Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў ліпені 2007 году ў Беларусі амэрыканскім Інстытутам Гэлапа.
Сярод прыхільнікаў дэмакратыі 25 працэнтаў “вельмі незадаволеныя” альбо ”у нейкай ступені незадаволеныя” сытуацыяй з дэмакратыяй у Беларусі, 39 працэнтаў ані “незадаволеныя”, ані “задаволеныя”, 31 працэнт – “вельмі задаволеныя” ці “крыху задаволеныя”.
Сярод тых, хто ня лічыць дэмакратыю важнай для разьвіцьця краіны – збольшага людзі ва ўзросьце 65 гадоў і болей.
Паводле апытаньня, 47 працэнтаў беларусаў лічаць “важнай” альбо “ў пэўнай ступені важнай” наяўнасьць актыўнай палітычнай апазыцыі ў краіне. 27 працэнтаў апытаных лічаць гэта “ня надта важным” альбо “няважным увогуле”.