Палітыка

Ю.Беленькі: “Пераварот адбыўся ў гэтую ноч...”

12.04.2008 14:59

Ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году, безумоўна, увойдзе ў гісторыю Беларусі. Тады дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад Апазыцыі БНФ абвясьцілі галадоўку пратэсту супраць дзеяньняў Аляксандра Лукашэнкі.


Яны засталіся на ноч у Авальнай залі Дому Ураду, дзе праходзілі парлямэнцкія паседжаньні. Тут яны былі жорстка зьбітыя. Зь некаторымі ўдзельнікамі тых падзеяў сёньня размаўляў наш карэспандэнт.

Падставай для пратэсту стала ініцыятыва Аляксандра Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум. Яна мела антыканстытуцыйны характар: тагачаснае заканадаўства забараняла выносіць на рэфэрэндум пытаньні, якія закраналі нацыянальныя каштоўнасьці. А прапаноўвалася менавіта гэта – скасаваньне беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і скасаваньне бел-чырвона-белага сьцяга і гербу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў.

“Да дня галасаваньня – 11 красавіка, усе традыцыйныя, клясычныя парлямэнцкія мэтады былі намі вычарпаныя”, – згадвае дэпутат Юрась Беленькі:

“Сёньня, з пазыцыі прамінулых гадоў, наша пазыцыя не зьмянілася. Я гляджу ня толькі, як мы адчувалі і адчуваем, але і на тое, што пішуць мэдыі, што кажуць людзі за гэтыя гады антыбеларускай улады. Ну, сапраўды, гэта было адзінае магчымае рашэньне.

Калі б мы ціха праглынулі гэта, дык сьвет бы не пабачыў, што прыйшла дыктатура. Сьвет бы не пабачыў, што прыйшла ўлада, якая здольная на любыя антызаконныя дзеяньні, у тым ліку і на ўвядзеньне войска і разгон парлямэнту”.

Юрась Беленькі перакананы, што адлік панаваньня дыктатуры ў Беларусі трэба весьці з той ночы:

“Пераварот быў зьдзейсьнены тады. У гэтую ноч. А ня потым, як пішуць некаторыя сёньняшнія апазыцыянэры, якія ўваходзілі ў сыстэму ўлады Лукашэнкі. Яны пішуць, што пераварот адбыўся ў лістападзе 1996 году.

Не, пераварот адбыўся тады, калі выканаўчая ўлада брутальна (з войскамі, са зьбіцьцём дэпутатаў) разагнала і фактычна зьнішчыла вышэйшы заканадаўчы орган улады”.

Валянцін Голубеў таксама пацярпеў у тую ноч. Сёньня ён сказаў “Свабодзе”, як цяпер глядзіць на тыя падзеі:

“На сёньняшні дзень я займаюся гісторыяй і паліталёгіяй. І бяз гэтага нельга абыйсьціся ў маёй працы.

І яшчэ, як адзін з аўтараў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, я цудоўна разумею, што зьбіцьцё дэпутатаў у Авальнай залі павярнула канстытуцыйны працэс у Беларусі, наагул разьвіцьцё краіны па-другому. Каб гэтага не адбылося, каб праблема з рэфэрэндумам вырашылася цывілізавана, у рамках закона, я думаю. Усе гэтыя гады мы разьвіваліся б трохі па-іншаму”.

Сяргей Папкоў гаворыць, што яму цяжка ўспамінаць тыя падзеі. Але калі б давялося прайсьці праз гэтае выпрабаваньне яшчэ раз, ён бы зрабіў гэтак сама, як у 1995 годзе:

“Было правільнае рашэньне. І сёньня зрабіў бы тое самае”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-20 (з 39)
Імя:: Віталь Крук
12.04.2008 20:24

Гэты пераварот быў падтрыманы насельніцтвам, якое выраклася сваёй мовы, гісторыі, тоеснасьці і права звацца народам. Ніколі ўжо ня вернецца беларуская мова ў душы насельніцтва, Сымболіка ніколі ня вернецца. Няма ўжо аніякай апазыцыі, толькі дысыдэнты. Гасла "Жыве Беларусь!" ужо страціла сваю значнасьць. Усё страчана назаўсёды.


Імя:: Пятрусь
12.04.2008 23:57

Усе гэтыя дэпутаты БНФ былі Героямі Беларусі.


Імя:: ABC
13.04.2008 00:14

Не дачакаецеся!


Імя:: чытач
13.04.2008 00:18

Вельмі "пазытыўны" каментар с-р Віталь Крук, хочацца намыліць вяроўку і павесіцца. А мо ўсё ж такі ёсьць надзея? Бо яна, як кажуць, памірае апошняй. Дэпрэссія гэта дрэнны сябра.Трэба верыць, нават хацяб для таго, каб падтрымаць маладых.Яны хочуць жыць у іншай краіне і вераць, што будуць у ёй жыць.


Імя:: Марыся
13.04.2008 00:34

Падтрыманы насельнiцтвам?..
Фальсiфiкацыя. Улюблёны, на сёньняшнi дзень ужода дасканаласьцi адпрацаваны прыём нашага ураду (урОду?).
Трэба не прыпыняць барацьбу, трэба працягваць змаганне, трэба верыць! Нягледзячы на тое, што нашы нябёсы зацягнуты чорнымi cвiнцовымi хмарамi i сьвятло зусiм не дасягае нашай гаротнай зямлi, трэба спрабаваць здабыць яго, знайсцi. Хай доугi i цярнiсты шлях, аднак трэба крочыць насуперак усiм i усяму. Не губляйце надзеi, гэта адзiн з падмуракау, якi нас яшчэ трымае...


Імя:: Стась
13.04.2008 00:58

Шаноўныя дэпутаты, а чаму Вы не зьвярнуліся тады да народа па дапамогу? Пагатоў не магу зразумець, чаму так адбылося. Так, магла праліцца кроў, але ж было відавочна, што надалей сітуацыя будзе толькі пагаршацца. Чаму ніхто нават не паспрабаваў вывесьці людзей на вуліцы?! Ні армія, ні міліцыя яшчэ не былі гатовыя біць, а тым больш забіваць... Магчыма зарас ўжо вядома, хто непасрэдна Вас зьбіваў, бо гэта былі дакладна не міліцэйскія сілы...
Сп. Крук, гэта не канец! Ўсё толькі пачынае пачынацца. Ўспомніце яшчэ тое, што зарас напісалі, гады праз два, тры... Як раз тая частка насельніцтва, што ёсьць Беларускім Народам да гэтае пары не пагаджаецца зь «аргументамі» ўладу маючых.


Імя:: Стары Беларус Горад:: Менск
13.04.2008 09:47

Віталь Крук 12.04.2008 20:24 напісаў "... Ніколі ўжо ня вернецца беларуская мова ў душы насельніцтва, Сымболіка ніколі ня вернецца. Няма ўжо аніякай апазыцыі, толькі дысыдэнты. Гасла "Жыве Беларусь!" ужо страціла сваю значнасьць. Усё страчана назаўсёды".

А ху-ху табе не ха-ха, Крук?

У 1974-м годзе і ста чалавек, якія ведалі пра Пагоню і Бел-чырвона-белы сцяг не было. А што потым пачалося. Ці тое шчэ будзе!!!


Імя:: NN
13.04.2008 10:57

Stary Belarus "У 1974-м годзе і ста чалавек, якія ведалі пра Пагоню і Бел-чырвона-белы сцяг не было. А што потым пачалося. Ці тое шчэ будзе!!!" U 1994 usie viedali pra ich. A ciapier??? Ci to jashche budzie! Tady wychodzili shmattysiachnyja shychty. A ciapier? Niama uzho nadziei. Nadzieja tolki naiunych paciashaje


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
13.04.2008 11:12

Канешне, казаць, што усе згiнула i загiнула няправiльна. Тое вырашаем ня мы нават, а сам Бог. Але тое, што тады рэферэндум быу падтрыманы народам, i тое што зараз гэтаму народу па-ранейшаму да лямпы як мова, гэдак i сымболiка нацыянальная - факт неаспрэчны. Нават супраць мовы бальшыня гэтага насельнiцтва.


Імя:: NN
13.04.2008 11:52

Kab nia upartasc Pazniaka, nichoga strashnaga nia zdarylasia b. Dziakuj, Michal Lysievich.


Імя:: 777
13.04.2008 14:13

В 1995 году Верховный Совет, уже тогда неспособный управлять, сам подталкивал себя именно к таком уразвитию событий. Я не говорю, что всех надо было посадить, сослать и т.п. -- нет! Но чисто с юридической точки зрения Совет как орган власти легитимность свою потерял в силу незаконности развала СССР. В то время как Президент был всенародно избранным.


Імя:: Realist
13.04.2008 17:49

Para uzho bylym deputatam zabyc toje, shto bylo. Usie jany na smietniku historyi.


Імя:: lexus Горад:: saligorsk
13.04.2008 19:01

А хіба мы ня людзі. Годзе енчыць. Хай пры ўладзе быдляціна і гэб'ё. Хай ядуць болей.
Хутчэй згубяць пільнасць. Нават іхныя амонаўцы - тлустыя боравы. А тады мы ужо выцягнем швайкі.


Імя:: Актывіст
13.04.2008 20:53

Вельмі смешна называць былых дэпутатаў гісторыяй. Спадары Беленькі і Папкоў сёння з'яўляюцца намеснікамі З.С.Пазьняка у КХП БНФ. І яны робяць вельмі шмат для таго, каб наша краіна зноў пайшла па дарозе, якая вядзе да нацыянальнага адраджэння, дэмакратыі.


Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
13.04.2008 21:51

Ja pomniu czto Z.Pazniak rasskazywal,czto lukaszenkowskij "omon" kotoryj razgonial wierhownyj sowiet Bielarusi 1995g byl w cziornyh maskah.I wot kogda odin iz dieputatow sorwal etu masku odnomu iz omonowcew to srazu morzno bylo uwidiet czto omonowiec etot nie Ewropiejskoj nacyi.Liczno ja mogu uwierieno skazat czto eto byli prowokatory cziecziency.A czto mogut skazat naszi Diemokraticzieskije politiki,kakoj nacionalnosti byli eti lukaszenkowskije prowokatory omonowcy w 1995g.?


Імя:: БР
14.04.2008 06:15

@Шаноўныя дэпутаты, а чаму Вы не зьвярнуліся тады да народа па дапамогу?@

Потому что они прекрасно знали об отсутствии такой поддержки. Вот Лукашенко - он обратился за поддержкой и получил её. А если суммировать высказывания н-на Беленького и других даже на этой ветке, по мы получим6 "все белорусы - дебилы, а только бенеэфовцы гении, поэтому только они, а не 10-миллионное быдло должно определять на каком языке белоруссам разговаривать и какую символику иметь"


Імя:: Актывіст
14.04.2008 10:22

Спадар БР, а вы можыце прывесці цытаты адкуль вы зрабілі такія высновы? Я думаю, што вы нічога не знойдзеце, таму хопіць ляпаць языком.


Імя:: БР
14.04.2008 11:00

@В 1995 году Верховный Совет, уже тогда неспособный управлять, сам подталкивал себя именно к таком уразвитию событий.@

Нет, вы поддались фашистской пропагадне. Дело в том, что Верховный Совет поддержал Президента, не поддержали его только 19 нациков (сколько там всго было депутатов - вы должны знать). Поэтому не получив поддерки ни от народа, ни от собственно прламента, нацики и начали устраивать клоунаду, которая вполне законно была пресечена сотрудниками милиции. ВС - это не место дебошей белорусских фашистов, а высший законодательный орган страны был.


Імя:: БР
14.04.2008 11:25

@А хіба мы ня людзі. Годзе енчыць. @

Люди. А, как вы совершенно верно заметили, годзе. Если белорусский народ проголосовал за русский язык и новую символику, то он не позволит кучке нацистов диктовать себе их волю. Белоруссы - не быдло, и они доказали это в 1995 и 1996 годах.


Імя:: Ананім
14.04.2008 12:02

Уважаемый Актывіст, вы просите процитировать постановление центризберкома РБ с результатами референдума? Право, сами можете найти (когда будете искать, помните, что ЦИК в то время Лукашекно совсем не подчинялся, так что сказку для малолетних революционеров о "фальсификации референдума 1995 года" можете мне не рассказывать).

Камэнтары 1-20 (з 39)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks