Палітыка

А.Лябедзька: плач і енк Мацкевіча я чую другое стагодзьдзе

21.04.2008 12:17
Алена Радкевіч

А.Лябедзька ў ранішнім эфіры Свабоды адказаў на закіды палітоляга Ў.Мацкевіча.

Анатоль Лябедзька камэнтуе выказваньні Ўладзімера Мацкевіча:

“Безумоўна, я з павагай адношуся да іншых пазыцый, іншых кропак погляду, але тут скажу даволі выразна. Гэты плач і стогн Мацкевіча я чую зь мінулага стагодзьдзя, калі ён яшчэ сам балятаваўся на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, канкуруючы з Станіславам Багданкевічам. Калі мы гаворым пра нейкі крызыс, то, відаць, хутчэй за ўсё наглядаецца крызыс пэўных асоб, людзей, якія ў нас зьвязаны з паліталёгіяй і з пэўнымі амбіцыямі, прэтэнзіямі быць экспэртамі. Вось гэта – нязьменна. Проста ёсьць факты, якія трэба прымаць да ўвагі.

Калі мы гаворым, што няма рашэньняў для краіны, то проста людзі ня хочуць бачыць таго, што ёсьць рэальна. Пад кожны зьезд, практычна кожны год АГП напрацоўвае інтэлектуальныя праграмы, прапановы для ўлады такія, якія проста нельга не заўважыць. Таксама, дарэчы, як і Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. Таму што калі мы гаворым, што няма прапаноў для ўлады, і разам з тым ведаем, што на кангрэсе АДС нават была прынятая Малая канстытуцыя – гэта пагадненьне ўсіх палітычных структур аб тым, якой павінна быць сыстэма ўлады. Калі мы на зьезьдзе, які прайшоў, выпрацавалі пасланьні, выпрацавалі стратэгію, а нехта кажа, што такіх дакумэнтаў няма, то гэта можа сьведчыць толькі пра адно – гэтыя людзі ня ўдзельнічаюць у працэсе. Але гэта ня значыць, што жыцьцё застыла. Яно можа застыць у нейкай асобнай кватэры, але яно ня можа застыць для такой жывой структуры, як палітычная арганізацыя і партыя.

Я яшчэ катэгарычна не пагаджуся з тым, што ў АГП няма людзей з задаткамі лідэраў. Яны ёсьць, і ня трэба нікому даказваць – ні Мацкевічу, ні Лябедзьку, ні Чыгіру, ні Саснову, ні Багданкевічу, ні Казлоўскаму, ні Дабравольскаму, Пецінай, Марголінай – можна называць дзясяткі і дзясяткі такіх людзей. Я думаю, што трэба проста паважаць і людзей, якія маюць сваю пазыцыю, і паважаць іх працу. Я думаю, што нават беларуская ўлада заўважае тое, што мы робім”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Дуглас Горад:: Минск
21.04.2008 13:44

Лябедька
"Пад кожны зьезд, практычна кожны год АГП напрацоўвае інтэлектуальныя праграмы, прапановы для ўлады такія, якія проста нельга не заўважыць".

Вот в этой фразе весь Лебедько. Программ наши оппозиционеры столько произвели на свет, что впору на лоб им их наклеивать. А неразумная власть все почему-то их не замечает. А может не в бумажках состоит суть борьбы за власть, господин историк-юрист Лебедько? Где ваши люди? Где поддержка в обществе? Неизменные 3-5 тыс. чел.? А ведь еще осенью 2000 года сам Лебедько утверждал, что выведет в Минске 100 тыс. протиестующих против режима Лукашенко. Вывел? Или он думает, что бросить лозунг в массы, а там и трава не расти? Еще раз напомню самому Лебедько, что буквально полгода после того, как он покинул свой пост в администрации Лукашенко он говорил: дайте нам на телевидении полчаса прямого эфира и в стране тотчас будет революционная ситуация. Господин Лебедько! Вам не верят ни свои, ни чужие! И уже давно.


Імя:: Ramana Mikalai Горад:: Antwerpen
21.04.2008 19:27

Navoshta drukavac kamentary duglasau im padobnym? A sp.Ljabedka robic spravu. A nakont padrymki u zramctve? Moza zapytac u gamactva ja lepei zrabic? Ramanau M. Belgie.


Імя:: феня Горад:: Гомель
21.04.2008 20:18

дурдом. нет слов.


Імя:: Вэб-рэдактар
21.04.2008 20:42

Ramanavu Mikalaju. Навошта друкуем? На тое, на што і Вашы. Друкуем усё, што не парушае нашыя правілы. Мы не газэта “Правда”. Прывыкайце.


Імя:: Дуглас Горад:: Минск
21.04.2008 22:08

2 Рамана Микалай

Я в шоке. Неужто в Бельгии таксама закончилась свобода слова?:))) Рамана,ты хоть на Западе поучись чему-нибудь, благо есть возможность.Там же в отличие от Беларуси демократическое и правовое общество.:)))Если никто никого не оскорбляет, то почему надо запрещать публиковать чье-то мнение? Блин,я в шоке от тутэйшых и забугорных "змагароу".:)))


Імя:: Korj Горад:: Менск
22.04.2008 11:46

А я пагаджуся з Дугласам. У тым та і справа, спадар Мікалай, што "справа", якую г.Лебедько робіць бачная толькі ў Антвэрпэне ды ваколіцах. На Беларусь ён ніколі рэальна не працаваў. Працаваў ён на Лукашэнку, спрабаваў празь Немцова пайсьці працаваць да Сечина ці каго там з Крамлю-Лубянкі (гісторыя з "г0вёным телефоном"), шмат гадоў адпрацоўвае "на захад" - робіць карцінку, шле туды паперкі, імітуе дзейнасьць. На беларусі можа хіба загнаць разам зь іншымі палітыкамі людзей чарговы раз пад дубцы мянтоў... А, ну яшчэ пачаў і правёў брыдкую бойку за званьне галоўнага вось над гэтымі апошнімі 500 чалавекамі - "КДС" гэта звалося - дзяліў з хай 100 разоў дрэнным, але ж сымбалічным на той момант і раскручаным Мілінкевічам ... а што дзяліў? мусіць гранты, бо ані ў аднаго, ані ў іншага, ані тым больш у міталагічнага КДС-у падтрымкі ніякай няма - гэта структура імітатарская - на захад хіба працуе паперамі і ўсё. Ну перамог - калі да чаго гэта і прывяло, па маіх назіраньнях, дык да таго што большасьць, якая неяк яшчэ бачыла нібыта новую апазыцыю, якую ўвасабляў Мілінкевіч, папросту разыйшлася дахаты. Хтось' тэарэтычна застаўся падтрымліваць "За свабоду!", але ж аніводнага не бачыў я, каб ён пра сябе сказаў, што ён актывіст КДС. Гэта сталася 100% фантомная арганізацыя. Але шыльда прыгожая - мусіць грошы даюць пад яе, бо больш не бачу сэнсу ніякага...
А г.Лебедько апошнім часам пачаў у інтэрнэт-тусоўцы свабоды-хартыі выстаўляць сябе галоўным Беларусам, бо бачыць, мусіць, попыт сярод гэтае аўдыторыі на такія выказваньні. Праз год яшчэ куды павернецца, нібы флюгэр...
А вось Справы - не - няма ў Беларусі яго Справаў.


Імя:: Korj Горад:: Менск
22.04.2008 12:03

P.S.
Дарэчы, Лебедько як заўжды ўсё перакруціў. Мацкевіч казаў "не выпрацоўваюцца стратэгіі перайманьня ўлады", а Лебедько адказаў "АГП напрацоўвае інтэлектуальныя праграмы, прапановы для ўлады такія, якія проста нельга не заўважыць." Гэта ж сьмеху варта! Мацкевіч кажа пра зьмену ўлады, а Лебедько ўжо настолькі ў сваёй віртуальнай рэчаіснасьці прыжыўся, што піша для Лукашэнкі нейкія праграмы і чакае, што гаспадар "заўважае тое, што мы робім"!!! Господин Лебедько! Вы ж нібыта шмат гадоў ужо не ў "команде" Лукі! Чакаеце, што гаспадар, каторы выгнаў, калісь' пашкадуе і пусьціць назад сенцы сьцерагчы?!

А пераход на асобы ў публічным артыкуле... Гэта ж не нашыя каменты, у рэшце рэшт...

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks