Палітыка

"Да такога не даходзіла нават у часе халоднай вайны"

02.05.2008 13:14

Апошнія падзеі ў белауруска-амэрыканскіх дачыненьнях камэнтуе намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч


Рынкевіч: “ЗША як найвялікшая дэмакратычная краіна сьвету найбольш пасьлядоўна абараняла правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. І гэта пасьлядоўнасьць прывяла да таго, што Лукашэнка вырашыў кінуць выклік ЗША і пачаў эскаляцыю пэўных патрабаваньняў, думаючы, што можна вось так за вусы моцную дзяржаву, тыгра. ЗША прыйшлі да таго, што зьбіраюцца спыніць дыпстасункі. Да такога не даходзіла нават у часе халоднай вайны паміж СССР і ЗША. Калі разрываюцца дыпстасункі – гэта сьведчаньне аб варожых адносінах паміж краінамі. Лукашэнка ня можа адказваць за ўвесь беларускі народ, вырашаць за нас, даводзіць да такога стану адносіны з ЗША і краінамі дэмакратычнага сьвету.

Салідарнасьць ЗША і краін Эўразьвязу выходзіць наперад. І калі Лукашэнка даведаўся, што эўрапейскія краіны паступова ідуць на такі варыянт стасункаў, як і ЗША, гэта магло яго спалохаць і вымусіць да пэўных саступкаў.

Але галоўная саступка – каб не было ў Беларусі палітвязьняў. Палітычна матываваныя прысуды да прафэсара Казуліна, Кіма і Парсюкеівча відавочныя для юрыстаў і праваабаронцаў. Таму калі й будзе кампраміс, то ён хутчэй за ўсё будзе зьвязаны з праблемай вызваленьня Аляксандра Казуліна і спыненьня крымінальнага перасьледу дэмакратычных актывістаў”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
02.05.2008 14:24

Бо у часы СССР сеньняшнiх кiраунiкоу Беларусi далей саугаса не пускалi.


Імя:: ФФФ
02.05.2008 14:34

Умыслова хворы начальнік Беларусі дайшоў..


Імя:: lll
02.05.2008 15:43

Так вам і трэба, дурня зрабілі прэзыдэнтам цяпер паскачаце разам з ім


Імя:: Яўген
02.05.2008 16:51

Беларусь назаўсёды абрала для сябе найлепшы шлях, на які заслугоўвае.


Імя:: Сяржук
02.05.2008 17:11

Краiнай кiруе хворы чалавек.


Імя:: БР
03.05.2008 10:39

Потому что во времена СССР был паритет сил и возможностей, и США не могли себе позволить так нагло себя вести. А сейчас американцы думают, что коль скоро страна маленькая, можно смело диктовать свои условия и безнаказанно борзеть. Они считали, что стоит им возвысить голос, как все маленькие страны должны сразу же встать в позу "Будет исполнено-с" и униженно кланяться. Ну, с поляками это прокатило, а вот на Белоруссии американцы обломались. Отсюда такая нервная реакция: то закрывают, то не закрывают. Они просто не знают, что делать в ситуации, когда национальный лидер не даёт превратить страну в американскую подстилку.


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
03.05.2008 17:44

Але у маскальскую падсцiлку мы такi пераутварылiсь дзякуючы нашаму "нацыянальеаму лiдару", шаноуны БР.

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks