный Горад:: Прага
02.05.2008 16:05

Вот таким манером поступают власти РБ: с одной стороны говорят о необходимости диалога, с другой стороны выгоняют дипломатов, через которых только и можно осуществлять этот диалог. И про санкции против Белнефтехима как повод так поступать противно слушать - неадекватные меры принимаются властями РБ, некомпетентные и неэффективные.


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
02.05.2008 17:31

Комментарий не по теме - можно не публиковать.
У меня впечатление, что администрация сайта делае все, чтобы отвадить от него посетителей. Чем дальше - тем неудобнее. Ребятки! Не отдавайте информационный ресурс на откуп компьютерным извращенцам. Зайдите на Харитю, Навины бай, с ними работать приятно.
Вернитесь лучше к варианту, который был полгода назад - самое то.
А у вас и у Рацыи, чем дальше тем хуже. [Сп. Брокараў, гэта ўнівэрсальны дызайн, распрацаваны для ўсіх рэдакцыяў РС/РСЭ - ад таджыкаў да расейцаў. Мы на гэтыя рэчы ніякага ўплыву ня маем. Пастарайцеся прызвычаіцца - разам з намі. - Вэб-рэдактар]


Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
02.05.2008 20:09

Дык я пра тое й кажу - гэта инфарэсурс, ці цацка для "прасунутых" аматараў кампутарных цацак?


Імя:: Ян Керенский
03.05.2008 00:19

Эдуард Брокараў, Хартия отвадила многих умных людей своей цензурой.


Імя:: Віталь Хмара Горад:: Вільня
03.05.2008 06:01

Можна сябе суцешаць тым, што ЗША і Беларусь ня маюць паўнавартасныя адносіны і рабіць ўсе гэтыя крокі на карысьць Маскве. Але таварышу Лукашэнку трэба памятаць пра ўскосны ўплыў ЗША. Ўсе робіцца каб залагодзіць Маскву: "Вось глядзіце якія мы сьмелыя, пацапаліся з ЗША".


Імя:: FFF Горад:: Zamezza
03.05.2008 08:16

Міжнародная грамадскасць ацэньвае Лукашэнку, як пачвара за несудовыя забойствы сваіх апанэнтаў. У Беларусі ён зрабіў уладу сталіністаў расейскага паходжаньня і злдзяёў для адмыўкі грошай у нафта – газавых афэрах разам з рабом
Крамлёўскіх галер укралі за 50 млрд. USD. Тое што Лукашэнка цяпер вырабляе з палітычнымі апанэнтамі - дробяз у парашнаньні з яго злачынствамі ў недалёкім мінулым. Амэрыканцы яго моцна прыціснулі арыштаваўшы ў сваім банку 1 млрд. USD на нафтавы гандаль у Венэсуэле і яны не саступяць маючы такі козыр ціску на Лукашэнку. Фактычна гульня ідзе аб тым каб “бацьку” ўсіх беларусаў сапхнуць наогул, бо такі “бізнясовец”, што уляпаўся з 1 млрд. USD і грызецца з усім Сьветам без канца, зрабіўся непатрэбны расейскім мафіёзі з Крамля. Дарэчы “бацька” забыўся разлічыцца з сем’ямі двух збітых п’янымі беларускімі лётчыкамі двух амэрыканскіх паваетраных балёністаў, а гэтага Амэрыка ніколі не даруе...

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ