Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Рыгоні зьвярнуўся да кіраўніцтва Нацыянальнага Сходу


Дакладчык ПАРЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні просіць беларускія ўлады ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Афіцыйны парлямэнцкі орган Рэспублікі Беларусь - «Народная газета» - апублікавала адкрыты ліст дакладчыка ПАРЭ па Беларусі Андрэа Рыгоні да кіраўнікоў палат Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзіма Папова і Генадзя Навіцкага.

У лісьце Рыгоні зьвяртае ўвагу на тое, што з 2004 году ў Беларусі не назіраецца прагрэсу ў справе ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне. Больш таго, летась Беларусь выступіла супраць рэзалюцыі Генэральнай асамблеі ААН аб такім мараторыі. Такім чынам Беларусь застаецца адзінай краінай Эўропы, дзе сьмяротнае пакараньне дагэтуль выконваецца, апошнім часам у Беларусі страцілі 4 чалавекі.

Андрэа Рыгоні зьвярнуўся да кіраўнікоў палат Нацыянальнага сходу «ўзяць на сябе палітычны абавязак, які гарантаваў бы, што ніхто больш не будзе пакараны сьмерцю ў Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG