Паліну Кур’яновіч прывезьлі ў суд яшчэ да пачатку працоўнага дня. А 9 раніцы судзьдзя ўжо зачытаў пастанову — 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Нагадаем: 2 красавіка насупраць будынка расейскай амбасады супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паліну Кур’яновіч разам зь непаўналетняй Палінай Дзьякавай. Дзяўчаты спрабавалі разгарнуць расьцяжку: “Расеі —Не, Эўропе — Так!” Яшчэ некалькі іх сяброў пару хвілінаў пратрымалі бел-чырвона-белы сьцяг.
Гаворыць Тацяна Цішкевіч, адна з удзельніц пікету:
“Я лічу, што Паліну наўмысна асудзілі да нашага прыходу, каб мы нічога не пасьпелі ёй перадаць”.
Тым часам у турме на вуліцы Акрэсьціна працягваюць знаходзіцца больш за два дзясяткі апазыцыянэраў.
2 красавіка ля амбасады Расеі зь дзесятак моладзевых актывістаў зь бел-чырвона-белым сьцягам і расьцяжкай “Расеі – не, Эўропе – так” хацелі правесьці пікет.
Такім чанам удзельнікі акцыі хацелі адзначыць сьвята Дзень яднаньня беларускага і расейскага народу.