Палітыка

Ці ня рана С.Скрабец вылучыўся ў прэзыдэнты?

14.04.2008 08:27

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец публічна абвясьціў аб намеры балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі.


Ягоную кандыдатуру вылучылі члены былой дэпутацкай групы “Рэспубліка”, у якую ён уваходзіў, а затым і ўзначальваў. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі маюць адбыцца яшчэ толькі праз тры гады. Таму, натуральна, першае пытаньне, зь якім я зьвярнуўся да спадара Скрабца, – чаму ён заяўляе аб сваім намеры так рана?

Апазыцыйны палітык лічыць, што ён не сьпяшаецца:

“Гэта ня рана. А можа нават і позна. Бо наша ўлада можа прызначыць выбары раней – на паўгода, альбо на два гады. Які ў яе будзе настрой, паколькі закон і канстытуцыю ў нас выкарыстоўваюць на ўласную карысьць. Па-другое, мой сябар Казулін яшчэ тры гады мусіць правесьці за кратамі. І найхутчэй ня зможа ўдзельнічаць у бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах. І, нарэшце, трэба рыхтавацца і рыхтаваць наша грамадзтва да таго, што ёсьць альтэрнатывы. Што ня толькі ёсьць адзін Лукашэнка, які будзе балятавацца і ў 2011-м, і ў 2016-м, і ў 20021-м годзе”.

Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік гаворыць, што заканадаўчых парушэньняў з боку Сяргея Скрабца няма:

“Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа вылучаць сваю кандыдатуру на любую дзяржаўную пасаду. У тым ліку і на пасаду прэзыдэнта. А ўсе абмежаваньні канкрэтна прапісаныя ў заканадаўстве і добра вядомы. Усім патрабаваньням, на мой погляд, гэта кандыдатура адпавядае. І таму ён можа прэтэндаваць на званьне кандыдата ў прэзыдэнты”.

Валеры Фралоў – першы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” тлумачыць, чаму выбар паў менавіта на Сяргея Скрабца:

“Ён ужо вылучаўся ў прэзыдэнты і мае пэўны досьвед. Мы – ня супраць. Хай ён ідзе, калі да гэтага імкнецца. Чым больш кандыдатаў, тым лепш”.

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі лічыць, што ў гэтай ініцыятыве, з аднаго боку, існуе станоўчы момант:

“Звычайна апазыцыю папракаюць за тое, што ў яе няма належнага прадбачаньня, стратэгічнага мысьленьня. Зь іншага боку, тут узьнікае шмат пытаньняў у тым сэнсе, што яшчэ далёка да выбараў і шмат што можа зьмяніцца ва ўмовах. І нарэшце самае галоўнае, я думаю, усе цудоўна разумеюць, што сёньня група “Рэспубліка” – гэта такі віртуальны панятак. А дзеля таго, каб была моцная альтэрнатыва, патрэбны мэханізм. Такі мэханізм апазыцыя спрабавала стварыць у выглядзе адзінага кандыдата. Там было шмат усялякіх перашкодаў, хібаў. Але факт, што без такога мэханізму, без каардынацыі намаганьняў усёй апазыцыі, маларэальна, што будзе раскручана моцная фігура”.

На маё пытаньне, як спадар Скрабец зьбіраецца раскручваць сябе ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, прагучаў наступны адказ:

“Існуе праграма, пра якую мы праз нейкі час раскажам”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
14.04.2008 09:00

А што, Скрабец i Фралоу, а разма зь iмi Парфяновiч - апазыцiя? Цi гэта каманда хуткага вырашэньня пытаньня па аб'яднаньнi Беларусi з Расеяй? Дзiунага мала. Расея распачала чарговы пошук альтэрнатывы Лукашенку. Iм патрэбны больш кiруемые i зусiм несумленныя палiтыкi.


Імя:: Яўген
14.04.2008 09:03

Толькі не Скрабец, Парфяновіч, ці Фралоў! Даволі правакатараў!


Імя:: АВС
14.04.2008 09:24

Масква пагнала інтэгратараў наперад баламуціць Беларусь уступаць у новы СССР.
Замест таго каб вылазіць з бальшавіцкага балота, ён будзе ўсіх у ім тапіць. Малайчына Скрабец, толькі не надарвіся, бо і цябе да Казуліна ўпрэ ўсенародна абраны,бо кагосьці яму ж трэба там трымаці, каб быў гандаль з ЭЗ.


Імя:: Стась
14.04.2008 19:40

У нас і бяз гэтых хлопцаў, інтэгратараў – да Піцера ..... Маю толькі адзінае рацыянальнае тлумачэньне тытанічных высілкаў Скрабца (і іньшых зь гэтае кампаніі) на ўсходнім напрамку, - гэта атрыманьне расейскага грамадзянства любым коштам!


Імя:: Георгі Несьцер Горад:: Берасьце
15.04.2008 17:40

Такія пэрсанажы, як скрабцы, парфяновічы, фраловы, сініцыны ўгнойваюць, у сьвядомасці беларусаў, недавер да сумленнай палітыкі.

Як год і два гады таму, зноў гэтыя “абаронцы Расеі ад няўступлівага Лукашэнкі” пачалі гучна крычаць у бок Масквы “Халуй я, халуй ...”
На мітынгу “единения с Россией”, які арганізавалі В.Фралоў і А.Скрабец 2-га красавіка:
С.Скрабец заявіў "Мы лічым недапушчальнымі выказванні афіцыйных СМІ аб тым, што ў "Газпроме" сядзяць тлустыя каты, а Пуцін з'яўляецца газавым тэрарыстам. Мы лічым, што такія выказванні зневажаюць Уладзіміра Пуціна, Дзмітрыя Мядзведзева, а таксама ўвесь расійскі народ. Мы патрабуем ад беларускага кіраўніцтва тэрмінова папрасіць прабачэння ў Расіі";
генэрал Фралоў распавядаў, што толькі з Расеяй Беларусь дасягне дабрабыту, а народ будзе менш ужываць алькаголю;
сябра партыі камуністаў генерал Бокаў казаў, што «бел чырвона белы сцяг — гэта сцяг паліцаяў і здраднікаў»;
сябар БСДП (Грамада) А. Стральцоў прамаўляў, што Беларусь хоча быць з Расеяй, але ў складзе Эўразьвязу.

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ