Палітыка

У Менску апэлявалі да Расеі пад сьцягамі "Грамады"

С.Скрабец з тыбэцкім сьцягам

02.04.2008 20:15

Увечары ў Менску ў парку Дружбы народаў адбыліся мітынг і канцэрт салідарнасьці з палітзьняволенымі.


Заяўнікамі акцыі выступілі палітыкі Сяргей і Аляксандар Скрабцы і Валер Фралоў. На акцыі пабываў наш карэспандэнт.

Карэспандэнт
: У парку шмат моладзі, сьцягоў БСДП (Грамада), бел-чырвона-белых. Сяргей Скрабец прыйшоў на акцыю са сьцягам свабоднага Тыбэту. На пачатку мітынгу, які ўжо адбыўся, зьмянілася афармленьне акцыі: міліцыянты загадалі згарнуць расьцяжкі "Свабоду Казуліну!" і "Расея, дай адпачыць ад Лукашэнкі", бо яны, маўляў, не адпавядалі зьместу замоўленай акцыі. Таксама яны загадалі згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі. Аднак арганізатары згарнулі толькі расьцяжкі, а сьцягі пакінулі.

Мітынг пачаў Сяргей Скрабец. Ён выступіў за свабоду палітвязьняў у Беларусі, запатрабаваў свабоды для Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і ўсіх палітзьняволеных. Потым узяў слова генэрал Фралоў, які казаў, што толькі з Расеяй Беларусь дасягне дабрабыту, а народ будзе менш ужываць алькаголю.

Потым выступіў сябра Партыі камуністаў генэрал Бокаў, ягоны выступ быў напоўнены настальгіяй па СССР. Пасьля яго ўзяў слова сябар БСДП (Грамада) Алесь Стральцоў – ён заклікаў Расею спыніць практыку палітычных "пасадак" у Беларусі, спыніць падаўленьне свабоды, каб у Расеі як у хаўрусьніка не ўзьнікала праблем, бо Беларусь прызнаюць ва ўсім сьвеце як дыктатуру. Паводле Алеся Стральцова, Беларусь хоча быць з Расеяй, але ў складзе Эўразьвязу.

 
Пасьля таго, як зь мітынгу сышлі сябры ПКБ, расейскія сьцягі зьніклі – на канцэрт засталося болей за сотню чалавек, пераважна моладзі. Выступаў гурт "Мутнае вока".














 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Ліс
02.04.2008 22:10

Выступ Бокава быў напоўнены непавагай да беларускай гісторыі, да ідэалаў БНР. Нацыянальны сцяг абазваў -- паліцэйскім і здрадніцкім...
Вось і адчыбучылі эсдэкі- левыя дзень яднання.
Клоўны.


Імя:: скфя
02.04.2008 23:19

Некалькі соцень? З матыматыкай ўсё ўпарадку?


Імя:: Algierd Горад:: Miensk
03.04.2008 00:24

Як нізка БСДП (Грамада)апусьцілася!Дакладней,некаторыя сябры яе ператвараюць
у пасьмешышча.Толькі генерал мог да такога
дадумацца:дзякуючы аб"яднаньню з Расеяй
беларусы перастануць піць...


Імя:: вэб­-рэдактар
03.04.2008 12:17

скфя: дзякуем за ўвагу, матэматыку ўдакладнілі :)


Імя:: Alena Горад:: Miensk
03.04.2008 12:43

Фралоў, выпей яду!!!!!


Імя:: Baracbit
03.04.2008 16:16

Фралоў:"Толькі з Расеяй Беларусь дасягне дабрабыту,а народ будзе ўжываць мней алькаголю".Ды які да д'ябла дабрабыт з Расеяй,мней алькаголю???Ды маскалі займаюць адно зь першых мейсьц па п'янкам.Цьфу на цябе Фралоў ды яшчэ раз цьфу!!!

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ